“Адбываецца неканвенцыйная атака з боку Беларусі”
Description
Увечары 26 кастрычніка Літва часова спыніла працу Віленскага аэрапорта і закрыла мяжу з Беларуссю пасля чарговай атакі аэрастатамі, запушчанымі з беларускай тэрыторыі. Афіцыйная Вільня тлумачыць рашэнне меркаваннямі бяспекі.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Вадзім Мажэйка</figcaption></figure>Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка адзначае, што падобныя інцыдэнты ствараюць дадатковую напружанасць у рэгіёне і прымушаюць краіны ЕЗ дзейнічаць разам:
– Адбываецца неканвенцыйная атака з боку Беларусі на Літву. Атака, якая, відавочна, скаардынавана таксама і з Масквой. Гэта працяг таго, што было раней са штучным іміграцыйным крызісам. Нядаўна заляталі дроны. Залятаюць расейскія самалёты ў паветраныя прасторы еўрапейскіх краінаў. У гэтым жа кантэксце трэба ўспрымаць атакі гэтымі псеўдаметыязондамі з кантрабандай на Літву, якія паралізуюць Віленскі аэрапорт.
Вадзім Мажэйка сам трапіў у сітуацыю, што яго самалёт, з-за закрыцця Віленскага аэрапорта, вымушаны быў прызямліцца ў Коўна:
– Канешне, беларусы будуць злавацца. Па-шчырасці, я таксама той чалавек, які пацярпеў ад закрыцця Віленскага аэрапорта, і быў вымушаны невядома як дабірацца, то скажу, што выдатна разумею літоўцаў, яны таксама злуюцца, і таксама хочуць хоць нешта зрабіць. На жаль, беларусы – закладнікі рэжыму Лукашэнкі, і церпяць ад ягоных дзеянняў. Літва закрывае мяжу, беларусы ніяк не могуць на гэта паўплываць. Тут злавацца на Літву – гэта блытаць прычыны і наступствы.
Літва таксама будзе дамагацца ўвядзення санкцыяў супраць Беларусі з-за гібрыдных атак, якія пачасціліся. Канчатковае рашэнне наконт далейшага рэжыму працы аэрапорта і мяжы чакаецца ў сераду. Пакуль Літва вядзе кансультацыі з Латвіяй і Польшчай пра магчымыя сумесныя дзеянні.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Адбываецца неканвенцыйная атака з боку Беларусі” appeared first on Рацыя.



