Подборка
Літрадыё

Літрадыё
Автор: litradio.by
Подписка оформлена: 10Воспроизведенные: 143Подписаться
поделиться
© litradio.by
Описание
Серыя падкастаў Літрадыё
"Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.
"Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.
"Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.
"Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.
"Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.
"Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.
14 Episodes
Reverse
Артур Клінаў ставіцца да творчасці як да авантуры і ўвесь час спрабуе сябе ў нечым новым. Ён стваральнік міфа пра “Горад Сонца” і аўтар прыгодніцкіх раманаў “Шалом”, “Шклатара”, “Локісаў”. А таксама — канцэптуальны мастак, фатограф, калекцыянер, руплівы гаспадар сядзібы ў Каптарунах, шматгадовы рэдактар часопіса “Партызан”, мастак-пастаноўшчык фільма “Масакра” ды шмат хто яшчэ. Такая бурлівая дзейнасць вымагае дынамічнага падыходу. У новым выданні падкаста Артур распавядае пра тое, як піша раман літаральна за два месяцы, і раіць свой “метад поўнага пагружэння”.0:00 Адкуль бяруцца кнігіАсабістыя гісторыі1:01 Вяртанне бацькі, які “загінуў на вайне” 5:09 Як Клінаў выпадкова напісаў бестселер пра Горад Сонца 9:08 Смерць бацькоў і раман пра адзіноту 10:38 Брутальнае каханне і абсалютная любоў 12:42 Менск — любімая пачвара 16:12 Каньяк “Версаль”, апеты ў прозе 17:59 Чаму раманы Клінава такія кінематаграфічныя 21:08 Залатая ліхаманка 80-х і гандаль хахламой 23:50 Кафка і жыццё ўнутры трупа 29:31 Падарожжа як скразны матыў 32:42 Віражы з мастацтва ў фота, кіно, літаратуру і назад Творчыя прыёмы 38:35 Пісьменніцкія рытуалы 42:02 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор 43:25 Калі прыходзіць натхненне 44:18 Рэдактура 45:37 Ці важны для пісьменніка жыццёвы досвед 46:53 Адкуль бяруцца сюжэты 49:29 Ці крыўдуюць прататыпы герояў і што з гэтым рабіць 50:23 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф? 51:11 Што прываблівае больш — працэс ці вынік? 52:01 Чаму здараецца пісьменніцкае маўчанне 54:13 Як знайсці свой голас 55:47 Тры парады тым, хто піша
Таямнічыя эліксіры, загадкавыя артэфакты і эпахальныя бітвы прыдуманых народаў — навошта сёння чытаць фэнтэзі, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі?На гэта пытанне адкажа Андрэй Строцаў — толкіназнаўца, перакладчык, антраполаг, які прысвяціў вывучэнню чароўнага Міжзем’я не адзін год і не забывае адзначыць кожную памятную дату ў жыцці Толкіна келіхам піва — так, як гэта рабіў, уласна, сам пісьменнік.Што агульнага ў Толкіна і Максіма Багдановіча, чаму Толкін ніколі не быў маралізарам і навошта “Уладара пярсцёнкаў” чытаць услых — усё гэта Андрэй тлумачыць з вялікім запалам. І нават калі вы не аматар фэнтэзі, наш падкаст можа прыадчыніць для вас дзверы ў новы свет.0:00 Каля літаратуры00:49 Пра свае дачыненні з літаратурай — пераклад “Хронік Нарніі”, будучую кнігу пра Толкіна, папулярызатарскія ролікі ў сацыяльных сетках03:14 2 верасня — не толькі дзень запісу інтэрв’ю, але і чарговыя ўгодкі з дня смерці Джона Толкіна04:15 Што такое фэнтэзі. Чаму азначэнне “міфапаэтычная літаратура” — лепшае. Роля пісьменнікаў Толкіна і Льюіса ў развіцці жанру 07:15 Што агульнага ў Джона Толкіна і Максіма Багдановіча?15:23 Пераклады Толкіна — наогул і на беларускую мову ў прыватнасці. Чаму перакладаць Толкіна — гэта выклік18:32 Андрэй пра свой пераклад урыўка з кнігі “Прынц Каспіян” (“Хронікі Нарніі”)20:24 Андрэй чытае ўрывак з кнігі “Прынц Каспіян” (“Хронікі Нарніі”).23:00 Чаму творы фэнтэзі разлічаны на тое, каб іх чыталі