DiscoverЛітрадыё
Літрадыё
Author: litradio.by
Subscribed: 18Played: 655Subscribe
Share
© litradio.by
Description
Серыя падкастаў Літрадыё
"Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.
"Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.
"Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.
"Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.
"Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.
"Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.
44 Episodes
Reverse
Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой род і зямлю. Менавіта вясковае дзяцінства дало Юлі сапраўды экзістэнцыйныя назіранні — нараджэння і памірання ўсяго жывога або прыгажосці зорак. І як бы далёка аўтарка ні была ад дому, вёска бясконца праяўляецца ў яе вершах вытанчанымі і змрочнымі вобразамі. Паэзія Юлі — шмат у чым дакументальная, заснаваная на маленькіх гісторыях, на аскепках памяці. Нядаўна яна скончыла новую кнігу вершаў, у якой паводле лістоў і сведчанняў блізкіх піша сваю гісторыю выгнання — высялення яе сям’і з вёскі, якая апынулася ў зоне адчужэння. У чарговым выданні падкасту Юля Цімафеева распавядае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць. Як пісала “Менскі дзённік” у пальчатках ангельскай мовы. Пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. А таксама тлумачыць, навошта чытае ўсе раманы Альгерда Бахарэвіча ўголас і як яе захапаленне калажамі звязана з траўмай эміграцыі.Асабістыя падзеі00:00 Адкуль бяруцца кнігі02:27 Як Ясенін і Мандэльштам адкрылі паэзію ў 3D04:08 Экзістэнцыя вясковага жыцця06:00 Імя Юля ў гонар паэткі08:02 Як у 14 гадоў з’ехала ад бацькоў09:45 Досвед высялення і страты дома17:05 Паездка ў Германію і адкрыццё іншага свету20:03 Калаж і досвед эміграцыі22:48 Узрушэнне Вальжынай Морт23:41 Сустрэча з Альгердам БахарэвічамТворчыя прыёмы27:11 Пісьменніцкія рытуалы30:04 З чаго пачынаюцца вершы32:51 Што дае пісанне на замежнай мове37: 22 Як рабіць персанажамі блізкіх людзей41:55 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы43:41 Ці ўплывае перакладчыцкая праца на паэзію46:08 Ці можа паэзія прадбачыць47:50 Што прываблівае больш — працэс ці вынік48:47 Тры парады тым, хто піша
Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гуллівыя. Але ўсё адно грэюць і даюць надзею. У новым выданні падкасту Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары.00:00 Удар токам і першы непрыстойны верш02:49 Шчаслівае лета ў Чачэрску06:15 Хуліганская лірыка пра каханне08:30 Сны пад грукат бацькавай друкаркі10:21 Паэзія ў спадчыну і сімпатыя да рускамоўных аўтараў13:20 Як пахмелле можа натхніць на вершы15:45 Прысвячэнне загінулай сяброўцы дзяцінства18:32 Як КВЗ і “Што? Дзе? Калі?” адгукаюцца ў паэзіі20:43 Уменне кіраваць грузавіком22:30 Фізічны боль як камертон24:15 Сталенне гераіні “Нататак таткі”26:13 Барыс Віян, Вольга Такарчук і нараджэнне талентаўТворчыя прыёмы31:26 Паэтычныя рытуалы34: 39 Калі прыходзіць натхненне39:06 Паэзія пішацца рацыянальна, або радкі прыходзяць самі?41:25 Ці забівае паэзію побыт43:47 З чаго пачынаецца верш45:36 Ці заўжды паэзія нараджаецца з траўмы47:24 Паэзію трэба пачынаць пісаць у маладосці?50:13 Як мяняецца паэзія з узростам56:28 Першая чытачка1:00:58 Ці важная для паэта манера чытання?1:06:24 Ці можа паэзія прадбачыць1:09:09 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?1:12:33 Тры парады тым, хто піша
Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”.