“Ноч (не)расстраляных паэтаў” у Варшаве
Description
У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі правядуць сустрэчу “Ноч (не)расстраляных паэтаў”.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Вядучымі падзеі стануць “вольны купалавец”, акцёр Ігар Сігоў, а таксама паэтка і драматургіня Дзіяна Балыка. Яна распавяла, што на імпрэзе пагавораць не толькі пра гісторыю, але і пра сучаснасць.
– Кожны год мы ўспамінаем імёны гэтых паэтаў, але, безумоўна, у Беларусі засталіся і не расстраляныя паэты. І вось наша імпрэза будзе прысвечана і ўшанаванню памяці расстраляных паэтаў, але і таму, што мы нагадаем, што мы жывыя, беларусы, і ўсіх не расстраляюць. І нават калі нас затопчуць у зямлю, мы прарасцем.
Другая частка сустрэчы – вольны мікрафон. Падчас яе любы ахвочы зможа выйсці на сцэну і прачытаць свае вершы пра Беларусь, любоў, каханне, волю.
Імпрэза пройдзе ў сераду, 29 кастрычніка. Пачатак у 20:00 . Уваход вольны.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Ноч (не)расстраляных паэтаў” у Варшаве appeared first on Рацыя.



