У Бруселі стартавала другая частка Лідарскай праграмы для беларускіх актывістак
Description
У Бруселі пачала працу другая частка Лідарскай праграмы для беларускіх актывістак. На працягу тыдня 10 удзельніц будуць працаваць у цэнтры еўрапейскай палітыкі, удзельнічаць у сустрэчах, трэнінгах і абмеркаваннях, прысвечаных ролі беларускіх жанчын у дэмакратычным руху, гендарнай роўнасці і правам чалавека.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Юлія Міцкевіч адзначае, што гэтая ініцыятыва — ключавая магчымасць для беларускіх лідарак:
– Лідарская праграма для беларускіх жанчын, актывістак, якія з’яўляюцца лідаркамі ў сваіх арганізацыях або камандах. Медыяадукацыя, праваабарона, культура. Гэта працяг жаноча-палітычнага форума, які быў чэрвені ў Стакгольме. Большасць удзельніц і іх арганізацыі, якія яны прадстаўляюць, працуюць па-ранейшаму з людзьмі ў Беларусі, у іх ёсць гэта кантакт.
Адметна, што 20-га лістапада ўдзельніцы праграмы сустрэнуцца з кіраўніцай дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, еўрадэпутаткай Малгажатай Гасеўскай. Яна ўжо шмат гадоў застаецца адным з галоўных галасоў беларускага пытання ў Еўрапарламенце, таму, па словах Юліі Міцкевіч, гэты кантакт мае не толькі палітычную, але і сімвалічную вагу.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
Фота АПК.
The post У Бруселі стартавала другая частка Лідарскай праграмы для беларускіх актывістак appeared first on Рацыя.