У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Разважае пра боль, з якога нараджаюцца кнігі, пра полымя амбіцый, уласцівае кожнаму аўтару. Пра раннія тэксты, якія хацеў бы забыць, пра эмпатыю і талент пераўвасаблення, веру ў натхненне і рытуал чытання ўголас. А таксама пра непаўторнае дыханне літаратуры, без якога аўтар не можа жыць ужо 30 гадоў.1:13 Пісьменніцтва як рытмічнае дыханне8:08 Пачуццё іншасці ў Шабанах і пошук паратунку ў кнігах11:34 Знаёмства з нямёртвым пісьменнікам13:17 Мастацтва з нічога стварыць усё15:17 Літаратура — высакародны падман16:05 Як Конан-Дойль навучыў курыць17:13 З якога болю нараджаюцца кнігі22:43 Старыя майстры: Кафка, Джойс і Набокаў24:29 Тэрыторыя поўнай свабоды25:17 Добры тэкст мусіць нешта змяняць26:21 Галоўны пісьменніцкі страх28:13 Праца без адпачынку29:16 Важная постаць перакладчыка30:38 Вольны час як прывілей і праклён31:39 Ідэальнае месца для пісьма32:38 Першая чытачка і музычнасць прозы34:18 Раннія тэксты, якія хочацца забыць35:40 Залежнасць ад працэсу і чытацкай пахвалы40:40 Ці кантралюе аўтар уласны твор42:28 Эмпатыя і майстэрства пераўвасаблення43:38 Чаму фантазія небяспечнейшая за праўду46:14 Вера ў натхненне47:40 Тры парады тым, хто піша
Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку "Я и есть революция" ў выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм", а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся на “Літрадыё”. Яна раскажа, чаму не хоча выдаваць зборнік апавяданняў, пра ўласцівасці жанру аўтафікшн і што з ім не так. А таксама — ці панкавала, ці маюць цяпер жанчыны патрэбу чытаць мужчынскую літаратуру і, канешне, пра тое, што такое дзесяць Алегаў з дзесяці.00:00 Пачатак творчай дзейнасці07:02 Зборнік апавяданняў10:50 "Пишу страдаю"14:54 Галоўная гераіня кнігі "Я и есть революция"18:00 Адносіны да субкультур20:50 Што не так з аўтафікшн?24:21 Дзве галоўныя асаблівасці аўтафікш33:15 Ці цяжэй пісаць аўтафікшн?40:30 Ці ёсць патрэба зараз чытаць мужчынскую літаратуру?44:46 Вострыя чытацкія водгукі Юлі Арцёмавай51:15 Дзесяць Алегаў з дзесяціТэлеграм-канал Юлі: https://t.me/pishustradaju
Зараслава Камінская — аўтарка трох кніг, у якіх захапляльна і вострасюжэтна, у форме дэтэктыва або містычнага трылера, распавядае пра невідавочныя скарбы беларускай культуры. Дэбютная аповесць “Русалкі клічуць” прысвечана загадкавай наіўнай мастачцы Алене Кіш, у зборніку “Калядны стол” успаміны дзяцінства пераплятаюцца з традыцыйнымі стравамі. А ў новым рамане “Па той бок” аўтарка ў рэаліях камп’ютарнай гульні паказвае пантэон беларускіх народных лялек, пра якія ўвогуле мала хто чуў. Пісьменніца доўгі час працавала ў рэкламным агенцтве і ведае, як найлепш зрабіць прамоцыю таму, што падабаецца ёй самой.У новым выданні падкасту Зараслава распавядае, як з маленькай дачкой на руках умудрылася напісаць тоўсты раман. Пра Школу маладога пісьменніка, што дапамагла ёй паверыць у сябе. Пра рытуал пісання а 5-й раніцы, ратаванне літаратурай у цёмныя часы і любоў да хэпі-эндаў.Асабістыя падзеі00:00 Бацькавы казкі ў цемры6:26 Выпадковасць па імені Андрэй Хадановіч12:03 Каханне і камп’ютарныя гульні13:59 Праца ў рэкламе, якая стала дэкарацыяй кніг19:58 Як напісала вялікі раман пасля нараджэння дачкі23:32 Полацк як вяршыня Беларусі25:14 Літаратура — найлепшае хобі26:44 Караткевіч і Арлоў29:28 Патойбочны свет, які пужае і прыцягвае33:05 Вера ў магію і сілу шаптухТворчыя прыёмы34:34 Пісьменніцкія рытуалы36:08 Дысцыпліна39:14 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?40:58 Адкуль бяруцца ідэі48:18 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор49:45 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 52:00 Ці важны для пісьменніка жыццёвы досвед53:24 Першы чытач55:11 Ці варта звяртацца да экспертаў пры напісанні кнігі58:22 Што прасцей пісаць — праўду ці вымысел?59:42 Тры парады тым, хто піша
Вера Бакстэр — перакладчыца, галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja. Праект паўстаў у Мінску летам 2024 года. Nadja збіраецца быць архівам сюррэалісцкага пісьма: пераклады, меркаванні і гэтак далей.Мы распыталі, чаму менавіта Nadja, чаму менавіта сюррэалізм і хто быў першым і адзіным беларускім сюррэалістам. А таксама пра тое, чаму Далі не сапраўдны сюррэаліст і што такое ўвогуле сапраўдны сюррэалізм. 00:00 Чаму выдавецкая ініцыятыва называецца Nadja і ці сапраўднае імя — Вера Бакстэр?4:15 Чаму беларускаму чытачу трэба чытаць сюррэалістаў?5:40 "Каханне паэзія"11:22 Адукацыя14:42 Каманда Nadja17:25 Ці толькі французскімі бываюць сюррэалісты?20:36 Што чакаць ад Nadja22:40 Ці існуе беларускі сюррэалізм?23:50 “Сальвадор Далі хутчэй бізнэсмен, чым сюррэаліст”26:30 Авангардныя рухі28:43 Бум-Бам-Літ31:40 Ці піша штосьці Вера Бакстэр?32:43 Сюррэалізм з пункту гледжання новай этыкі