ўслых?24:14 Як людзі разумеюць кнігі Толкіна. Ці з’яўляецца “Уладар пярcцёнкаў” алегорыяй нейкіх пэўных падзеяў?26:38 Чым пачатковая версія “Хобіта” адрознівалася ад выніковай?30:08 Чаму Толкін быў не маралізатарам, а хутчэй аматарам павесяліць сваіх дзяцей. І адкуль у яго творах усё ж бяруцца хрысціянскія ідэі32:07 Оркі і эльфы, пачварнае і прыгожае, дрэннае і добрае. Ці свет Міжзем’я — чорна-белы?37:13 Тэма ўлады ва “Уладары пярcцёнкаў”. Ці ёсць у міфічным толкінаўскім свеце Бог?40:19 Навошта нам заглыбляцца ў фантазійны свет Толкіна, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі?43:10 Будучая кніга пра Толкіна — антрапалагічная гульня44:00 Што Толкін думаў пра смерць: падарожжа ў іншасвет на караблі, які сыходзіць у адкрытае мора
Ціхан Чарнякевіч — спецыяліст рэдкага профілю. Як японец, што вывучыў беларускую мову, або той, хто вырошчвае кавуны на Віцебшчыне. Шмат гадоў, калі не дзесяцігоддзяў, ён не сыходзіць у айці і не становіцца рэкламным капірайтарам, але з нейкім асуджаным спакоем працягвае рухаць белліт ва ўсіх магчымых іпастасях: як крытык, аналітык, паэт ды менеджар.Самае неверагоднае, што літаратура яго непадробна цікавіць. І ніяк не на ўзроўні павярхоўнага Ціктока ды летуценнага папулярызатарства. Ціхан заняты глыбокім асэнсаваннем невідавочных працэсаў. Ён прэпарыруе белліт з гістарычнага, эканамічнага і сацыялагічнага пункту гледжання. Нават не напружваючыся — што, безумоўна, з’яўляецца бясспрэчным эфектам шматгадовага досведу.Чаму эпоха 20-х мінулага стагоддзя Ціхану падабаецца больш за астатнія, у чым ён бачыць паралелі яе з сучаснасцю, як не пайсці ў мол або ў кіно і замест гэтага напісаць твор і што афарміцелі надгробкаў беларускіх пісьменнікаў могуць пераняць у літоўскіх калег — пра гэта і не толькі Ціхан раскажа ў нашым новым падкасце (а таксама складзе рандомны топ сваіх улюбёных кніг — там шмат цікавостак!).0:00 Каля літаратуры00:56 Чым віленскія кнігарні адрозніваюцца ад беларускіх і чаму Ціхан больш адчувае сябе “кніжнікам”, чым “крытыкам”02:57 Пра любоў да ранняга авангарда і эпоху 20-х. Ці падобныя нашы 20-я да 20-х гадоў мінулага стагоддзя?04:38 Балтыйская літаратура — невядомая планета06:01 Кніга “Максім Багдановіч: вядомы і невядомы” — адна з тых, якія Ціхан лічыць сваім дасягненнем07:11 Пра творчасць Лявона Савёнка — фельетаніста 20-х гадоў08:12 Пра кнігу “Янка Купала. Выбранае” (“Папуры”, 2022)11:13 Чаму працаваць з мёртвымі цікавей, чым з жывымі12:21 Чаму сучасная літаратура стала больш грамадзянскай14:39 Якія найлепшыя кнігі з тых, што выходзяць у Беларусі сёння?15:41 Пра нядаўнія навінкі: “Шэпт” Сяргея Лескеця і “Цела мігдалу” Ганны Шакель 17:23 Што такое быць папулярным беларускім пісьменнікам? 20:11 Плюсы і мінусы элітарнасці беларускай літаратуры21:39 Пераклады замежнай літаратуры на беларускую мову25:26 Чаго не хапае беларускай літаратуры?25:56 Літаратура як пераадоленне сябе. Як супрацьстаяць жаданню схадзіць у краму ці паглядзець фільм і сканцэнтравацца на пісьме29:00 Ціхан расказвае пра стварэнне літаратурнага некропаля. Літоўскія могілкі як Версальскія сады30:40 Стан беларускай літаратурнай крытыкі сёння33:51 Ці патрэбнае людзям інтэлектуальнае чытво або хопіць пару радкоў у інстаграме? Аналітыка супраць клікбейту35:22 Праблемы развіцця літаратурнай аналітыкі39:17 Рандомны топ улюбёных твораў Ціхана Чарнякевіча
