Адкуль бяруцца кнігі. Уладзь Лянкевіч
Description
Уладзь Лянкевіч — паэт-музыка. І творчы працэс абедзвюх гэтых праяваў непадзельны. Вершы часта сыходзяць у зонгі гуртоў “TonqiXod”, “Люты Сакавік”, “Сіндром Самазванца”, а мелодыка неадрыўная ад сэнсаў. Паэзія Уладзя Лянкевіча калючая, няроўная, яна фіксуе тахікардычную пульсацыю сённяшняга часу. Па жыцці ж Лянкевіч прытрымліваецца прынцыпу “глядзець наперад і не азірацца”.
У новым выданні падкасту Уладзь распавядае пра страх вады, якой на вокладцы ягонай кнігі 70 адсоткаў. Пра Менск, што заўжды побач як адсутная велічыня. Пра вершы, напісаныя пасля зняволення. Пра хваробу і выцясненне кепскіх успамінаў. А таксама пра тое, як, дзякуючы Андрэю Хадановічу, у юнацтве пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай і адкрыў для сябе няпафасную беларушчыну.
Асабістыя падзеі
1:20 Боязь вады, якой 70%
4:19 Беларускамоўны дзед і шчасце дзяцінства
8:56 Як Андрэй Хадановіч адыграў лёсавую ролю
13:35 Пакуты кахання на карысць паэзіі
17:03 Музыка перадусім
18:43 Менск як адсутная велічыня
22:06 Прыняцце смерці
23:01 Апалінэр і хатні ручны Сыс
24:58 Вера, спалучаная з хістаннямі
21:31 Як уплываюць грошы на творчасць
31:16 Заглыбленне ў моўную стыхію
32:48 Хвароба і прынцып “не азірацца”
Творчыя прыёмы.
35:48 Паэтычныя рытуалы
38:30 Калі прыходзіць натхненне
39:59 Ці ўласцівае паэтам асаблівае бачанне свету?
47:25 Адкуль бяруцца ідэі вершаў
54:48 Чарнавікі
58:10 Што найперш — змест ці форма?
01:03:14 Страхі ў паэзіі і як іх перамагчы
01:06:12 Ці можа паэзія прадбачыць
01:07:45 Як знайсці свой голас
01:09:51 Ці заўжды для паэзіі патрэбен неспакой
01:12:41 Дзве парады тым, хто піша