“Развіваць Падляшша, каб у Расеі нават у думках не было нападаць на Польшчу”
Description
У Беластоку адкрыўся Форум Супольнасці і Пагранічнага Развіцця Еўрапейскага Саюза — супольная ініцыятыва ўрада Падляшскага ваяводства і гарадскіх уладаў.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Падчас Форума супольнасці і памежнага развіцця на Падляшшы</figcaption></figure>Мэта сустрэчы — выпрацаваць агульныя адказы на выклікі, з якімі сутыкаюцца ўсходнія рэгіёны ЕЗ, і прааналізаваць наступствы вайны ва Украіне ды гібрыдных пагроз уздоўж усходняй мяжы Саюза. Кажа гаспадар форуму, Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Камісар Бюджэту і Адміністрацыі Еўрапейскай Камісіі Пётр Серафін у сваім выступе заявіў, што Падляшскае ваяводства атрымала дадатковае фінансаванне з боку ЕЗ, накіраванае на развіццё інфраструктуры, бяспекі і інавацый у памежных рэгіёнах:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск не змог асабіста прысутнічаць на адкрыцці форуму, аднак удзельнікам быў прадстаўлены відэазварот Еўрапейскага камісара па спайнасці і рэформах Рафаэле Фіта (Raffaele Fitto). Еўракамісар павіншаваў арганізатараў і падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва памежных рэгіёнаў для адзінства Еўропы, а таксама асаблівую ролю Падляшша перад выклікамі, што ідуць з Усходу.
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-3 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure></figure>
***
Адкрыў Форум Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Форум праходзіць на вышэйшым роўні ў будынку Падляшскай Оперы і Філармоніі. Камісар Бюджэту Адміністрацыі Еўракамісіі Пётр Серафін – адзін з удзельнікаў пленарнага паседжання ўжо паспеў даць каментар, у якім запэўніў, што бліжэйшыя 2-3 гады асноўная частка інвестыцый будзе ісці на абарону тэрыторыі ад мажлівай агрэсіі з боку РФ. Асабліва гэта тычыцца тэрыторыі, якая мяжуе з Беларуссю.
Маршалак кажа, што Еўропа павінна зразумець важнасць інвестыцый у Падляшша, каб падтрымаць жыццё рэгіёна, бізнес, навуку, культуру. Пра гэта будзе ісці ў выніковай Дэкларацыі, якую плануецца падпісаць а 19-й 28-га кастрычніка. Асобная падзяка выказваецца еўракамісару Пятру Серафіну.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Слова бярэ Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, які вітае гасцей і падкрэслівае стратэгічную ролю Падляшша як брамы еўрапейскай бяспекі.
Гаворка ідзе і пра закрытыю мяжу з Беларуссю – лінію фронту бяспекі і падкрэсліваецца важнасць супрацы з краінамі Балтыі, таксама вітае амбасадара Латвіі ў Польшчы Раймонда Джонсана.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>На форум не змог прыехаць прэм’ер міністр Дональд Туск, затое прагучаў відэазварот еўракамісара супольнасці і рэформ Рафаэля Фітто.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Размова ідзе пра пагрозу, якая нарастае, і пачуцця бяспекі з боку Беларусі і Расеі няма. Размова будзе пра тое, як узмацняць мяжу, але і шукаць прычыны тармажэння развіцця памежных рэгіёнаў. Падае гандаль, турызм амаль у мёртвай зоне.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Прапанавана на ўзроўні ЕЗ узмацненне інвестыцый у абарону і касмічныя даследаванні, абарону мяжы і міграцыйныя справы. Для рэгіёна важна інвеставанне ў эканоміку, інфраструктуру, транспарт, энэргетыку. Іншыя накірункі фінансавання павінны нарадзіцца ў дыскусіях шляхам дня працы Форуму ў Беластоку.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Выступае еўракамісару Пётр Серафін, які вітаў падляшскую супольнасць, як адну з самых рэпрэзентатыўных у польскай палітыцы.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Пётр Серафін</figcaption></figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post “Развіваць Падляшша, каб у Расеі нават у думках не было нападаць на Польшчу” appeared first on Рацыя.