Сцяпан Стурэйка — асоба шматгранная. Найперш вядомы як гісторык, даследчык, выкладчык ЕГУ і знаўца беларускай архітэктуры, ён ужо шмат гадоў праторвае сцежку на ніве айчыннай літаратуры. У яго нядаўняй кнізе “Пасажыры карабля Тэсея” дэтэктыўна-містычныя сюжэты з’яўляюцца толькі нагодай паразважаць пра ўлюбёныя беларускія руіны, на якія аўтар пазірае з іроніяй і адначасова — з любоўю.Як пасля напісання некалькіх навуковых манаграфій з’явілася патрэба напісаць кніжку аб прыгодах у беларускай глыбінцы, у чым слабыя і моцныя бакі “Пасажыраў…” і якія беларускія помнікі Сцяпан Стурэйка лічыць вартымі для абавязковага наведвання — слухайце ў падкасце.00:00 Каля літаратуры01:29 Мастацкі аповед — тое, што трэба, калі акадэмічная мова не дазваляе перадаць разнастайнасць твайго досведу04:32 Як стваралася кніга і адкуль з’явіўся герой-следчы?06:33 Як прыдумалі назву “Пасажыры карабля Тэсея”. Чаму сёння слова “спадчына” ў назве кнігі — не вельмі добрая ідэя08:00 Як уласны працоўны і жыццёвы досвед паўплываў на тэмы і ідэі твораў. Колькі ў творах рэальнага і колькі выдуманага11:04 Выкарыстанне дыктафонных запісаў 13:01 Эпапея з выданнем кнігі. Як кніжка чакала выдання тры гады і як распрадалася, нягледзячы на тое, што выдавецтва перастала працаваць літаральна праз тыдзень пасля яе выпуску15:25 Моцныя і слабыя бакі “Пасажыраў карабля Тэсея”17:26 Што такое спадчына? (правільны адказ — дынамічная няўстойлівая структура)21:33 Мы жывём у “краіне караблёў Тэсея”. Як правільна адрэстаўраваць аб’ект, які перажыў дзесяць розных гістарычных эпох?24:30 Планы наконт новай нон-фікшн кнігай пра гісторыю савецкай рэстаўрацыі ў Беларусі. Як нараджалася беларуская рэстаўрацыя. Спрэчкі на пераломе эпох27:40 Вартыя ўвагі рэстаўрацыі ў Беларусі: мінская каталіцкая катэдра vs Петра-Паўлаўская царква. Чаму апошняя — доказ існавання Бога (?) 31:51 Вартыя ўвагі ды рэстаўрацыі ў Беларусі: Гальшанскі замак, Мірскі замак, будынак мастацкай вучэльні ў Віцебску, Брэсцкая крэпасць35:15 Як працуе ІКАМОС сёння
Літрадыё запускае новы падкаст — “Каля літаратуры”. Госці — людзі, звязаныя з літаратурай, але не наўпрост. Ці звязаныя не толькі з літаратурай. Таму размовы балансуюць на мяжы пісьменніцтва і іншых дысцыплін.Госця першага падкасту Надзея Гарадніцкая мае дыплом перакладчыцы мастацкай літаратуры, але яшчэ падчас вучобы ведала, што пераклад — не тое, чым яна хоча займацца. Новай сферай цікавасці стала псіхалогія. Яе Надзея спасцігала ў БДПУ, Маскоўскім інтытуце псіхааналізу, Асацыяцыі аналітычнай псіхалогіі і іншых важкіх установах. Сёння Надзея вядзе тэрапеўтычныя групы і дае кансультацыі, аднак цікавасці да літаратуры не страціла. Лічыць, што творчасць дае нам бязмежныя магчымасці для самавыяўлення і наша жыццё без мастацтва было б значна бяднейшым.У падкасце Надзея адкажа, ці праўда, што ўсе пісьменнікі трохі вар’яты, і чаму адны пішуць няўпэўнена і ў стол, а іншыя — упэўнена і на продаж. А таксама раскажа, ці праўда, што з творчым чалавекам цяжка жывецца, ці патрэбен пісьменніку псіхолаг, а таксама ці можна прапрацаваць усе свае траўмы і перастаць нарэшце мучыць навакольных сваёй творчасцю.0:00 Каля літаратуры00:55 Як паступіла ў Лінгвістычны ўніверсітэт на спецыяльнасць “Мастацкі пераклад”01:56 Як вырашыла атрымаць другую адукацыю — псіхалагічную02:43 Пра ўлюбёныя псіхалагічныя школы — логатэрапію і псіхааналіз, а таксама пра тое, як сумяшчае ў сваёй працы розныя падыходы03:46 Пра сувязь літаратуры і псіхалогіі04:35 Ці ёсць у чалавека прызначэнне і чаму некаторыя лічаць, што “нараджаюцца пісьменнікамі”05:59 Таленты ёсць, але патрэбна і дысцыпліна07:08 Чаму некаторыя пісьменнікі кажуць, што твор “як быццам сам пішацца праз іх”. Прывітанне, Фрэйд і Юнг. Што такое калектыўнае падсвядомае і чаму творчыя людзі маюць з ім большую сувязь 