Света Бень — паэтка, сонграйтарка, музыка, акторка і тэатральная рэжысёрка. А таксама ўважлівая назіральніца за людзьмі, вандроўніца па кнігах і снах, натхнёная даследчыца штодзённасці — усё жыццё для яе няспынны творчы працэс.Менавіта творчасць — адзінае ратаванне ад бясконцага болю. Альбом “Прыём”, які Света Бень запісала разам з кампазітаркай Галяй Чыкіс, — пра чалавечую крохкасць, пра жах, безнадзейнасць і касмічную прыгажосць гэтага свету. І кожны канцэрт ператвараецца ў калектыўны сеанс пражывання нашай усеагульнай траўмы. Большасць тэкстаў альбома былі напісаныя даўно, але ў іх містычным чынам прарываецца адчуванне і прадчуванне сённяшніх падзеяў. У апошнія 10 год боль знутры і звонку толькі нарастае, таму аўтарка часам злуецца, калі сябры больш любяць ранейшыя жыццярадасныя песні часоў “Срэбнага вяселля”. У новым выданні падкасту Света Бень распавядае пра каханне, якое, нягледзячы ні на што, жыве ў кожным вершы, пра дачок, якія для яе найлепшыя сябры і крытыкі, пра тэрапеўтычнасць паэзіі і веру ў людзей, якія па сваёй прыродзе добрыя.Асабістыя падзеі00:00 Першае сутыкненне з дабром і злом05:16 Шчаслівае віцебскае дзяцінства06:44 Каханне ў кожным вершы07:44 Прастора сноў10:24 Смерць і нараджэнне новай сябе11:30 Кнігі як хобі і залежнасць13:37 Безліч і нуль аўтараў, якія паўплывалі14:18 Няўклюднасць і самаіронія16:09 Праца санітаркай17:12 Алкаголь для знаёмства з тыпажамі19:10 2014 год, у які ўсё перакулілася21:44 Дзеці — антыдэпрэсант і хрысціянскі трэнажор25:22 Кнігі ў абмен на шклатару27:37 Боль як натуральны стан29:54 Вера ў Бога і ў чалавекаТворчыя прыёмы32:55 Паэтычныя рытуалы34:16 Ці ёсць у паэзіі момант самапрымусу, або радкі прыходзяць самі?35:12 З чаго пачынаюцца вершы?38:08 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?40:17 Ці ёсць у паэтаў здольнасць прадбачыць41:12 Ці мусіць паэзія рэагаваць на актуальныя падзеі44:02 Што найперш — сэнс ці форма?45:24 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы46:48 Чарнавікі48:15 Першы чытач49:50 Ці бывае няёмка за ранейшыя вершы52:58 Ці існуе адмысловы паэтычны зрок ці слых55:19 Тры парады тым, хто піша
Сёння ў найсуб'ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць. Неўзабаве выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” мае выдаць другую кнігу пісьменніцы. Наша размова — пра доўгія паўзы ў пісьме, адсутнасць ідэнтычнасці паэткі ці празаіка, і чаму цэнтральная метафара зборніка “Птушкі” такая злая і трывожная.Першую кнігу Насты Манцэвіч палічылі “скандальнай” і “правакатыўнай”. Аўтарка раскажа, чаму гэта былі гамафобныя рэакцыі і як з гэтым быць. А таксама пра сваё дзяцінства ў Вілейцы, чым так вабяць птушкі, пра крохкасць існавання, няўпэўненасць і немагчымасць аднаго чалавека ўзвысіцца над іншым.00:00 Вілейка і дзяцінства ў правінцыі05:44 “Мне не блізкая рыторыка, быццам штосьці можна перарасці”09:08 Першая кніжка “Птушкі” — пяцьдзясят старонак цягам пяці гадоў11:59 Плыткасць і фрагментаванасць творчасці Насты Манцэвіч15:47 Мікракніжыца "Гэта ня лічыцца"16:50 Гамафобныя рэакцыі20:33 Ці мела Кісліцына рацыю?25:10 Птушкі з цэнтральнага апавядання — непрыдуманая метафара29:45 У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выходзіць другая кніга34:52 Перыяд літаратурнага маўчання38:40 “Пісьменнік мусіць мець мужнасць не прымаць ніякіх парад”43:40 Што чытае Наста Манцэвіч
