DiscoverРацыя“Важна, каб беларуская тэма гучала ў сусветнай прасторы”
“Важна, каб беларуская тэма гучала ў сусветнай прасторы”

“Важна, каб беларуская тэма гучала ў сусветнай прасторы”

Update: 2025-10-22
Share

Description

Беларускае пытанне сёння гучыць у Еўрапарламенце, там  чарговы раз кажуць пра нелегітымныя ўлады ў Менску, палітвязняў, якія сядзяць у беларускіх турмах, санкцыі ды міграцыйны крызіс, якім на усходняй мяжы Еўразвязу кіруюць Лукашэнка і Пуцін. Ці чакаць паслабленняў хоць з якога боку? Ды як сёння акрэслім еўрапейскую палітыку ў дачыненні да Беларусі – пра гэта з палітыкам Паўлам Латушкам гутарыць Улад Грынеўскі.





<figure class="wp-block-image size-large">Павел Латушка</figure>



Павел Латушка: Гэта важна, што Еўрапейскі парламент выкажа сваю пазіцыю ў адносінах да таго, што адбываецца ў Беларусі. Вельмі важна, што ў гэтай рэзалюцыі закладваецца яшчэ раз фіксацыя таго, што Лукашэнка не з’яўляецца прэзідэнтам Беларусі. Мы, як кааліцыя “Каманда Паўла Латушкі і “Рух за Свабоду” ў КР кантактавалі з дэлегатамі Еўрапарламента з групай па супрацы з Беларуссю і ўносілі свае праўкі. У гэту рэзалюцыю мы таксама прапанавалі ўключыць падтрымку дзеянняў урада Літвы, які ініцыяваў ў Міжнародным крымінальным судзе разгляд беларускай сітуацыі  дзеля таго, каб прыцягнуць да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа Лукашэнку і яго паплечнікаў. Таксама ў рэзалюцыі прадугледжваецца адзначыць  прыцягненне да адказнасці вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі за здзяйсненне злачынства агрэсіі ў рамках спецыяльнага трыбунала па агрэсіі. Дарэчы, гэты запіс у рэзалюцыю Еўрапарламента таксама звязаны з нашай дзейнасцю ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Усё гэта прававыя і палітычна-прававыя падставы дзеля далейшага выкарыстання гэтых інструментаў, каб дасягнуць галоўнага – справядлівасці, адказнасці. Спадзяемся, што ў рэзалюцыі будзе падтрымка ўсіх пазаўрадавых арганізацый, незалежных СМІ, неабходнасць далейшага падтрымання дэмакратычнага руху, прызнання беларускіх інстытутаў, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады, як прадстаўнічага органа беларусаў.





Дарэчы, вельмі важна падкрэсліць, што ў Рэзалюцыі будзе таксама і заклік да рэжыму Лукашэнкі аб вызваленні ўсіх палітзняволеных. Еўрапейскі парламент прапаноўвае алгарытм прадаўжэння ціску на рэжым Лукашэнкі дзеля таго, каб прымусіць змяніць яго ўнутраную рэпрэсіўную палітыку. Мы чуем, што Лукашэнка пачынае стукацца ў дзверы ЗША, ЕЗ, ён прызнаў на мінулым тыдні, што вялікі ўплыў на эканоміку рэжыму маюць санкцыі. І таму Лукашэнка павінен зразумець, калі ён хоча зняцця гэтых санкцый ці прыпынення, ён павінен змяніць,  рэальна змяніць, а не касметычна, унутраную рэпрэсіўную палітыку.





РР: Гэтая рэзалюцыя называецца “Аб сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў”.  Развейце мой міф або няправільны падыход, здаецца, колькі ўжо гэтых рэзалюцый было. Чым яна можа дапамагчы нам на гэтым этапе – этапе пяці гадоў пасля 2020 года?





Павел Латушка: Давайце сур’ёзна глядзець на гэтыя справы. Мы можам прапанаваць упісаць у рэзалюцыю нашым еўрапейскім партнёрам набыццё F-35 эскадрыльі для вырашэння беларускай сітуацыі. Ці гэта рэальна? Мы ведаем адказ, што не. Еўрапейскія структуры дзейнічаюць у рамках міжнароднага права і выкарыстоўвацюць тыя інструменты, якія знаходзяцца ў іх руках. Адным з інструментаў з’яўляецца ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі –  гэта прыцягненне да адказнасці рэжыму Лукашэнкі, гэта павелічэнне санкцыйнага ціску на рэжым. Так, гэта сярэднетэрміновая стратэгія, на жаль, яна не прынесла тых вынікаў, на якія мы разлічвалі. Але ці маем мы права адмовіцца ад таго, што Лукашэнка павінен панесці адказнасць за масавыя рэпрэсіі беспрэцэдэнтнага характару ў Еўропе за апошнія дзесяцігоддзі ў адносінах да беларусаў, як еўрапейскай нацыі? Павінен. Ці можам мы, зноў жа, прасіць, каб купілі нам зброю? Не, не можам. І яна не будзе набыта. Значыць, мы просім выкарыстаць той інструмент, які ў руках еўрапейцаў, – павялічваць ціск. Ці можна прызнаць Лукашэнку прэзідэнтам, калі ён чарговы раз у студзені 2025 года сфальсіфікаваў выбары? Не, не можам. Таму Еўрапейскі парламент карыстаецца тымі інструментамі, якія мае ў сваіх руках.





Але, сустракаючыся ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіі, якія з’яўляюцца выканаўчымі органамі ЕЗ, я вельмі часта чую словы, што менавіта гэты накірунак нам акрэсліў Еўрапарламент. Значыцца, гэтыя рэзалюцыі маюць уплыў на выканаўчыя рашэнні Еўрапейскіх камсій. Напрыклад, падтрыманне грамадзянскай супольнасці Беларусі, падтрыманне незалежных СМІ, праваабарончых арганізацый, палітзняволеных. Гэтыя рашэнні прымае Еўрапейская камісія, але яна карыстаецца ў якасці падставаў адпаведнымі рашэннямі Еўрапарламента. І адмаўляцца ад гэтага інструмента палітычнай і грамадскай падтрымкі нам нельга. Тым больш, нам зараз вельмі важна, каб беларуская тэма гучала ў сусветнай прасторы. Каб пра Беларусь не забыліся. Калі Лукашэнка хоча нейкіх здзелак, мы павінны сказаць вельмі ясна: хочаш здзелку з ЗША і Еўрапейскім Звязам, спачатку здзелка з беларускім грамадствам. Выканай тое, што чакае беларускае грамдства.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “Важна, каб беларуская тэма гучала ў сусветнай прасторы” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Важна, каб беларуская тэма гучала ў сусветнай прасторы”

“Важна, каб беларуская тэма гучала ў сусветнай прасторы”

Ina