08:36 Што такое архетыпы10:25 Як жывецца з творчым чалавекам і ці ёсць розніца паміж творчымі і нятворчымі людзьмі. Неўрозы, сензітыўнасць і трывожнасць творчых людзей13:08 Этычныя канфлікты: што дапушчальна ў мастацтве. Ці можна паказваць смерць, гвалт або неанацыстаў? Хто павінен цэнзурыраваць мастацтва?15:30 Чаму часам творы чалавека могуць радыкальна адрознівацца ад яго паводзінаў у рэальным жыцці. Архетып ценю — калі твор адлюстроўвае тое, што наша псіхіка выцясняе17:28 Як псіхатып уплывае на стыль кожнага асобнага пісьменніка? Не перадавайце адказнасць за сваё жыццё нейкім тэстам, але звярніце ўвагу на тыпалогію Юнга і Брыгс-Маерс23:04 Ці можна прапрацаваць усе свае траўмы да такой ступені, што пісаць не будзе пра што? 25:14 Што такое “самасць” і як яна дапамагае ў творчасці27:03 Іронія і сарказм — неэтычныя інструменты ў творы?27:45 Адна з функцый літаратуры — тэрапеўтычная28:23 Надзея раіць кнігі кліентам.31:45 Надзея расказвае пра сваю будучую кнігу апавяданняў, натхнёных гісторыямі падлеткаў35:12 Ці трэба пісьменніку хадзіць да псіхолага?
Саша Філіпенка — сапраўдная фабрыка прозы. За апошнія дзесяць год ён выдаў шэсць раманаў, найвядомейшыя з якіх — “Былы сын”, “Чырвоны крыж”, “Крэмулятар”. У кожнай кнізе Саша эксперыментуе з формамі і жанрамі. Але пра што б ён ні пісаў — пра юнацтва ў непрытомнай Беларусі, пра жыццё падлеткаў у дзіцячым доме, пра цкаванне журналістаў, пра сталінскія рэпрэсіі або пра дырэктара крэматорыя, — усе ягоныя раманы заснаваны на рэальных падзеях, якія ўражваюць і пужаюць больш за любы вымысел. У новым выданні падкасту Саша дзеліцца развагамі пра каханне, Мінск як месца сілы, працу фларыстам і няспраўджаную кар’еру кантрабасіста, пра любоў да сына і перманентнае адчуванне трывогі. А таксама распавядае, як гуляе па могілках ды асвойвае авіясімулятар, каб лепш разумець сваіх герояў. Як ідэі раманаў прыходзяць яму цалкам “пад ключ”. Навошта публікуе плэйлісты да сваіх тэкстаў і чаму пісьменніцтва — гэта не пра натхненне, а пра вінаробства.0:00 Адкуль бяруцца кнігіАсабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніка 1:23 Дзяцінства, шчаслівае і траўматычнае 3:40 Як Саша не стаў кантрабасістам 5:26 Беларуская кома 7:33 Ці існуе каханне? 8:49 Мінск, у якім адбывалася ўсё 10:11 Музыка, што пранікае ў тэкст 12:41 Любоў да віна і прышчэпка ад палення 13:31 Боязь чорных кубкаў і перманентная трывога 15:08 Ад прадаўца сантэхнікі да сцэнарыста 17:22 Васіль Быкаў, Джонатан Літэл ды іншыя натхняльныя хлопцы 18:57 Праца ў архіве як наркотык 23:09 Ці складана быць сынам пісьменніка 25:51 Чаму літаратура не можа дакрычацца да грамадства 28:05 Бясконцыя вандроўкі і жыццё ў цягніках 30:31 Ці загартоўвае пісьменніка патрэба зарабляць грошы 35:15 Прынцып “Недапушчальнае недапушчальна” Творчыя прыёмы 37:23 Пісьменніцкія рытуалы 40:54 Пісьменніцкая дысцыпліна 43:00 Калі прыходзіць натхненне 44:10 Чарнавікі. 45:30 Адкуль бяруцца ідэі 48:55 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор 50:47 Ці можна распавядаць пра кнігу, якая яшчэ пішацца 52:11 Колькі часу пішацца раман і ці можна пісаць дзве кнігі адначасова? 53:33 Першы чытач 57:51 Як абраць паміж буйной і кароткай формай 59:42 Пісьменніцкія блокі і што з імі рабіць 1:00:56 Што цікавей пісаць — праўду ці вымысел? 1:03:31 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей 1:06:39 Як пісаць пра досвед, які аўтар не перажываў 1:10:13 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс? 1:11:05 Ці складана пісаць пра асабістае 1:12:00 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?
