“Заходняе Палессе – месца, дзе перасякаліся нацыянальныя праекты”
Description
Наш сённяшні “Госць Рацыі” — гісторык Павел Абламскі, даследчык польскай нацыянальнай палітыкі на Палессі ў 1921–1939 гадах, лаўрэат Прэміі імя Ядвігі і Збігнева Крушэўскіх за лепшую доктарскую дысертацыю.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Павел Абламскі (злева) атрымлівае ўзнагароду.</figcaption></figure>Павел Абламскі працуе ў Сілезскім універсітэце і распавядзе нам пра складаныя адносіны Польскай дзяржавы з мясцовым насельніцтвам, канкурэнцыю нацыянальных праектаў, феномен «тутэйшасці» і пра тое, як Палессе па сваіх асаблівасцях нагадвае Падляшша — рэгіён, дзе таксама перасякаюцца польскія, беларускія і ўкраінскія ўплывы.
РР: Калі мы возьмем назву вашай доктарскай дысертацыі «Нацыянальная палітыка Польскай дзяржавы на Палессі ў 1921 – 1939 гады», як бы мы выдзелілі галоўныя тэзісы пра гэту з’яву, якое яна мела адценне – пазітыўнае, негатыўнае, для Беларусі, у першую чаргу? І можа гэта неяк сказалася на існаванні сучаснай Беларусі?
Павел Абламскі: Польская нацыянальная палітыка адносна беларусаў у міжваенны час была, канешне, з’явай досыць негатыўнай. Назіраецца своеасаблівы парадокс, таму што 100 гадоў таму Польская дзяржава фактычна зрабіла стаўку на асіміляцыю беларускага насельніцтва. А зараз Польская дзяржава дапамагае падтрымліваць беларусаў у імкненні да адраджэння беларускай мовы, беларускага нацыянальнага жыцця. Таму склаўся такі своеасаблівы парадокс. У пэўным сэнсе гэтая палітыка замарудзіла тыя нацыянальныя працэсы, якія адбываліся ў гэтым рэгіёне. Менавіта гэта было галоўнай мэтай у 30-я гады польскай адміністрацыі, каб гэтыя працэсы замарудзіць і даць шанец асіміляваць, паланізаваць гэтае мясцовае насельніцтва, якое фактычна не было нацыянальна свядомым. Беларусі, як такой, яшчэ не існавала. Адносна беларускага насельніцтва, адносна таго насельніцтва, якое патэнцыйна магло стаць беларускім, яно, канешне, насіла негатыўны характар. Хаця Палессе было рэгіёнам сваеасаблівым – тут сутыкаліся розныя нацыянальныя рухі. Тут масіў беларускі сутыкаўся і з украінскім. І беларускі рух тут не быў настолькі моцным, як у іншых рэгіёнах, як, напырклад, на Наваградчыне, як на Віленшчыне.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Павел Абламскі (трэці злева)</figcaption></figure>РР: А як жыхары Заходняга Палесся таго часу пачувалі сябе, як яны маглі сябе называць, атаясамляць? На той час хто там пражываў, і можа польская палітыка была якраз і накіравана на тое, што не было такой поўнай ідэнтычнасці, таму гэта быў натуральны працэс паланізацыі?
Павел Абламскі: Так. «Тутэйшасць», як з’ява, якая акрэслівае тое, што асоба не мае нацыянальнай прыналежнасці, і яна да гэтага моманту проста яшчэ не паспела яе атрымаць, не паспела сутыкнуцца з гэтым нацыянальным жыццём, яна сапраўды існавала. Толькі Польская дзяржава адначасова праводзіла такую палітыку, я пра гэта пішу ў сваёй працы, што гэтая «тутэйшасць» станавілася першым крокам да паланізацыі. У другім перапісе насельніцтва ў 1931 годзе гэта была вылучаная катэгорыя – «тутэйшыя» – толькі ў Палескім ваяводстве. І гэта ў пэўным сэнсе была мэтанакіраваная палітыка, таму што , калі вылучаецца толькі ў адным рэгіёне, гэта пра нешта сведчыць адразу. Польская адміністрацыя. Польская дзяржава сцвярджала, што гэта створана дзеля большай аб’ектыўнасці перапісу. Таму што Палессе як бы такі своеасаблівы рэгіён, дзе вось гэтага нацыянальна несвядомага насельніцтва вельмі шмат, і таму трэба падлічыць, колькі такіх нацыянальна несвядомых людзей у рэгіёне ёсць. Але пазней «тутэйшасць» выкарыстоўвалі супраць актывістаў украінскага і беларускага нацыянальнага руху. Бо сцвярджалася, глядзіце, насельніцтва «тутэйшае», не беларускае і не ўкраінскае, таму вы не маеце правоў тут дзейнічаць і перацягнуць палешукоў у свае нацыі.
А што да саманазвы, па-рознаму называліся. Вялікую ролю адыгрываў таксама рэлігійны падзел. Натуральная большасць насельніцтва Палесся сябе разглядала ў гэтых катэгорыя – праваслаўны ці каталік. Гэта рэлігійная ідэнтыфікацыя. Лічылі сябе ўкраінцамі ці беларусамі. Тут яшчэ існавала такая з’ява, як беларуская свядомасць адміністрацыйнага тыпу. Большасць усё ж такі называла сябе беларусамі.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Паўла Абламскага
The post “Заходняе Палессе – месца, дзе перасякаліся нацыянальныя праекты” appeared first on Рацыя.