Мастацтва і рэлігія — прыяцелі ці ворагі? Ці павінны святары цэнзураваць мастацкія творы? Ці мусіць пісьменнік трымацца хрысціянскіх прынцыпаў? І што кажа царква наконт таго, што аўтары ў сваім мастацкім свеце часам спараджаюць пачвар?На ўсе гэтыя пытанні паспрабуе адказаць айцец Андрэй Крот — грэка-каталіцкі святар і вядучы праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” на Ватыканскім радыё. Чым яму падабаюцца размовы з няверуючымі, як ставіцца да дэпрэсіўнай літаратуры тыпу вершаў Шарля Бадлера і чаму зло — гэта не самастойная сіла, а “недахоп дабра”, — пра ўсё гэта айцец Андрэй раскажа ў падкасце.00:12 Знаёмства01:19 Пра любоў да чытання з дзяцінства 02:30 Аб праграме “Хрысціянства і беларуская літаратура”03:35 Хрысціянскія і антыхрысціянскія беларускія пісьменнікі 07:11 Дзе слухаць праграму “Хрысціянства і беларуская літаратура”08:11 Апошняе адкрыццё — творы Міхася Зарэцкага09:18 Як пісьменніку спалучыць мастацкую свабоду і хрысціянскія прынцыпы?13:05 Паэты-дэкадэнты. Хто вызначае, кніга вартая чытання ці не?15:56 Пісьменнікі-святары. Вінцук Адважны (айцец Язэп Германовіч) і яго кніга “Кітай. Сібір. Масква”18:39 Ці павінны творцы быць праваднікамі хрысціянскіх ідэй?21:26 “Кітай. Сібір. Масква” як прыклад выражэння моцнага духу22:32 Як ставіцца да дэпрэсіўнай літаратуры23:17 Пісьменнік як стваральнік зла ва ўяўным свеце. Як выглядае зло: прывабна ці непрывабна?25:33 Неадназначны характар героя як поле змагання дабра і зла26:32 Аўдыякнігі28:08 Што чалавеку дае літаратура?28:44 Мы можам чытаць розныя кнігі, але самі вырашаем, як ставіцца твораў
Інстаграм-блог “Кніжныя размовы” нарадзіўся ў Мінску як рэакцыя на кавід і шчасліва існуе ўжо чатыры гады, за якія істотна пашырыўся, павялічыў аўдыторыю, а яго аўтарка Кацярына нават пераехала з сям’ёй у іншую краіну. Пры гэтым яна прызнаецца, што чытае кнігі паміж прасаваннем, гуляннем з дзецьмі ў пясочніцы і паходамі ў краму, а допісы стварае без усялякага кантэнт-плана і SMM-стратэгіі.Хто ж гэтая таямнічая Кацярына, да кніжных парадаў якой прыслухоўваюцца яе дзве тысячы падпісчыкаў — аматараў навінак літаратуры па-беларуску? І чаму гэты як быццам бы нішавы “мамскі блог” прыцягвае ўсё больш і больш тых, хто цікавіцца беллітам? Слухайце — і чарговы раз пераканаецеся: рабі тое, што любіш, а астатняе складзецца само.00:12 Чаму ў беларускіх медыя заўсёды былі праблемы з сістэматычнымі літаглядамі і ў чым каштоўнасць блога “Кніжныя размовы” 02:38 Якая ў Кацярыны адукацыя і адкуль у яе зацікаўленасць беларускай літаратурай06:16 Блог з’явіўся як рэакцыя на кавід08:28 Як ствараюцца допісы і робяцца фотаздымкі для блога10:10 Стасункі з аўдыторыяй 14:14 Кацярына раіць найлепшыя кнігі беларускіх аўтараў для дзяцей: Святлана Татарнікава “Дзе расце пячэнне”, “Хто нам дорыць рукавічкі”, “Адкуль прылятае сыр”, Надзея Ясмінска “Кусь-Кусяндра” і “Сподачак для цмока” 19:07 Найлепшыя кнігі беларускіх аўтараў для падлеткаў: “Вольнеры” і “Казік з Каменнай Горкі” Валера Гапеева, “Гарэзлівы пацалунак” Евы Вайтоўскай, “Капітан Лятучая Рыба” Альгерда Бахарэвіча, “Соня, стой!” Сашы Гук24:27 Чаму дзіцячая літаратура карысная і для дарослых25:05 “Бессістэмнае” вядзенне блога без кантэнт-плана: як Кацярына чытае/слухае кнігі і робіць допісы. Ці можна раскруціць блог без умення ствараць рылсы?29:01 Кацярына пра ўлюбёныя аўдыякнігі: “Локісаў” у агучцы Віктара Сямашкі і “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Віня-Пых” у агучцы Алега Гарбуза30:35 Кнігі для дарослых: Вольга Бабкова “І цуды, і страхі”, “Ніхто не чакае” — вершы Машы Калекі ў перакладзе з нямецкай на беларускую Ігара Крэбса 33:30 Кацярына пра ідэю ўласнага падкасту пра дзіцячую літаратуру для падлеткаў. Прымаюцца парады і ідэі!36:06 Навошта дзецям чытаць па-беларуску? І што дапамагае захаваць сваю ідэнтычнасць у замежжы
