Акцыя беларусаў у Варшаве
Description
Традыцыйная акцыя беларусаў адбылася ў Варшаве. Гэтым разам яна прайшла выключна ў фармаце вольнага мікрафону. Сярод тэм, якія ўздымалі выступоўцы, – працяг палітычных рэпрэсій, падтрымка беларусаў і нават змены ў ахове Святланы Ціханоўскай.
<figure class="wp-block-image size-large">

Адметна, што месца падзеі таксама было змененае – удзельнікі сустрэліся каля Нацыянальнага Музею Тэхналогіі. Чаму і дзеля чаго – распавядаюць лідар Руху Салідарнасці Разам Вячаслаў Сіўчык і суарганізатар акцыі, прадстаўнік суполкі Беларусы Варшавы Васіль Плешкуноў:
– Мы сабраліся сёння на тым месцы, на якім раней збіраліся беларусы Варшавы, то бок мы са свайго месца перайшлі на сваё месца. Мы сабраліся, каб абмеркаваць апошнія падзеі, тое, што адбываецца зараз у Беларусі. Дзве тэмы, якія застаюцца, заўсёды, – гэта правы чалавека і рэпрэсіі ў Беларусі.
– У дыяспары натуральна ёсць толькі адзін абавязак – быць не толькі салідарнымі з беларускім народам, наколькі магчыма адстойваць яго інтарэс. Беларускі нацыянальны інтарэс аб’ектыўны, і тое, што робіцца сёння ў Беларусі, гэта сапраўды катастрофа.
Наступная сустрэча беларусаў Варшавы адбудзецца ў нядзелю, 19 кастрычніка, у 14:00 . Месца правядзенне падзеі яшчэ вызначаецца, яно будзе апублікаванае ў тэлеграм-канале акцый (https://t.me/akciibelarusaywarszawy).
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-2 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">

</figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Акцыя беларусаў у Варшаве appeared first on Рацыя.