DiscoverРацыя“Гэта гонар не толькі для Беларусі, але і для Польшчы”
“Гэта гонар не толькі для Беларусі, але і для Польшчы”

“Гэта гонар не толькі для Беларусі, але і для Польшчы”

Update: 2025-10-28
Share

Description

У цэнтры Беластоку ў скверы кс. Ежы Папялушкі прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з палітзняволеным у Беларусі журналістам і актывістам Саюза палякаў на Беларусі, а зараз і – лаўрэатам прэстыжнай Прэміі «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава – Анджэем Пачобутам. На жаль сам Анджэй сустракае сваё прызнанне ў «памяшканні камернага тыпу» Наваполацкай калоніі.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Гавораць удзельнікі акцыі салідарнасці з палітзняволеным:





– На працягу ўсяго тэрміну, падчас якога ён знаходзіцца за кратамі ў Наваполацку, утрымліваецца ў тым самым памяшканні, час ад часу трапляе ў ШІЗА, яму адмоўлена ў спатканнях з роднымі і ў атрыманні харчовых перадач. Для яго ўсё абмежавана, як для вязня, які не падпарадкоўваецца адміністрацыі той калоніі.





– Мы хочам нагадаць перш з ўсё людзям, якія знаходзяцца тут, у Беластоку, што за некалькі дзясяткаў кіламетраў адсюль усё яшчэ існуе дыктатура, і ўсё яшчэ сядзяць у турмах і Анджэй Пачобут, і іншыя журналісты, і іншыя людзі, якія ні ў чым не вінаватыя – ні перад законам, ні перад уласным сумленнем, ні перад іншымі людзьмі. Можа быць вінаваты толькі перад дыктатарам.





– Гэта гонар не толькі для Беларусі, але і для Польшчы, для ўсёй нашай грамадзянскай супольнасці і для нашай агульнай беларуска-польскай салідарнасці. Таму не здаемся, не губляем надзею, не губляем веры ў тое, што праўда ўрэшце возьме верх, а яна заўсёды ў гісторыі, так адбываецца, бярэ верх. Жыве Беларусь! Niech żyje Polska!





У гэтым годзе Еўрапарламент уганараваў Прэміяй «За свабоду думкі» імя акадэміка Андрэя Сахарава таксама і грузінскую журналістку Мзію Амаглабелі. Удзельнікі акцыі салідарнасці ў Беластоку выказалі надзею, што 16 снежня гэтую ганаровую адзнаку лаўрэаты атрымаюць асабіста ў рукі.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя


The post “Гэта гонар не толькі для Беларусі, але і для Польшчы” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Гэта гонар не толькі для Беларусі, але і для Польшчы”

“Гэта гонар не толькі для Беларусі, але і для Польшчы”

Ales