Вольга Гапеева — асоба шматгранная. Піша інтэлектуальныя раманы і дзіцячыя кніжкі. Займаецца гендарнымі і моўнымі даследаваннямі. Перакладае з англійскай, нямецкай ды японскай. А з нядаўняга часу яшчэ і малюе. Але найперш Вольга вызначае сябе паэткай. Бо менавіта паэзія наймацней уплывае на ўсе ейныя літаратурныя іпастасі. Апошнім часам аўтарка жыве ў Нямеччыне. А ў яе вершах усё часцей гучаць галасы людзей, якіх не чуваць у сённяшніх аглушальных падзеях. У новым выданні падкасту Вольга Гапеева распавядае, чаму паэзія немагчымая без эмпатыі, дзеліцца асабістымі гісторыямі пра досвед цялесных самапашкоджанняў, траўматычныя жарсці і моц псіхатэрапіі. А таксама разважае пра акварэльную вершаванку, раіць заўжды рабіць нататкі і дае майстар-клас таго, як з будысцкім спакоем успрымаць крытыку.0:00 Адкуль бяруцца кнігіАсабістыя падзеі 1:15 Акварэль і паэзія — у чым падобныя? 5:56 Як унутранае дзіця дапамагае ў літаратуры 10:51 Прафесія лінгвісткі і эксперыменты з мовай 14:55 Праца ў АБСЕ і пераход ад асабістага да трагедый іншых 18:34 Парэзы на целе як спроба суняць унутраны боль 24:14 Траўматычнае каханне і моц псіхатэрапіі 30:00 Як перамагчы страх прыняцця рашэнняў 33:37 Фемінізм, які дае свабоду Творчыя прыёмы 37:25 Ці ўплывае паэзія на лад жыцця і светапогляд 41:29 Ці забівае паэзію побыт 43:20 З чаго пачынаецца верш 45:18 Ці можна развіць паэтычную назіральнасць і ці карысна рабіць нататкі 47:53 Чарнавікі 50:24 Ці думае аўтар пра глабальны сэнс твора і ці можа паэзія збывацца 53:45 Ці можна выкарыстоўваць у паэзіі гісторыі іншых людзей 56:34 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 1:02:58 Колькі часу пішацца раман 1:04:14 Ці спалучальная паэзія з псіхатэрапіяй 1:05:35 Як не баяцца пісаць пра асабістае
Вершы Насты Кудасавай — заўжды нататкі з краю бездані. Аднак сёння яны гучаць як лек і паратунак. Летась аўтарка пакінула родныя берагі Дняпра, цяпер жыве на марскім узбярэжжы ў Польшчы. Але яе лірычная гераіня — дзяўчынка, што расла сярод лясоў і балот, — усё гэтак жа балюча адчувае свет. 0:00 Адкуль бяруцца кнігіРаздзел першы. Асабістыя падзеі 0:59 Смерць таты: пункт адліку 4:18 Як пачак газет змяніў жыццё6:15 Рагачоў і жыццёвая неабходнасць прыроды 8:19 Лёсавызначальны філфак 10:36 Каханне і закаханасць 12:57 Алкаголь і невыносная рэчаіснасць 15:57 Грошы ад прыхільнікаў 17:45 Карэлія, рай на зямлі 20:35 Чаму дзеці робяць Насту лепшай 22:43 Боль як рухавік паэзіі Раздзел другі. Творчыя прыёмы23:56 Паэтычныя рытуалы 25:47 Ці ёсць у стварэнні паэзіі момант самапрымусу, або радкі прыходзяць самі 27:17 Як знайсці час на паэзію 29:50 Ці ўплывае паэзія на светаадчуванне і лад жыцця31:46 Ці існуе падзел на жаночую і мужчынскую паэзію 32:42 Ці важная для паэта манера чытання 35:02 Што прываблівае больш — працэс ці вынік? 37:23 Ці мусяць паэты адгукацца на навакольныя падзеі 38:45 Ці важна знайсці рэдкую рыфму 41:22 Чарнавікі 43:15 Чаму здараецца паэтычнае маўчанне 45:32 Як не баяцца пісаць пра асабістае 47:01 Паэзія — тэрапеўтычны або ў нечым знішчальны для аўтара працэс? 49:01 Як знайсці свой голас
