У Польшчы працягне дзейнічаць Дублінскае пагадненне
Description
У Польшчы працягне дзейнічаць Дублінскае пагадненне. “Выключэнні не будуць зробленыя і ў дачыненні да тых палітвязняў, якія могуць быць прымусова вывезеныя ў Літву”, – распавяла прадстаўніца ініцыятывы “Партызанка” Марыя пасля сустрэчы ініцыятывы з дырэктарам дэпартамента міграцыйнага права Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>“І тым не менш у экс-палітвязняў ёсць магчымасць атрымаць легалізацыю ў Польшчы”, – дадала дзяячка.
– Каб ім прыехаць у Польшчу, трэба ўжо зараз глядзець, ці ёсць у іх увогуле нейкая сувязь з Польшчай. Таму што ў шматлікіх людзей ёсць родныя, і гэта вельмі моцна ўплывае на рашэнне па Дублінскім пагадненні. То бок, напрыклад., калі ў вас тут сям’я, то вас могуць пакінуць у Польшчы, так як у вас роднасныя сувязі. Калі ў людзей няма нікога і нічога, то адзіны варыянт пераезду ў Польшчу – гэта атрымаць у Літве ВНЖ. Калі дзейнічае пашпарт, то можна адразу ехаць, калі пашпарта няма, то трэба атрымліваць літоўскі падарожны дакумент, прыязджаць у Польшчу і рабіць польскі ВНЖ па навучанні. А пасля ўжо падавацца на абарону.
Марыя адзначыла, што ініцыятыва “Партызанка” працягвае дапамагаць палітвязням у розных пытаннях, а не толькі па тэме легалізацыі.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У Польшчы працягне дзейнічаць Дублінскае пагадненне appeared first on Рацыя.



