Адкуль бяруцца кнігі. Ганна Янкута
Description
Кнігі Ганны Янкуты паўстаюць з загадак, якія аўтарка прыдумляе для самой сябе і з дапытлівасцю выдатніцы спрабуе разгадаць. Пачынала яна з дзіцячых казак — серыі пра Ката Шпрота і аповесці “Марта і яе мара пра снег”, — у якія змясціла дэтэктыўны сюжэт. Потым паставіла перад сабой новую задачу і, не будучы паэткай, стварыла зборнік вершаў паводле беларускай Канстытуцыі. Апошняя на сёння кніга Ганны Янкуты — аўтафікшн пра вымушаную эміграцыю “Час пустазелля” — таксама выклік. Бо аўтарка ўпершыню не хавалася за персанажамі, а шчыра фіксавала пераломныя падзеі ад першай асобы.
У новым выданні падкасту Ганна распавядае пра страх пачуць сябе, пра неідэальныя тэксты, важнасць дысцыпліны, алкаголь як мінус-прыём, а таксама пра розныя бакі пісьменніцтва, якое адначасова — спосаб узаемадзеяння са светам і бясконцы гандаль з самой сабой.
Асабістыя гісторыі
00:00 “Адкуль бяруцца кнігі”: інтра
01:25 Мінск, Гародня, Буэнас-Айрас: яны патрабуюць кніг
06:11 Як Ганна абрала літаратуру і дамовілася з унутранай выдатніцай
14:45 Алкаголь як мінус-прыём
15:40 Птушкі побач з намі
18:47 Праца, што адымае час і дае свабоду
23:21 Эка-паэтычная прызма
26:10 Пятрусь Броўка і Баляслаў Лесьмян, якія зачаравалі
31:10 Эміграцыя як бясконцая вандроўка
Творчыя прыёмы
34:23 Дысцыпліна
37:17 Колькі часу пішацца раман
40:17 Калі прыходзіць натхненне
45:45 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?
50:49 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
55:57 Чарнавікі
1:00:45 Адкуль бяруцца ідэі
1:02:34 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор
1:06:07 Плюсы вялікага жанру
1:07:08 Ці можна пісаць два творы адначасова
1:09:05 Таймлайн і мапа рамана
1:10:31 Як працаваць з асабістымі і чужымі рэальнымі гісторыямі
1:17:55 Перфекцыянізм — дабро ці зло?
1:19:09 Ці важны для празаіка жыццёвы досвед і ці варта звяртацца да экспертаў пры напісанні кнігі
1:22:12 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?
1:24:32 Эпілог. Тры парады тым, хто піша