Сабіна Брыло — рэдкі выпадак вяртання ў паэзію ў сталым узросце. Аўтарка перастала пісаць з нараджэннем дзіцяці і парушыла маўчанне толькі праз 14 гадоў. У апошнія гады выйшлі дзве кніжкі вершаў. Тэксты Сабіны Брыло лаканічныя, па-хармсаўску абсурдныя, часам прарочыя і заўжды горка-іранічныя. Бо свет занадта страшны, каб пісаць пра яго сур’ёзна. Паэтка родам з Барысава два гады таму была вымушаная пераехаць з Мінска ў Вільню і дагэтуль складана перажывае разлуку з домам. У новым выпуску падкасту Сабіна распавядае пра душэўны і фізічны боль, які з ёю ўсё жыццё, пра патаемнае жыццё вершаванкі і парадоксы прамаўлення, а таксама пра свой перфекцыянізм і вялізную асалоду ад паэзіі.0:00 Адкуль бяруцца кнігіЧастка першая. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на паэтку1:02. Чаму Сабіна перастала пісаць вершы пасля нараджэння сына3:24 Як праца ў журналістыцы паўплывала на паэзію5:42 Любімыя аўтары6:18 Смерці, якія шакавалі ў дзяцінстве, і медытацыя як спосаб справіцца14:09 Сутыкненне з чалавечай халоднасцю пад халодным дажджом15:26 Таталітарызм думкі, які захоплівае свет17:44 Душэўны і фізічны боль, які заўжды з табойЧастка другая. Творчыя прыёмы19:42 Чаму найлепшыя радкі прыходзяць у душы21:56 Побыт, які забівае паэзію і робіцца тэмай вершаў25:18 Ці важная для паэтаў манера чытання27:39 Вершы як скульптуры з камення28:42 Ці магчымая паэзія падчас штылю30:40 Ці мусяць паэты адгукацца на навакольныя падзеі32:20 Чаму не бывае абсалютна вольных паводле формы вершаў34:07 Чаму маладая паэзія нарцысічная37:39 Перыяды маўчання і размовы з богам40:42 Чаму вершаскладанне трэба выкладаць у школе42:18 Як пачуць свой голас45:38 Ці існуе паэтычная інтуіцыя і ці могуць вершы спраўджвацца46:45 Паэтычны перфекцыянізм і творы, даведзеныя да ідэалу48:44 Як Сабіна піша вершы адразу ў фэйсбук49:59 Асалода ад паэзіі, якая магла нашкодзіць сынуЭпілог52:59 Тры парады тым, хто піша
Дзмітры Строцаў піша паэзію больш як 40 гадоў. І кожны верш — адказ на патрасенні гэтага свету. Апошнім часам аўтар жыве ў Берліне і працуе ў жанры паэтычнага рэпартажу, дзе сведчыць пра сучасныя падзеі, што несупынна збіваюць з ног. У новым выданні падкасту Дзмітры распавядзе пра дзіцячыя пластылінавыя сусветы, любоў да памылак, каханне як сімфанічны досвед, а таксама пра тое, як быць з натхненннем і чаму агрэгатны стан паэзіі — гэта плазма.0:00 Адкуль бяруцца кнігіЧастка першая. Асабістыя гісторыі, якія паўплывалі на паэта0:57 Старэйшы брат і пластылінавыя гарады2:24 Як паэт перажыў досвед расшчаплення асобы7:10 Выпадковая фраза, што перакуліла свет12:07 Каханне, мімалётнае і расплаўленае ў гадах14:58 Смерць блізкіх як пачатак асаблівай размовы18:00 Мінскія цуды свету22:02 Ці дапамагае ў паэзіі алкаголь23:13 Час за стырном, калі можна спяваць і танчыць25:25 Творы-няўдачы, што далі пачатак найлепшым вершам29:47 Вандроўка ў Грузію як іншы космас32:43 Як пісаўся верш “Отец и сын”34:29 Як Дзмітры нечакана пахрысціўся ў Грузіі і прыйшоў да веры39:37 Мінская габрэйская паэзія, страчаная і набытая43:59 Вайна ў Грузіі і пачатак паэтычнага рэпартажуЧастка другая. Творчыя прыёмы48.02 Паэзія як адказ на патрасенні свету50:29 Чаму агрэгатны стан паэзіі — гэта плазма53:28 Натхненне як удалы сёрфінг55:10 Ці заўжды паэзія мусіць крываточыць56:49 Чаму перад тэатрам, жывапісам, архітэктурай Дзмітры абраў паэзію58:46 Ці варта знішчаць свае першыя спробы59:26 Як Дзмітры знайшоў свой голас, пішучы жудасныя песні1:02:36 Чаму паэзія мусіць гучаць у аўтарскім выкананні1:05:32 Чарнавікі1:07:13 Раман у вершах як разгорнутае паэтычнае палатно1:10:40 Чаму твор мусіць мець хрыбет1:14:09 Чым небяспечнае паэтычнае маўчанне1:17:11 Як Дзмітры не пабаяўся страціць аўдыторыю і знайшоў яе наноў