Трэнды дызайну нараджаюцца ў сферы тэхналогій, каб потым доўгімі шляхамі трапіць у культурніцкія праекты. Праваднікі гэтых трэндаў у беларускім культурным асяроддзі Саша Пажытак і Ігар Юхневіч завіталі ў падкаст “Каля літаратуры”. І распавялі, як гістарычныя траўмы беларусаў паўплывалі на “духоту белорусского дизайна”, як адрозніць з’явы імпульсныя ад рэзанансных і як трапіць кніжнай вокладкай у Zeitgeist.Размова склалася нібыта дыджэй-сэт: няспешна, але ўпэўнена героі вагаюцца на хвалях разважанняў. Ад глабальных праблем да прыватных міжсабойных спрэчак, ад функцыянальнага мінімалізму да саламяных павукоў, ад праблемы нязручнай вокладкі да таго, як прыцягнуць увагу ў інстаграме. Слухайце і натхняйцеся.00:00 Бэкстэйдж01:40 Знаёмства02:05 Коратка пра Ігара Юхневіча і яго праекты03:17 Коратка пра Сашу Пажытка і яго працу з “Літрадыё”07:13 Як Ігар і Саша працуюць над вокладкамі выдавецтва “Мяне няма”08:26 Як прыдумалі размясціць контур рукі Валянціна Акудовіча на вокладцы кнігі “Мяне няма” (2023)10:04 Што такое дызайн і чаму яму лепей быць “своечасовым”, чым “сучасным”19:32 Чаму ў наш час дыгіталізацыі ўвага да вокладак асабліва пільная. Ці праўда, што візуал рашае?24:00 Пра імпульсныя і рэзанансныя з’явы ў дызайне26:42 Як выглядае ідэальная супраца з аўтарамі кніг30:22 “Духота” беларускага дызайну і яе прычыны33:35 Ігар пра свае найбольш удалыя праекты: фотаальбом “Змена” Сяргея Брушко, зборнік прац удзельнікаў дзіцячай Школы архітэктурнага мыслення, “Мое баба — діректор морга” Волі з Ополя40:40 Саша пра афармленне вокладкі для рамана “Варшава” Уладзіміра Казлова44:01 Ці патрэбная акадэмічная адукацыя? Хочаш быць дызайнерам — будзь дызайнерам. Як інтэрнэт адкрывае шлях у прафесію46:23 Ігар пра з’яўленне ідэй для афармлення літаратурных прэмій48:22 Ці можа сучасны дызайн быць не гульнявым і не іранічным?51:57 Як развівацца ў дызайне, дзе шукаць курсы54:27 Ігар і Саша выказваюцца ў абарону мяккіх вокладак01:00:32 Што прывяло Ігара і Сашу ў культурныя праекты01:04:44 Саша пра шрыфт Рамана Гарніцкага “Времена”, які выкарыстоўвае выдавецтва “Мяне няма”01:05:37 Ігар пра запуск сайта выдавецтва “Мяне няма” і паспяховасць ці непаспяховасць белых вокладак.01:07:02 Саша пра тое, як былі выбраныя шрыфт і тон вокладак кніг выдавецтва “Мяне няма”01:09:26 Ігар пра жаданне функцыянальнага і мінімалістычнага дызайну
Кнігі Ганны Янкуты паўстаюць з загадак, якія аўтарка прыдумляе для самой сябе і з дапытлівасцю выдатніцы спрабуе разгадаць. Пачынала яна з дзіцячых казак — серыі пра Ката Шпрота і аповесці “Марта і яе мара пра снег”, — у якія змясціла дэтэктыўны сюжэт. Потым паставіла перад сабой новую задачу і, не будучы паэткай, стварыла зборнік вершаў паводле беларускай Канстытуцыі. Апошняя на сёння кніга Ганны Янкуты — аўтафікшн пра вымушаную эміграцыю “Час пустазелля” — таксама выклік. Бо аўтарка ўпершыню не хавалася за персанажамі, а шчыра фіксавала пераломныя падзеі ад першай асобы. У новым выданні падкасту Ганна распавядае пра страх пачуць сябе, пра неідэальныя тэксты, важнасць дысцыпліны, алкаголь як мінус-прыём, а таксама пра розныя бакі пісьменніцтва, якое адначасова — спосаб узаемадзеяння са светам і бясконцы гандаль з самой сабой.Асабістыя гісторыі00:00 “Адкуль бяруцца кнігі”: інтра01:25 Мінск, Гародня, Буэнас-Айрас: яны патрабуюць кніг06:11 Як Ганна абрала літаратуру і дамовілася з унутранай выдатніцай14:45 Алкаголь як мінус-прыём15:40 Птушкі побач з намі18:47 Праца, што адымае час і дае свабоду23:21 Эка-паэтычная прызма26:10 Пятрусь Броўка і Баляслаў Лесьмян, якія зачаравалі31:10 Эміграцыя як бясконцая вандроўкаТворчыя прыёмы34:23 Дысцыпліна37:17 Колькі часу пішацца раман40:17 Калі прыходзіць натхненне45:45 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?50:49 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 55:57 Чарнавікі1:00:45 Адкуль бяруцца ідэі 1:02:34 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор1:06:07 Плюсы вялікага жанру1:07:08 Ці можна пісаць два творы адначасова1:09:05 Таймлайн і мапа рамана1:10:31 Як працаваць з асабістымі і чужымі рэальнымі гісторыямі 1:17:55 Перфекцыянізм — дабро ці зло? 1:19:09 Ці важны для празаіка жыццёвы досвед і ці варта звяртацца да экспертаў пры напісанні кнігі1:22:12 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?1:24:32 Эпілог. Тры парады тым, хто піша
