У Варшаве адбылася вечарына паэзіі з Уладзімірам Някляевым
Description
21 лістапада ў Варшаве ў краме беларускіх вырабаў «Вырай» прайшоў паэтычны вечар з Уладзімірам Някляевым.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Уладзімір Някляеў</figcaption></figure>Паэт прэзентаваў свае дзве новыя кнігі вершаў «Адзінота» і «Кніга лёсаў». Удзельнікі вечара паслухалі паэтычнае чытанне Някляевым сваіх вершаў, паслухалі важныя вехі яго біяграфіі. Гаворыць Уладзімір Някляеў:
– Выйшлі толькі што «Кніга лёсаў» і «Адзінота». Я прыехаў ненадоўга. 2022 год павінен быць годам Беларусі ў Польшчы. І мяне запрасілі паўдзельнічаць у гэтых мерапрыемствах. Але пачалася вайна. Я год прабыў у Кракаве. І зараз ужо тры гады ва Уроцлаве. За гэты час выдаў у Польшчы пяць кніг.
Людзі цёплымі апладысментамі суправаджалі чытанне вершаў паэтам і наогул былі ім зачараваныя. Кажа паэтка і драматург Дзіяна Балыка:
– Цудоўная вечарына. Вельмі прыемна, што такія волаты, як Уладзімір Някляеў разам з намі, а мы разам з ім.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Уладзіслаў</figcaption></figure>Уладзіслаў: Я асабіста сам і сваіх дзяцей вучу на прыкладзе спадара Някляева як трэба трымацца і таксама трымацца за Беларусь, за свае карані.
У канцы вечара людзі маглі набыць новыя кнігі Някляева з аўтографам аўтара.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Дзіяна Балыка</figcaption></figure><figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Алег Кулеша</figcaption></figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Уладзімір Някляеў</figcaption></figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post У Варшаве адбылася вечарына паэзіі з Уладзімірам Някляевым appeared first on Рацыя.