Для Ганны Севярынец пісьменніцтва пачалося з даследчыцкай цікаўнасці. Пошукі ў архівах. Паездкі па мясцінах расстраляных паэтаў. І стосы дакументаў — фотаздымкі, лісты, даведкі, дзённікі — паступова ажылі, замільгацелі дэталямі. Склаліся ў трохмерную карціну менскага літаратурнага жыцця 20—30-х гадоў. Раманы “Дзень Святога Патрыка” і “Гасцініца Бельгія” нарадзіліся з сапраўднага кахання да блізкіх па духу беларускіх аўтараў. У сённяшнім выданні падкасту Ганна распавядзе, як без шкадавання крэсліць няўдалыя старонкі, чым у літаратуры ёй дапамагае агарод і чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак.0:00 Адкуль бяруцца кнігіРаздзел Першы. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніцу1:06 Падарожжы ў часе да сябе дванаццацігадовай3:04 Як Ганна атрымала крыху Нобелеўскай прэміі4:46 Мужчыны, ад кахання з якімі нараджаюцца кнігі8:10 Балючы Мінск і вечная Унорыца9:53 Смерць, якая заўжды з табой11:52 Як у градах растуць сюжэты кніг12:50 Чаму Ганну Севярынец больш не цікавіць алкаголь14:15 Пісьменніцтва не радасць, а бясконцы зуд16:36 Вандроўка ў Тамбоў19:13 Чаму без пакутаў чалавек — трава20:33 Як дзеці вылекавалі Ганну ад сэксізму22:31 Праца ў гандлі як школа жыцця25:11 Страх касмічнага ўзроўнюРаздзел другі. Творчыя прыёмы26:57 Як знайсці час на пісьменніцтва30:51 Пісьменніцкая дысцыпліна32:31 Што вабіць больш — працэс ці вынік?34:02 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы36:57 Адкуль бяруцца сюжэты40:05 Як ідэя разрастаецца да рамана42:51 Першы чытач44:18 Як пачаць пісаць48:50 Ці важны ў пісьменніцтве жыццёвы досвед50:17 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?52:38 Што рабіць з пісьменніцкімі блокамі56:51 Этапы напісання твора1:02:24 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор1:05:10 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей1:09:53 Ці думае аўтар пра глыбінныя сэнсы твораЭпілог1:11:51 Тры парады тым, хто піша
Паэтка Таня Скарынкіна — зацятая калекцыянерка. Усё нясе ў дом: фотаздымкі, паштоўкі, прыгожыя рэчы са сметнікаў. Але найбольш ёй падабаецца збіраць чалавечыя гісторыі, у якія аўтарка ўглядаецца па-дзіцячаму цікаўным позіркам. Таня жыве ў Смаргоні, дзе бясконца знаходзіць сюжэты для сваіх паэтычных зборнікаў і кніг эсэ. У гэтым выданні падкасту Таня распавядзе, як навучылася не баяцца пісаць “па-калгаснаму”, чаму любіць працаваць, стоячы за канторкай, і як нават са спрэчкі з выпадковым мужыком у краме можа атрымацца верш.0:00 Адкуль бяруцца кнігіРаздзел Першы. