Каля літаратуры. Лізавета Лянкевіч
Description
Мастачка Лізавета Лянкевіч робіць нечакана прывабнымі заезджаныя творы белліту: удыхнула новае жыццё ў “Новую зямлю”, аднавіла “Палескіх рабінзонаў”, упрыгожыла “Шляхціца Завальню”. Дзякуючы яе ілюстрацыям, гэтыя кніжкі зноў ахвотна купляюць і пераасэнсоўваюць.
Але шлях да гэтых праектаў быў даволі пакручасты: трэба было пасля Акадэміі мастацтваў наважыцца выправіцца ў вольнае плаванне, пазмагацца са спакусай маляваць для айці-карпарацый і прыняць як факт нестабільнасць жыцця вольнага мастака. Як Лізе гэта ўдалося — слухайце ў падкасце.
00:48 Ці патрэбная ілюстратару акадэмічная адукацыя. Вучоба як камунікацыя і спроба знайсці кола “сваіх”
03:50 Крызіс і пошук сябе пасля заканчэння акадэміі. Каму патрэбна мастацтва?
07:15 Афармленне “Акадэміі доктара Клякса” і праца з ілюстратаркай Монікай Гануляк як новы этап у творчым развіцці
13:20 Якія тэндэнцыі пераважаюць у беларускай ілюстрацыі?
13:46 Праца з серыяй кніг “Палескія рабінзоны”, “Новая зямля”, “Шляхціц Завальня”
15:38 “Палескія рабінзоны” – улюбёны твор бацькі
17:26 Як прыдумваюцца ілюстрацыі для кніжкі і як адбываецца сам працэс малявання
20:52 Праца над ілюстраваннем “Новай зямлі”
30:30 Як Ліза выпрацоўвала свой стыль. Нагледжанасць і досвед
33:37 Тэндэнцыі ў сусветнай ілюстрацыі
34:34 “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”: як быць з “нячысцікамі”
41:12 Запатрабаванасць працы як крыніца натхнення: “Я радуюся, калі людзі радуюцца!”
45:34 Куды рушыць тым, хто хоча займацца ілюстрацыяй