“Гістарычная камісія будзе фармавацца без удзелу афіцыйнага Менска”
Description
На Форуме Астрожскіх у Львове эксперты абмеркавалі стварэнне Беларуска-ўкраінскай грамадскай гістарычнай камісіі, якая павінна заняцца сумеснымі даследаваннямі і гуманітарнымі праектамі.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Супрацоўнік Інстытута украіністыкі імя І. Крыпякевіча НАН Украіны Павел Артымышын падкрэсліў, што ініцыятыва павінна застацца цалкам незалежнай ад Менску, каб забяспечыць аб’ектыўнасць працы і пазбегнуць ідэалагічнага ціску:
– Мы сышліся на тым, што на жаль, ва ўмовах сённяшняй Беларусі пасля 2020 года гэта немагчыма. Мы тут сабраліся, каб абмеркаваць ключавыя напрамкі працы.
Стварэнне камісіі можа быць завершана цягам года пры ўдзеле ўкраінскіх акадэмічных асяродкаў, у тым ліку платформы, звязанай з Украінскім Каталіцкім Універсітэтам у Львове.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Гістарычная камісія будзе фармавацца без удзелу афіцыйнага Менска” appeared first on Рацыя.