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніцу1:01 Дзяцінства з водарам кветак2:12 Як Таню прывязалі да ганебнага слупа4:08 Першае каханне5:15 Любімая Смаргонь і пакінутая лялька8:39 Праца паштаркай10:19 Калажы са знаходак на сметніках15:35 Любімы паэт і польская мова17:21 Як Чэслаў Мілаш звазіў Таню ў вандроўкуРаздзел другі. Творчыя прыёмы18:34 Пісьменніцкія рытуалы20:05 Пісьменніцкая дысцыпліна20:52 Ці карысна рабіць нататкі21:47 Калі прыходзіць натхненне23:25 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?24:57 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы25:50 Адкуль бяруцца сюжэты27:48 Першы чытач28:35 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор29:17 Як пачаць пісаць31:44 Што прасцей пісаць — праўду ці вымысел?32:25 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей?33:52 Размова як спосаб здабыць гісторыю38:50 Як знайсці свой голас41:04 Перфекцыянізм — дабро ці зло?42:11 Чарнавікі42:45 Што найперш — сэнс ці форма?44:14 Гісторыі, якія прыцягваюць гісторыі45:46 Майстэрства канцоўкі
Адам Глобус — мультыінструменталіст у літаратуры. Аўтар-хамелеон. Піша вершы і прозу, раманы і хоку, гарадскія жахаўкі ды рок-тэксты, эратычныя апавяданні, дэтэктывы на продаж і апакрыфічна рэалістычныя партрэты сУчаснікаў. У новым выданні падкасту нязменны герой літпрацэсу распавядзе, чаму вандроўка да егіпецкіх пірамідаў выявілася стратэгічнай памылкай, як на яго творчасць паўплываў алкаголь і чаму пісьменніку часам карысна дапісацца да беліберды.0:00 Адкуль бяруцца кнігіРаздзел першы. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніка0:55 Аці-ці — першае слова ў літаратуры3:27 Чаму герой шкадуе, што паехаў у Егіпет7:29 Смерць бацькі і раман для сябе11:17 З кім піў Адам Глобус12:44 Ці сорамна быць беларускім пісьменнікам14:55 Чаму біяграфія Леанарда цікавейшая за “Таемную вячэру”16:19 11 верасня і канец постмадэрнізму18:05 Левыя погляды і мінімалізм ва ўсім19:18 Чаму хобі — змарнаваны час20:47 Гратэскна-казачнае каханнеРаздзел другі. Творчыя прыёмы21:50 Пісьменніцкія рытуалы23:25 Што рабіць з пісьменніцкімі блокамі24:03 Пісьменніцкая дысцыпліна24:50 Перфекцыянізм — дабро ці зло?26:34 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей29:20 Ці варта хаваць першыя спробы30:41 Адкуль бяруцца сюжэты32:57 Як знайсці свой голас35:10 Пісьменніцтва — пакуты ці кайф?35:57 Першы чытач37:31 Калі прыходзіць натхненнеЭпілог38:23 Тры парады тым, хто піша
Таццяна распавядае, як прыдумляе апавяданні ў фонавым рэжыме мозга, пры якой умове этычна браць чужую гісторыю, а таксама як мігрэнь і Джон Ленан дапамаглі ёй напісаць раман.0:00 Адкуль бяруцца кнігіРаздзел першы. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніцу.1:12 Як праз кампутарны збой Таццяна зрабілася пісьменніцай.4:22 Могілкі ў Лошыцкім парку, якіх ніколі не існавала.7:13 Як Адам Глобус забараніў Заміроўскай пісаць вершы.9:33 The Beatles і легалізацыя дзіўных тэкстаў.16:19 Мігрэнь, што мяняе ўспрыманне свету.19:58 Праца ў свячным буціку і блог “Свечы Апакаліпсіса”.25:13 Як дзіцячыя траўмы ўплываюць на літаратуру.Раздзел другі. Творчыя прыёмы.28:23 Як знайсці час на пісьменніцтва.34:03 Калі прыходзіць натхненне.38:23 Пісьменніцтва - гэта пакуты ці кайф?43:22 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы.46:30 Адкуль бяруцца сюжэты.49:57 Як пачаць пісаць.52:04 Ці можна браць гісторыі іншых людзей.57:33 Ці ведае аўтар чым скончыцца твор.1:01:13 Як знайсці свой голас.1:04:27 Эпілог. Чатыры парады тым, хто піша.