DiscoverРацыя“Незалежныя медыя ў выгнанні дасягаюць беларускай аўдыторыі”
“Незалежныя медыя ў выгнанні дасягаюць беларускай аўдыторыі”

“Незалежныя медыя ў выгнанні дасягаюць беларускай аўдыторыі”

Update: 2025-10-27
Share

Description

Беларускія ўлады які ўжо год запар змагаюцца з незалежнымі медыя: блакуюць сайты, крыміналізуюць спажыванне кантэнту. Але беларусы усё роўна імкнуцца ведаць праўду. Пра тое, як цяпер выглядае карціна дня ў СМІ для сярэдняга беларуса – распавядае Госць Рацыі, медыя-эксперт Паўлюк Быкоўскі.





<figure class="wp-block-image size-full">Паўлюк Быкоўскі<figcaption class="wp-element-caption">Паўлюк Быкоўскі</figcaption></figure>



РР: Як бы вы зараз апісалі інфармацыйную прастору, інфармацынае поле Беларусі? Хто там зараз стварае карціну дня для чытача?





Паўлюк Быкоўскі: Насамрэч беларускае інфармацыйнае поле на сённяшні дзень гэта вельмі складаная і падзеленая сістэма. Пасля падзеяў 2020 году шэраг медыяў і журналістаў мусілі пайсці ў выгнанне. Але былі медыя, якія і раней працавалі з-за межаў на Беларусь. Кіроўны рэжым стварыў пэўныя абмежаванні для дыстрыбуцыі кантэнту. То бок узнікла праблема з тым, што блакуюцца сайты, крыміналізуюцца спажыванне кантэнту для беларускай аўдыторыі.





Што тычыцца працы журналістаў, то ім стала вельмі складана працаваць, калі яны знаходзяцца ўнутры Беларусі. Тыя медыя, якія знаходзяцца ўнутры, зараз пад такім ціскам, які вядзе да самацэнзуры, для іх вызначаны шырокі спіс тэмаў, якія нельга закранаць. Калі раней, у так бы мовіць «вегетарыянскія часы», можна было, седзячы ў раёне, крытыкаваць Лукашэнку, гэта было страшна, але ў прынцыпе бяспечна, але было складана крытыкаваць мясцовае кіраўніцтва. То сёння нельга крытыкаваць ні тое і ні другое. Нельга закранаць таксама сацыяльныя праблемы.





Усё гэта такое змрочнае-змрочнае, але насамрэч, трэба зазначыць, што беларускія незалежныя медыя ў выгнанні дасягаюць беларускай аўдыторыі. Пра гэта сведчаць сацыялагічныя апытанні, якія са складанасцямі, але ўсё ж такі праводзяцца ў Беларусі. І ёсць той вынік уплыву гэтых медыяў, які проста немагчыма схаваць. Я не гатовы зараз пералічыць дакладна ўсе прыклады, калі гэты ўплыў відавочны. Але шэраг рэдакцый на сустрэчах дзеліцца артыкуламі, спасылкамі пра гісторыі, калі яны дапамаглі сваім чытачам дабіцца праўды, атрымалі пастанову Савета Міністраў, якая тычыцца іх справы, якая па-новаму рэгулюе іх сітуацыю. Выплаты заробкаў, асфальтаванне, рамонты і г.д. У гэтай сферы ёсць прыклады, калі ўсё ж такі можна зафіксаваць уплыў, нават тады, калі медыя знаходзіцца за мяжой. Іншае пытанне, што гэта ўсё не кідаецца ў вочы чалавеку, які знаходзіцца ўнутры Беларусі. Ён або знаходзіцца ў інфармацыйнай бурбалцы, дзе пра гэта ведаюць, або, калі ён карыстаецца толькі медыямі, якія цалкам дазволеныя, то гэтага не будзе бачна, бо і праблем, уласна кажучы, не было, не кажучы пра іх вырашэнне.





РР: А што сабой зараз уяўляюць гэтыя медыя адносна нейкага сярэднестатыстычнага беларуса? Бо мне здаецца, што сітуацыя моцна адрозніваецца ад таго, што было ў 2020 годзе. Якія пляцоўкі, платформы? Што папулярна?





Паўлюк Быкоўскі: Тут ёсць пытанне, на якія дадзеныя апірацца, бо пэўная розніца ёсць паміж дзяржаўнымі дадзенымі і дадзенымі незалежных апытанняў. Я б сказаў так: ёсць катэгорыя людзей, якія як глядзелі тэлевізар, так і глядзяць, для іх мала што памянялася. Ёсць катэгорыя людзей, якія раней часцей сустракаліся з альтэрнатыўнымі поглядамі на інфармацыю, а зараз яны проста не ведаюць, дзе іх шукаць, і могуць раптам пачаць шукаць у расейскіх медыях, якія не забаронены ў Беларусі. То бок, учора ты чытаў «Тутбай», а сёння будзеш чытаць, напрыклад, «Новую газету Еўропы», «Медузу» і г.д. І гэта працэс, які вядзе да таго, што гэтыя чытачы выпадаюць з беларускага парадку дня, бо нават у ліберальных расейскіх медыях ёсць пэўны фільтр, каб падзея трапіла да іх. І толькі самае гучнае трапіць, а астатняе будзе не заўважаным. Ну і акрамя таго гэта ўсё глядзіцца праз маскоўскую прызму.





Разам з тым апытанні сведчаць пра тое, што аўдыторыя гэтай восенню трошкі больш чым на статыстычную памылку павялічылася ў незалежных медыях у выгнанні. Яна, прыкладна, мае такі ж самы ахоп па колькасць спажыўцоў, як і дзяржаўныя медыя, калі не браць тэлебачанне, гэта «свая песня». Але ў іх розная актыўнасць спажывання. Людзі, якія спажываюць незалежныя медыя, яны больш актыўныя, яны больш спажываюць навін у дзень. А людзі, якія спажываюць, выключна дзяржаўныя медыя, у іх іншы падыход, яны сочаць за падзеямі, але, можа быць, не так актыўна.





Аднак усё гэта не настолькі прынцыпова, бо па вялікім рахунку, так было заўсёды. Новая тэндэнцыя ў тым, што ўжо ёсць шмат пакаленняў, якія навіны чытаюць у смартфоне, ці ў кампутары. Яны не запамінаюць брэнды. Маё пакаленне, напрыклад, добра арыентавалася ў брэндах медыяў і разумела: гэтым можна давяраць, гэтым нельга. Памяталі імёны журналістаў. Зараз гэтая сітуацыя мяняецца. Ёсць пэўныя ўплывовыя асобы, за якімі ўсё ж такі ідуць людзі, прычым незалежна ў якім канале яны выступаюць, за імі ўсё адно прыйдзе аўдыторыя. Але такіх асобаў не вельмі шмат. Разам з тым той пункт гледжання, які выказваюць гэтыя асобы, яго прасцей пачуць.





Насамрэч прысутнічае вялікая разнастайнасць поглядаў, фактаў і ацэнак, але больш чуваць тыя «званы», якія большыя, а не тыя «бубенчыкі», якія звіняць у розных баках. Канешне, «музыцы» патрэбна і тое і другое, але для шараговага чалавека, які не ведае, што шукаць, то ён хутчэй знойдзе некалькі буйных каналаў.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “Незалежныя медыя ў выгнанні дасягаюць беларускай аўдыторыі” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Незалежныя медыя ў выгнанні дасягаюць беларускай аўдыторыі”

“Незалежныя медыя ў выгнанні дасягаюць беларускай аўдыторыі”

Ales