Маці Кацярыны Ваданосавай не будуць дэпартаваць з Польшчы
Description
Маці Кацярыны Ваданосавай Нэлі не будуць дэпартаваць з Польшчы ў Літву. Дазвол застацца ў краіне разам з сям’ёй 74-гадовай жанчыне сёння, 28 кастрычніка, даў Варшаўскі адміністрацыйны суд.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Ваданосавы ў Варшаўскі адміністрацыйным судзе.</figcaption></figure>“Для нас гэта быў складаны шлях і сёння мы шчаслівыя”, – каментуе Кацярына Ваданосава:
– Мы цэлы год жылі пад гэтым дамоклавым мячом, таму што спачатку было перасяленне мамы ў Літву, пасля быў адмоўны вынік апеляцыі. Па шчырасці, мы калі ехалі сюды, нам было нават цяжка размаўляць. Таму што цягам апошніх тыдняў жылі, як у цемры. І зараз велізарны цяжар, які зваліўся з нашых плеч. Нарэшце можа будзе заняцца хаця б маміным здароўем.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Падтрымаць сям’ю ў суд прыйшла і польская дзяячка, палітык Малгажата Гасеўска. Яна адзначыла:
– Гэта трагедыя, таму што беларусы, якія перажылі ў Беларусі пакуты, турэмныя тэрміны, арышты і допыты бягуць у Польшчу і думаюць, што яны тут будуць у бяспецы і сутыкаюцца з далейшымі рэпрэсіямі. Я гэтага не прымаю.
Нагадаем, Нэлі Ваданосава мае літоўскую візу, але міжнародную абарону яна просіць у Польшчы. Згодна з Дублінскім рэгламентам жанчыну павінны былі адправіць у Літву. Але суд улічыў усе акалічнасці справы і прызнаў, што папярэдняя пастанова была вынесеная з парушэннямі.
Падтрымаць сям’ю Ваданосавых сабралася поўная заля людзей, сярод якіх былі журналісты, палітыкі, культурныя дзеячы.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-2 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Маці Кацярыны Ваданосавай не будуць дэпартаваць з Польшчы appeared first on Рацыя.