DiscoverРацыя“Вялікай шкоды рэжыму ад закрыцця Літвой мяжы няма”
“Вялікай шкоды рэжыму ад закрыцця Літвой мяжы няма”

“Вялікай шкоды рэжыму ад закрыцця Літвой мяжы няма”

Update: 2025-10-29
Share

Description

Госць Рацыі – палітычны аналітык Валерый Карбалевіч. Сёння з’явілася інфармацыя, што літоўска-беларускую мяжу закрылі на месяц. А ўчора ў Беластоку выступаў польскі прэм’ер–міністр Дональд Туск, які сказаў, што ў лістападзе Польшча была б гатовая адкрыць пункты пропуску, якія былі закрытыя ў сувязі з міграцыйным крызісам.





<figure class="wp-block-image size-full"></figure>



РР: Пракаментуйце ўчарашняе выказванне польскага прэм’ера. Адкуль у палякаў магла з’явіцца такая ідэя пачаць гаварыць пра магчымае адкрыццё мяжы з Беларуссю?





Валерый Карбалевіч: Польскі прэм’ер не надта моцна тлумачыць, чаму зараз прымаецца такое рашэнне. Ягонае тлумачэнне пра тое, што цяпер беларуска-польская мяжа ўмацаваная, і таму няма ніякіх пагрозаў, і таму мы адкрываем два памежныя пераходы, як бы адно з другім стасуецца цяжка. Таму што парушэнне межаў ідзе не праз памежныя пераходы, якраз наадварот – мігранты прарываюцца праз тыя часткі мяжы, якія абароненыя якраз. Таму тут ёсць нейкія недагаворанасці з боку польскіх уладаў. І мусіць такія ж недагаворанасці ёсць і з боку Беларусі. Бо ўчора зноў жа Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на канферэнцыі па Еўразійскай бяспецы, неяк такую рэпліку кінуў, што мы тут з палякамі нібы дамовіліся. То бок, у адрозненні ад літоўцаў, якія дрэнна сябе вядуць, з палякамі нібыта цяпер нейкі прагрэс. Пра тое, што перамовы паміж спецслужбамі ідуць, казаў старшыня КДБ Беларусі Іван Церцель раней. І таму можна гаварыць пра нейкія дамоўленасці паміж Беларуссю і Польшчай. У чым яны мусяць палягаць, пакуль цяжка зразумець. Ёсць інфармацыя, што ў кастрычніку, у параўнанні з вераснем, колькасць мігрантаў, якія прарываюцца праз мяжу ў Польшчу, скарацілася на 14%. Ці можа быць гэта падставай для такога рашэння, цяжка сказаць.





РР: Туск не казаў канкрэтна, што будуць адкрываць гэтыя межы. Ён казаў і пра тое, што трэба ўзгадніць сітуацыю з Літвой, з Еўразвязам і гэта будзе залежыць ад шмат чаго, бо галоўнае для нас – бяспека. Але потым ужо палітыкі, якія належаць да палітычнай партыі Дональда Туска, пачалі канкрэтна пісаць  у сацсетках, што Польшча ў лістападзе адкрые мяжу. Гэта значыць, што нейкія іншыя дамоўленасці ёсць, Анджэй Пачобут можа выйдзе на волю неўзабаве ці яшчэ нешта?





Валерый Карбалевіч: Калі б цяпер улады Беларусі выпусцілі Анджэя Пачобута, выпусцілі польскага грамадзяніна, манаха Гавела, такі жэст з польскага боку быў бы зразумелы. Таму што адзін з памежных пераходаў быў зачынены менавіта пасля таго, як Пачобуту абвесцілі прысуд. Але ж пакуль мы не бачым ніякіх вызваленняў. А польскі бок ужо анансаваў гэтае рашэнне. Таму тут  можна будаваць толькі нейкія здагадкі і гіпотэзы, але гэта ўсё грунтуецца на няпэнаў глебе.





РР: Літаральна зараз ад Офісу Ціханоўскай з’явілася інфармацыя, што “сёння стала вядома, што праз правакацыі рэжыму, мяжа паміж Беларуссю і Літвой будзе зачыненая на месяц. Офіс Святланы Ціханоўскай застаецца на сувязі з уладамі Літвы. І мы працуем над тым, каб беларусы і беларускі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве і планавалі вярнуцца ў Беларусь, змаглі гэта бяспечна зрабіць”. Гэта сітуацыя таксама дынамічна развіваецца.





Валерый Карбалевіч: Праблема ў тым, што перакрываецца пасажырская плынь. А транзіт тавараў у Калінінградскую вобласць не перакрываецца. І таму тут  вялікай шкоды рэжыму Беларусі ад такіх дзеянняў няма. Тут хутчэй церпяць звычайныя людзі, звычайныя беларусы.





РР: Арымліваюцца нейкія двайныя сандарты?





Валерый Карбалевіч: Тут праблема ў тым, што Літва і Польшча – гэта дэмакратычныя краіны. І ўлады вымушаны рэагаваць на нейкі грамадскі настрой. Тое, што паветраныя шары, зонды лётаюць, выклікала пэўную рэакцыю літоўскага грамадства. І апазіцыя пачала крытыкаваць улады. Вось улады і прымаюць нейкія рашэнні. Яны дэманструюць, што рэагуюць.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “Вялікай шкоды рэжыму ад закрыцця Літвой мяжы няма” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Вялікай шкоды рэжыму ад закрыцця Літвой мяжы няма”

“Вялікай шкоды рэжыму ад закрыцця Літвой мяжы няма”

Ina