Новая госця найсуб'ектыўнейшага падкасту пра беларускую літаратуру — Ірына Гарошка. У расійскім выдавецтве “Стеклограф” выходзіць яе дэбютны раман “Селфхарм”, да якога яна ішла болей за дзесяць гадоў. Даведаемся, чаму так доўга і ці дапамаглі ў гэтым курсы пісьменніцкага майстэрства.Ірына Гарошка ў 2014 годзе ўвайшла ў лонг-ліст расійскай прэміі “Дэбют” з цыклам апавяданняў, а ў 2024 годзе выдае дэбютны раман. Мы пагутарылі з Ірынай пра жанр "раман-перформанс", асаблівасці аўтафікшн і жаночай прозы, сучасныя трэнды ў літаратуры, метамадэрн і пра шмат чаго яшчэ.00:00 Кароткая біяграфія Ірыны Гарошка05:00 Дзесяць гадоў на напісанне рамана10:05 Аўтафікшн ці не?19:33 Час адчыненых дзвярэй скончыўся23:13 Жаночая проза27:57 Курсы пісьменніцкага майстэрства36:30 Гэта метамадэрнізм?41:00 Беларускія выдавецтвы41:53 Пісаць па-беларускуТэлеграм аўтаркі: https://t.me/iryna_goroshko
Генрых Кіршбаўм правёў дзяцінства ва Уладзівастоку і Алматы, але даўно жыве ў Берліне, а сваю дэбютную кніжку эсэ — “Беларускі брыкалаж” — наогул прысвяціў актуальным падзеям у Беларусі (першапачаткова яна выйшла па-нямецку, а па-беларуску пабачыла свет дзякуючы перакладу славісткі, паэткі, літаратуразнаўцы Яраславы Ананка). Сёння прафесар-славіст Фрайбургскага ўніверсітэта ў сваіх навуковых пошуках усё часцей звяртаецца да беларускага кантэксту, беларускіх твораў і аўтараў.У размове для Litradio спадар Генрых апавядае, як выношваў задуму напісаць кнігу пра беларусаў XIX стагоддзя, а напісаў пра беларусаў XXI-га, чаму жанр эсэ лепш перадае дух часу, чым “гатовы прыгожанькі наратыў”, а таксама чаму будаваць сваю ідэнтычнасць вакол ідэй “залатога нацыяльнага мінулага” — трэнд мінулых часоў. А таксама — што такое дэкаланізацыя, як майстэрства французскіх эсэістаў “правісаць ва ўласным даданым сказе” дае чытачу магчымасць пашырыць гарызонты мыслення і пра што ж нарэшце кніга “Беларускі брыкалаж”.00:00 У эфіры “Каля літаратуры”00:12 Backstage01:16 Знаёмства02:26 З агульнай славістыкі — да зацікаўленасці беларусазнаўствам04:27 Адкуль сваякі Генрыха і ці мае гэта ўплыў на яго ідэнтычнасць05:44 Як з’явілася назва “Беларускі брыкалаж”08:01 Як даўно Генрых працуе ў жанры эсэ. Ідэя кнігі “Беларускі бідэрмаер” пра данацыянальную літаратуру11:46 Чаму эсэ — адзін з самых цікавых жанраў і як гэта звязана з Акудовічам14:06 Стыль Генрыха Кіршбаўма: сінтэз паэзіі, навуковасці і нататак пра паўсядзённае16:31 Для каго пісалася кніга. Пераклад з нямецкай на беларускую, хто дапамагаў у рэдагаванні. Рэакцыя чытачоў19:55 Традыцыя французскай эсэістыкі як узор — сумнеў на ўзроўні сінтаксісу. Чаму навуцы трэба адмовіцца ад “метамовы” 21:44 Ці збіраецца далей працаваць у жанры эсэ і чаму не хоча паўтарацца23:38 Славістыка ў нямецкіх універсітэтах: хто вывучае і навошта? Месца беларусістыкі ў славістыцы27:40 Чаму ў сучаснай гуманітарнай навуцы сталі папулярныя ідэі дэкаланізацыі29:40 Дык пра што кніга “Беларускі брыкалаж?”Litradio.by
Паэзія Віктара Жыбуля — гратэскны парадаксальны свет, сплецены са сноў, алегорый і страшных дзіцячых фантазій. Іранічныя, на першы погляд, вершы дапамагаюць аўтару асэнсоўваць сумныя падзеі, пераадольваць экзістэнцыйныя тупікі і нават суняць фізічны боль. Усё, што адбываецца ў жыцці, можна давесці да абсурду, мяркуе паэт. Амаль усё, бо часам рэальнасць абсурдная настолькі, што яе не пераабсурдзіш. Віктар Жыбуль пачаў пісаць вершы ў дзяцінстве, пра якое ў гэтым выданні падкасту згадвае шмат. А яшчэ распавядае пра тое, як у часы “Бум-Бам-Літу” знайшоў сваю перфарматыўную манеру чытання, чаму баіцца мёртвых дрэваў і як разам з Верай Бурлак з адной абдрукоўкі прыдумаў мастацкі кірунак улапішызм. Асабістыя падзеі 00:00 Адкуль бяруцца кнігі01:13 Дзетсадаўскія траўмы 04:02 Першыя персанажы Яфй, Эфй і Вфй 07:24 Сям’я, у якой усе пісалі вершы 14:52 Каханне да дзяўчыны з іншага акварыума 17:00 Улапішызм, які ўзнік з памылкі 23:12 Смерць сябра і пачатак працы архівістам 25:56 Алкаголь у вобразе чорнай сілы 26:51 Вуліцы Мінска, якія прывялі ў паэзію 30:02 Непралазныя нетры матэматыкі 32:30 Страх мёртвых дрэваў 35:54 Катаклізмы, якія сатрасаюць паэзію 39:19 Серж Мінскевіч і тэхнарамантызм 44:12 Творчы сын46:31 Вершы як анальгетыкі Творчыя прыёмы 48:31 Паэтычныя рытуалы 51:28 Ці можна стварыць натхненне штучна? 52:47 Ці ёсць у паэзіі момант самапрымусу? 54:02 Як знайсці час на паэзію 55:32 З чаго пачынаюцца вершы 1:02:48 Ці мае паэзія тэрапеўтычны эфект? 1:07:06 Як пачаць пісаць 1:11:29 Паэт у жыцці і творчасці — розныя асобы? 1:13:24 Ці важная для паэта манера чытання. 1:17:46 Што найперш — сэнс ці форма? 1:20:55 Ці карысна рабіць нататкі 1:23:22 Чарнавікі 1:25:06 Чатыры парады тым, хто пішаLitradio.by
