DiscoverЛітрадыё
Літрадыё

Літрадыё

Author: litradio.by

Subscribed: 17Played: 848
Share

Description

Серыя падкастаў Літрадыё

"Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.

"Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.

"Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.
44 Episodes
Reverse
Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой род і зямлю. Менавіта вясковае дзяцінства дало Юлі сапраўды экзістэнцыйныя назіранні — нараджэння і памірання ўсяго жывога або прыгажосці зорак. І як бы далёка аўтарка ні была ад дому, вёска бясконца праяўляецца ў яе вершах вытанчанымі і змрочнымі вобразамі. Паэзія Юлі — шмат у чым дакументальная, заснаваная на маленькіх гісторыях, на аскепках памяці. Нядаўна яна скончыла новую кнігу вершаў, у якой паводле лістоў і сведчанняў блізкіх піша сваю гісторыю выгнання — высялення яе сям’і з вёскі, якая апынулася ў зоне адчужэння.  У чарговым выданні падкасту Юля Цімафеева распавядае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць. Як пісала “Менскі дзённік” у пальчатках ангельскай мовы. Пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. А таксама тлумачыць, навошта чытае ўсе раманы Альгерда Бахарэвіча ўголас і як яе захапаленне калажамі звязана з траўмай эміграцыі.Асабістыя падзеі00:00 Адкуль бяруцца кнігі02:27 Як Ясенін і Мандэльштам адкрылі паэзію ў 3D04:08 Экзістэнцыя вясковага жыцця06:00 Імя Юля ў гонар паэткі08:02 Як у 14 гадоў з’ехала ад бацькоў09:45 Досвед высялення і страты дома17:05 Паездка ў Германію і адкрыццё іншага свету20:03 Калаж і досвед эміграцыі22:48 Узрушэнне Вальжынай Морт23:41 Сустрэча з Альгердам БахарэвічамТворчыя прыёмы27:11 Пісьменніцкія рытуалы30:04 З чаго пачынаюцца вершы32:51 Што дае пісанне на замежнай мове37: 22 Як рабіць персанажамі блізкіх людзей41:55 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы43:41 Ці ўплывае перакладчыцкая праца на паэзію46:08 Ці можа паэзія прадбачыць47:50 Што прываблівае больш — працэс ці вынік48:47 Тры парады тым, хто піша
Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гуллівыя. Але ўсё адно грэюць і даюць надзею. У новым выданні падкасту Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары.00:00 Удар токам і першы непрыстойны верш02:49 Шчаслівае лета ў Чачэрску06:15 Хуліганская лірыка пра каханне08:30 Сны пад грукат бацькавай друкаркі10:21 Паэзія ў спадчыну і сімпатыя да рускамоўных аўтараў13:20 Як пахмелле можа натхніць на вершы15:45 Прысвячэнне загінулай сяброўцы дзяцінства18:32 Як КВЗ і “Што? Дзе? Калі?” адгукаюцца ў паэзіі20:43 Уменне кіраваць грузавіком22:30 Фізічны боль як камертон24:15 Сталенне гераіні “Нататак таткі”26:13 Барыс Віян, Вольга Такарчук і нараджэнне талентаўТворчыя прыёмы31:26 Паэтычныя рытуалы34: 39 Калі прыходзіць натхненне39:06 Паэзія пішацца рацыянальна, або радкі прыходзяць самі?41:25 Ці забівае паэзію побыт43:47 З чаго пачынаецца верш45:36 Ці заўжды паэзія нараджаецца з траўмы47:24 Паэзію трэба пачынаць пісаць у маладосці?50:13 Як мяняецца паэзія з узростам56:28 Першая чытачка1:00:58 Ці важная для паэта манера чытання?1:06:24 Ці можа паэзія прадбачыць1:09:09 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?1:12:33 Тры парады тым, хто піша
Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”.У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Разважае пра боль, з якога нараджаюцца кнігі, пра полымя амбіцый, уласцівае кожнаму аўтару. Пра раннія тэксты, якія хацеў бы забыць, пра эмпатыю і талент пераўвасаблення, веру ў натхненне і рытуал чытання ўголас. А таксама пра непаўторнае дыханне літаратуры, без якога аўтар не можа жыць ужо 30 гадоў.1:13 Пісьменніцтва як рытмічнае дыханне8:08 Пачуццё іншасці ў Шабанах і пошук паратунку ў кнігах11:34 Знаёмства з нямёртвым пісьменнікам13:17 Мастацтва з нічога стварыць усё15:17 Літаратура — высакародны падман16:05 Як Конан-Дойль навучыў курыць17:13 З якога болю нараджаюцца кнігі22:43 Старыя майстры: Кафка, Джойс і Набокаў24:29 Тэрыторыя поўнай свабоды25:17 Добры тэкст мусіць нешта змяняць26:21 Галоўны пісьменніцкі страх28:13 Праца без адпачынку29:16 Важная постаць перакладчыка30:38 Вольны час як прывілей і праклён31:39 Ідэальнае месца для пісьма32:38 Першая чытачка і музычнасць прозы34:18 Раннія тэксты, якія хочацца забыць35:40 Залежнасць ад працэсу і  чытацкай пахвалы40:40 Ці кантралюе аўтар уласны твор42:28 Эмпатыя і майстэрства пераўвасаблення43:38 Чаму фантазія небяспечнейшая за праўду46:14 Вера ў натхненне47:40 Тры парады тым, хто піша
Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку "Я и есть революция" ў выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм", а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся на “Літрадыё”. Яна раскажа, чаму не хоча выдаваць зборнік апавяданняў, пра ўласцівасці жанру аўтафікшн і што з ім не так. А таксама — ці панкавала, ці маюць цяпер жанчыны патрэбу чытаць мужчынскую літаратуру і, канешне, пра тое, што такое дзесяць Алегаў з дзесяці.00:00 Пачатак творчай дзейнасці07:02 Зборнік апавяданняў10:50 "Пишу страдаю"14:54 Галоўная гераіня кнігі "Я и есть революция"18:00 Адносіны да субкультур20:50 Што не так з аўтафікшн?24:21 Дзве галоўныя асаблівасці аўтафікш33:15 Ці цяжэй пісаць аўтафікшн?40:30 Ці ёсць патрэба зараз чытаць мужчынскую літаратуру?44:46 Вострыя чытацкія водгукі Юлі Арцёмавай51:15 Дзесяць Алегаў з дзесяціТэлеграм-канал Юлі: https://t.me/pishustradaju
Зараслава Камінская — аўтарка трох кніг, у якіх захапляльна і вострасюжэтна, у форме дэтэктыва або містычнага трылера, распавядае пра невідавочныя скарбы беларускай культуры. Дэбютная аповесць “Русалкі клічуць” прысвечана загадкавай наіўнай мастачцы Алене Кіш, у зборніку “Калядны стол” успаміны дзяцінства пераплятаюцца з традыцыйнымі стравамі. А ў новым рамане “Па той бок” аўтарка ў рэаліях камп’ютарнай гульні паказвае пантэон беларускіх народных лялек, пра якія ўвогуле мала хто чуў.  Пісьменніца доўгі час працавала ў рэкламным агенцтве і ведае, як найлепш зрабіць прамоцыю таму, што падабаецца ёй самой.У новым выданні падкасту Зараслава распавядае, як з маленькай дачкой на руках умудрылася напісаць тоўсты раман. Пра Школу маладога пісьменніка, што дапамагла ёй паверыць у сябе. Пра рытуал пісання а 5-й раніцы, ратаванне літаратурай у цёмныя часы і любоў да хэпі-эндаў.Асабістыя падзеі00:00 Бацькавы казкі ў цемры6:26 Выпадковасць па імені Андрэй Хадановіч12:03 Каханне і камп’ютарныя гульні13:59 Праца ў рэкламе, якая стала дэкарацыяй кніг19:58 Як напісала вялікі раман пасля нараджэння дачкі23:32 Полацк як вяршыня Беларусі25:14 Літаратура — найлепшае хобі26:44 Караткевіч і Арлоў29:28 Патойбочны свет, які пужае і прыцягвае33:05 Вера ў магію і сілу шаптухТворчыя прыёмы34:34 Пісьменніцкія рытуалы36:08 Дысцыпліна39:14 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?40:58 Адкуль бяруцца ідэі48:18 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор49:45 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 52:00 Ці важны для пісьменніка жыццёвы досвед53:24 Першы чытач55:11 Ці варта звяртацца да экспертаў пры напісанні кнігі58:22 Што прасцей пісаць — праўду ці вымысел?59:42 Тры парады тым, хто піша
loading
Comments