Супердудко. Ірына Гарошка
Description
Новая госця найсуб'ектыўнейшага падкасту пра беларускую літаратуру — Ірына Гарошка. У расійскім выдавецтве “Стеклограф” выходзіць яе дэбютны раман “Селфхарм”, да якога яна ішла болей за дзесяць гадоў. Даведаемся, чаму так доўга і ці дапамаглі ў гэтым курсы пісьменніцкага майстэрства.
Ірына Гарошка ў 2014 годзе ўвайшла ў лонг-ліст расійскай прэміі “Дэбют” з цыклам апавяданняў, а ў 2024 годзе выдае дэбютны раман. Мы пагутарылі з Ірынай пра жанр "раман-перформанс", асаблівасці аўтафікшн і жаночай прозы, сучасныя трэнды ў літаратуры, метамадэрн і пра шмат чаго яшчэ.
00:00 Кароткая біяграфія Ірыны Гарошка
05:00 Дзесяць гадоў на напісанне рамана
10:05 Аўтафікшн ці не?
19:33 Час адчыненых дзвярэй скончыўся
23:13 Жаночая проза
27:57 Курсы пісьменніцкага майстэрства
36:30 Гэта метамадэрнізм?
41:00 Беларускія выдавецтвы
41:53 Пісаць па-беларуску
Тэлеграм аўтаркі: https://t.me/iryna_goroshko