Калі адкрыюць польска-беларускую мяжу?
Description
Ці адбудзецца адкрыццё ў лістападзе двух памежных пераходаў паміж Беларуссю і Польшчай? Абмеркавалі сітуацыю з Госцем Рацыі – палітычным аналітыкам Паўлам Усавым.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>РР: Ці ёсць у Вас надзея, што адкрыецца польска-беларуская мяжа?
Павел Усаў: Калі прагназаваць, адкрыецца ці не, то, безумоўна, адкрыецца. Бо жаданне адкрыць межы, якое задэклараваў польскі ўрад, вынікае не з добрай волі ці пацяплення адносінаў з Лукашэнкам, ці зменай сітуацыі на мяжы. Гэтыя спробы адчыніць межы звязаныя перш за ўсё з даволі нядобрай эканамічнай сітуацыяй у рэгіёнах Польшчы, якія мяжуюць з Беларуссю. Якія жылі з прымежнага гандлю, з прымежнага бізнесу, якія жылі за кошт так званай закуповай турыстыкі, калі беларусы з Берасця ці з Гародні прыязджалі па закупы ў супермаркеты ці ў малыя прамысловыя крамы, куплялі будаўнічыя тавары. Былі спадзяванні, што гэта нейкім чынам прывядзе да дынамікі і рэанімацыі малога і сярэдняга бізнесу ў памежных рэгіёнах Польшчы, бо згодна са статыстыкамі, сітуацыя эканамічная там даволі цяжкая, крытычная. І менавіта гэта змусіла кіраўніка ўраду Польшчы Дональда Туска задэклараваць гатовасць адкрыць межы. Другі элемент, відавочна, быў звязаны з нейкімі дамоўленасцямі. Бо некалькі тыдняў да заяваў пра адкрыццё межаў, у тым ліку з боку амерыканцаў, быў дадзены сігнал, што дасягнута дамова вызваленне шэрагу палітычных вязняў, у тым ліку гучалі прозвішчы Анджэя Пачобута і журналістаў “Белсата”. То бок, гэта таксама рашэнне вынікала з так званай часткі магчымай здзелкі паміж Вашынгтонам і Менскам. Таму, я думаю, нягледзячы на абвастрэнне, лічу, яно можа быць часовае, палякі раней ці пазней будуць вымушаны адкрыць межы, бо, на жаль, мы ўжо маем разуменне, што ціскам ізаляцыі дасягнуць нейкага паслаблення ці змены сітуацыі ў дачыненнях на сённяшні дзень немагчыма.
РР: Хацелася б, каб мы абмеркавалі розныя фактары. Была інфармацыя ад намесніка міністра замежных спраў, што ў ЗША ёсць узгодненасці па здзелцы з Лукашэнкам, потым Туск аб’яўляе, што мяжу адкрыюць, потым гавораць, што адкрыюць толькі ў сярэдзіне лістапада, потым Лукашэнка гаворыць, што палякі не будуць вырашаць, калі адкрываць мяжу. Што ўвогуле адбываецца, гэта сведчыць ускосна, што нейкія дамоўленасці сарваліся паміж ЗША і Лукашэнкам?
Павел Усаў: Мне падаецца, што ўсё ж такі нейкі кампраміс ці перамовы цалкам не сарваныя. І пра гэта ўскосна сведчыць факт таго, што ЗША цалкам знялі санкцыі з “Белавія” і таксама з дзяржаўных самалётаў, на якіх лётае Лукашэнка. То гэта сведчанне таго, што ў ЗША ўсцяж адкрытыя для далейшых перамоваў. Уся праблема ўзнікла і была звязана з запускам метэрэалагічных зондаў у бок Літвы, якую можна разглядаць як спланаваную аперацыю. Пытанне, хто за ёй стаіць і наколькі ў гэтым быў замешаны Лукашэнка. Як мне падаецца, такі крок быў абсалютна нявыгадны для рэжыму Лукашэнкі. І я не выключаю таго, што і ўнутры Беларусі могуць дзейнічаць групы расейскага проксі, і па сутнасці самі расейцы ўжо не раз паказвалі, што могуць свабодна функцыянаваць на тэрыторыі Беларусі, маглі спрычыніцца да зрыву гэтай здзелкі. Тым больш, што гэта ўкладаецца ў логіку іх дзеянняў апошнім часам – гэта запуск дронаў каля крытычнай інфраструктуры. Таму, я думаю, можна разглядаць такі сцэнарый, я не выключаю, што расейцы спрабуюць замарозіць намаганні Лукашэнкі і прадэманстраваць яму ў тым ліку, што не ён гаспадар у гэтай краіне і здзелкі менавіта з Захадам.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Калі адкрыюць польска-беларускую мяжу? appeared first on Рацыя.



