Каля літаратуры. Кацярына Маціеўская
Description
Мелодыка перакладаў Кацярыны Маціеўскай улюбіць у беларускую мову самага нячуйнага да слова чытача. А трапнасць знойдзеных ёй вобразаў-аналагаў уражвае нават тых, хто далёкі ад паэзіі.
Адкуль бярэцца гэты цуд?
Якім чынам Каця пасля перакладаў сусветнай класікі рашылася на перастварэнне поп-бестселера “Вядзьмар”? Чым развіццё тэхналогій дапамагае перакладчыку (але ніколі яго не заменіць)? І як (не) правальваць дэдлайны? Слухайце ў нашай размове.
00:00 Чым вядомая Кацярына Маціеўская: пераклад “Ведзьмара”, вершаў Баляслава Лесьмяна і іншых твораў
01:20 Мелодыка перакладу — як выпрацаваўся такі стыль. Чаму чытанне ўслых дапамагае палепшыць пераклад?
03:32 Як Каця выбірае аўтараў для перакладу. Што прываблівае: твор, стыль, аўтар? Чым адметная мова твораў Анджэя Сапкоўскага і Баляслава Лесьмяна?
10:10 Як ацэньвае свой узровень валодання польскай мовай і свае ранейшыя пераклады
11:49 Чаму перакладчыку важна добра ведаць сваю мову. Чаму тэхналогіі не заменяць перакладчыка
15:08 Якія даведнікі і крыніцы можна параіць тым, хто хоча ўзбагаціць сваю беларускую мову: Юрась Бушлякоў, Павел Сцяцко і іншыя
19:24 Дваццаць гадоў у перакладзе. Ці адчуваеш сябе мацёрым перакладчыкам?
21.32 Ці хочуць перакладчыкі займацца прасоўваннем уласных перакладаў і хто павінен гэта рабіць, калі не яны?
24:21 Перакладчыцкае кам’юніці — наколькі яно моцнае?
27:50 Ці давялося камунікаваць з Сапкоўскім
29:35 Ці можна перакладчыку дадаваць свае сэнсы або трэба пільна трымацца арыгінала?
33:41 Якія мовы цікавяць і чаму
35:20 Як хацела атрымаць іншую адукацыю
36:49 Старагрэцкая мова і філасофскія тэксты. Чым філасофія блізкая да паэзіі
40:06 Каця называе пераклады, якімі ганарыцца
45:08 Якія сэнсы нясе ў сабе “Вядзьмар”