Мелодыка перакладаў Кацярыны Маціеўскай улюбіць у беларускую мову самага нячуйнага да слова чытача. А трапнасць знойдзеных ёй вобразаў-аналагаў уражвае нават тых, хто далёкі ад паэзіі.Адкуль бярэцца гэты цуд?Якім чынам Каця пасля перакладаў сусветнай класікі рашылася на перастварэнне поп-бестселера “Вядзьмар”? Чым развіццё тэхналогій дапамагае перакладчыку (але ніколі яго не заменіць)? І як (не) правальваць дэдлайны? Слухайце ў нашай размове.00:00 Чым вядомая Кацярына Маціеўская: пераклад “Ведзьмара”, вершаў Баляслава Лесьмяна і іншых твораў01:20 Мелодыка перакладу — як выпрацаваўся такі стыль. Чаму чытанне ўслых дапамагае палепшыць пераклад?03:32 Як Каця выбірае аўтараў для перакладу. Што прываблівае: твор, стыль, аўтар? Чым адметная мова твораў Анджэя Сапкоўскага і Баляслава Лесьмяна?10:10 Як ацэньвае свой узровень валодання польскай мовай і свае ранейшыя пераклады11:49 Чаму перакладчыку важна добра ведаць сваю мову. Чаму тэхналогіі не заменяць перакладчыка15:08 Якія даведнікі і крыніцы можна параіць тым, хто хоча ўзбагаціць сваю беларускую мову: Юрась Бушлякоў, Павел Сцяцко і іншыя19:24 Дваццаць гадоў у перакладзе. Ці адчуваеш сябе мацёрым перакладчыкам?21.32 Ці хочуць перакладчыкі займацца прасоўваннем уласных перакладаў і хто павінен гэта рабіць, калі не яны?24:21 Перакладчыцкае кам’юніці — наколькі яно моцнае?27:50 Ці давялося камунікаваць з Сапкоўскім29:35 Ці можна перакладчыку дадаваць свае сэнсы або трэба пільна трымацца арыгінала?33:41 Якія мовы цікавяць і чаму35:20 Як хацела атрымаць іншую адукацыю36:49 Старагрэцкая мова і філасофскія тэксты. Чым філасофія блізкая да паэзіі40:06 Каця называе пераклады, якімі ганарыцца45:08 Якія сэнсы нясе ў сабе “Вядзьмар”Litradio.by
Валянцін Акудовіч — “няправільны” філосаф, метафізік і валацуга, мысляр ды імправізатар, хросны бацька “Бум-Бам-Літу”, майстар спорту па спартовым турызме. Ён растлумачыць, чаму кінуў пісаць мастацкую прозу, навошта філосафу вандроўкі, і давядзе пра ўнікальнасць з'явы “Бум-Бам-Літу” ў сістэме беларускай літаратуры. Таксама даведаемся пра стаўленне героя да мястэчка Свіслач — малой радзімы, раненне ў вока, адрозненне экзістэнцыялізму ад метафізікі. Ну і, канечне, чаму "мяне няма".00:00 Унікальны і знакавы выпуск нашага падкасту01:06 Мястэчка Свіслач — малая радзіма Валянціна Акудовіча02:20 "Усе раманы падманваюць"03:39 Пачатак літаратурнай дзейнасці09:19 Майстар спорту па спартовым турызме — навошта гэта філосафу?10:10 “Бум-Бам-Літ”13:48 Кніжная серыя “Я кнігу маю”15:08 Мяне няма?20:02 Ці можна назваць Акудовіча экзістэнцыялістам24:04 “Людзі робяць мастацтва, каб спадабацца Богу…”25:44 “Эпоха тэксту даўно скончылася”Купіць кнігу Валянціна Акудовіча "Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека"Litradio.by
Уладзь Лянкевіч — паэт-музыка. І творчы працэс абедзвюх гэтых праяваў непадзельны. Вершы часта сыходзяць у зонгі гуртоў “TonqiXod”, “Люты Сакавік”, “Сіндром Самазванца”, а мелодыка неадрыўная ад сэнсаў. Паэзія Уладзя Лянкевіча калючая, няроўная, яна фіксуе тахікардычную пульсацыю сённяшняга часу. Па жыцці ж Лянкевіч прытрымліваецца прынцыпу “глядзець наперад і не азірацца”. У новым выданні падкасту Уладзь распавядае пра страх вады, якой на вокладцы ягонай кнігі 70 адсоткаў. Пра Менск, што заўжды побач як адсутная велічыня. Пра вершы, напісаныя пасля зняволення. Пра хваробу і выцясненне кепскіх успамінаў. А таксама пра тое, як, дзякуючы Андрэю Хадановічу, у юнацтве пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай і адкрыў для сябе няпафасную беларушчыну. Асабістыя падзеі 1:20 Боязь вады, якой 70% 4:19 Беларускамоўны дзед і шчасце дзяцінства 8:56 Як Андрэй Хадановіч адыграў лёсавую ролю 13:35 Пакуты кахання на карысць паэзіі 17:03 Музыка перадусім 18:43 Менск як адсутная велічыня 22:06 Прыняцце смерці23:01 Апалінэр і хатні ручны Сыс 24:58 Вера, спалучаная з хістаннямі 21:31 Як уплываюць грошы на творчасць 31:16 Заглыбленне ў моўную стыхію 32:48 Хвароба і прынцып “не азірацца” Творчыя прыёмы. 