Супердудко. Вера Бакстэр
Description
Вера Бакстэр — перакладчыца, галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja. Праект паўстаў у Мінску летам 2024 года. Nadja збіраецца быць архівам сюррэалісцкага пісьма: пераклады, меркаванні і гэтак далей.
Мы распыталі, чаму менавіта Nadja, чаму менавіта сюррэалізм і хто быў першым і адзіным беларускім сюррэалістам. А таксама пра тое, чаму Далі не сапраўдны сюррэаліст і што такое ўвогуле сапраўдны сюррэалізм.
00:00 Чаму выдавецкая ініцыятыва называецца Nadja і ці сапраўднае імя — Вера Бакстэр?
4:15 Чаму беларускаму чытачу трэба чытаць сюррэалістаў?
5:40 "Каханне паэзія"
11:22 Адукацыя
14:42 Каманда Nadja
17:25 Ці толькі французскімі бываюць сюррэалісты?
20:36 Што чакаць ад Nadja
22:40 Ці існуе беларускі сюррэалізм?
23:50 “Сальвадор Далі хутчэй бізнэсмен, чым сюррэаліст”
26:30 Авангардныя рухі
28:43 Бум-Бам-Літ
31:40 Ці піша штосьці Вера Бакстэр?
32:43 Сюррэалізм з пункту гледжання новай этыкі