Павел Усаў: Гэта пазітыўныя ў кожным разе сігналы
Description
Польшча і Літва адчынілі межы з Беларуссю, якія былі закрыты па прычыне правакацый з беларускага боку. Але нечакана межы былі адкрытыя. Якіх наступстваў можна чакаць з боку Лукашэнкі, ці можна чакаць нейкай станоўчай перазагрузкі ў адносінах з Захадам і са сваімі грамадзянамі, – гаворыць доктар паліталогіі Павел Усаў:
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>– Гэта пазітыўныя ў любым выпадку сігналы. У наяўнасці нейкая добрая воля, у тым ліку і з боку афіцыйнага Менску, дзеля паляпшэння агульнай сітуацыі, якая ў гэтым кантэксце ўкладаецца ў інтарэсы нацыянальныя і ў інтарэсы грамадства. Я не думаю, што сітуацыя беларусаў бліжэйшым часам палепшыцца – не спыняцца ні рэпрэсіі, ні ціск, ні абмежаванні. Лукашэнка не зацікаўлены ў тым, каб змянялася палітычная сітуацыя.
Па словах Паўла Усава, сёння стала вядома, што Лукашэнка памілаваў двух каталіцкіх святароў. Калі не будзе чарговых правакацый, бліжэйшым часам больш людзей выйдзе з вязніцаў, – мяркуе доктар Усаў.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Павел Усаў: Гэта пазітыўныя ў кожным разе сігналы appeared first on Рацыя.