35:48 Паэтычныя рытуалы 38:30 Калі прыходзіць натхненне 39:59 Ці ўласцівае паэтам асаблівае бачанне свету? 47:25 Адкуль бяруцца ідэі вершаў 54:48 Чарнавікі 58:10 Што найперш — змест ці форма? 01:03:14 Страхі ў паэзіі і як іх перамагчы 01:06:12 Ці можа паэзія прадбачыць 01:07:45 Як знайсці свой голас 01:09:51 Ці заўжды для паэзіі патрэбен неспакой 01:12:41 Дзве парады тым, хто пішаLitradio.by
Да “Супердудко” завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч з размовай пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, “Сарматыю” і “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна даведацца пра вобраз ідэальнай Беларусі ў янг-эдалт рамане “Гарэзлівы пацалунак” і зразумець, чаму Марыю называюць “абсалютным злом беларускага інтэрнэту”.00:00 Як усё пачалося07:30 “Я разумела што так, як пішуць па-беларуску, мне не падабаецца!”13:24 Адамовіч, Прылуцкі, Рыжкоў: генерацыя Марыі Мартысевіч25:02 “Трэба прызнаць, што мы акурат гэтае метамадэрністычнае пакаленне…”29:24 Маладая кроў: “Карані/лісце” і г. д.33:05 “Кэнсэлінгу як механізму ў нас няма”38:22 Самы глыбокі твор Марыі Мартысевіч: паэма “Сарматыя”42:40 Тарашкевіца і наркамаўка47:08 Пытанне рэдактуры49:57 Як пісаўся “Гарэзлівы пацалунак”01:01:31 “Я б хацела напісаць кніжку пра булінг”01:03:54 “Сяргей Пукст кажа пра свой поп-праект "Георгій Дабро", што ён заснаваны на прыгадваннях і пазнаваннях нейкіх станаў…”01:14:17 Фэйсбучныя тэксты01:15:20 Кніжная серыя “Амерыканка” з хіповымі Кенам Кізі і Хантэрам Томпсанам01:18:10 “Абсалютнае зло беларускага інтэрнэту”Усе падкасты "Літрадыё"Litradio.by
Мастачка Лізавета Лянкевіч робіць нечакана прывабнымі заезджаныя творы белліту: удыхнула новае жыццё ў “Новую зямлю”, аднавіла “Палескіх рабінзонаў”, упрыгожыла “Шляхціца Завальню”. Дзякуючы яе ілюстрацыям, гэтыя кніжкі зноў ахвотна купляюць і пераасэнсоўваюць.Але шлях да гэтых праектаў быў даволі пакручасты: трэба было пасля Акадэміі мастацтваў наважыцца выправіцца ў вольнае плаванне, пазмагацца са спакусай маляваць для айці-карпарацый і прыняць як факт нестабільнасць жыцця вольнага мастака. Як Лізе гэта ўдалося — слухайце ў падкасце.00:48 Ці патрэбная ілюстратару акадэмічная адукацыя. Вучоба як камунікацыя і спроба знайсці кола “сваіх”03:50 Крызіс і пошук сябе пасля заканчэння акадэміі. Каму патрэбна мастацтва?07:15 Афармленне “Акадэміі доктара Клякса” і праца з ілюстратаркай Монікай Гануляк як новы этап у творчым развіцці13:20 Якія тэндэнцыі пераважаюць у беларускай ілюстрацыі?13:46 Праца з серыяй кніг “Палескія рабінзоны”, “Новая зямля”, “Шляхціц Завальня”15:38 “Палескія рабінзоны” – улюбёны твор бацькі17:26 Як прыдумваюцца ілюстрацыі для кніжкі і як адбываецца сам працэс малявання20:52 Праца над ілюстраваннем “Новай зямлі” 30:30 Як Ліза выпрацоўвала свой стыль. Нагледжанасць і досвед33:37 Тэндэнцыі ў сусветнай ілюстрацыі34:34 “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”: як быць з “нячысцікамі”41:12 Запатрабаванасць працы як крыніца натхнення: “Я радуюся, калі людзі радуюцца!”45:34 Куды рушыць тым, хто хоча займацца ілюстрацыяйУсе падкасты "Літрадыё"Litradio.by
Top Podcasts
The Best New Comedy Podcast Right Now – June 2024The Best News Podcast Right Now – June 2024The Best New Business Podcast Right Now – June 2024The Best New Sports Podcast Right Now – June 2024The Best New True Crime Podcast Right Now – June 2024The Best New Joe Rogan Experience Podcast Right Now – June 20The Best New Dan Bongino Show Podcast Right Now – June 20The Best New Mark Levin Podcast – June 2024
United States
Алену заўсёды прыемна паслухаць!