DiscoverРацыяАлег Мінкін: Сёння я працую выключна над сваім руска-беларускім слоўнікам
Алег Мінкін: Сёння я працую выключна над сваім руска-беларускім слоўнікам

Алег Мінкін: Сёння я працую выключна над сваім руска-беларускім слоўнікам

Update: 2025-10-28
Share

Description

Беларускі паэт Алег Мінкін з 1991 года жыве ў Літве ў Вільні. Тут былі напісаныя многія ягоныя вядомыя творы. Тут ён стварыў свой руска-беларускі слоўнік, над якім працягвае працаваць.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Алег Мінкін – Госць Рацыі, з ім пра ягонае творчае і прыватнае жыццё паразмаўляў Васіль Кроква.





РР: Што адбываецца з паэтамі ў сталым узросце? Ці пішуцца вершы? Як сёння адбываецца тваё паэтычнае жыццё?





Алег Мінкін: Можна сказаць: ніяк. Я ў 2018 годзе зразумеў, што ўжо далей пісаць не буду. Вершы – гэта адлюстраванне нейкага ўнутранага жыцця паэта. Нейкія цікавосткі ўнутраныя. А калі старэеш, усё робіцца нецікавым. Нецікавая гісторыя, нецікавая архітэктура…





РР: Няўжо робіцца нецікавай паэзія?





Алег Мінкін: Нават і так. Нават задумваюся, навошта людзі вершы пішуць. (Смяецца). Карацей, заканчваецца ўнутранае багацце, заканчваецца нейкая творчая энергія.





РР: Але ў такім узросце ёсць іншая задача: ты ўжо разумееш, што імкліва набліжаецца час, калі нічога ўжо не зможаш зрабіць, будзе развітанне з гэтым светам, але мусіш штосьці вельмі важнае дарабіць. Укласці нейкія кнігі, падвесці нейкія вынікі. Ёсць нейкая задача такая?





Алег Мінкін: Акурат гэтым я і займаюся цяпер. Яшчэ ў мяне ёсць, можа далёкі ад паэзіі, занятак – звычка да інтэлектуальнай працы. Я ўклаў слоўнік «Антыкальку». Зараз там ужо звыш 95 тысяч ланцужкоў са слоў. І гэтым заняткам я кампенсую іншыя, не здаюся, інтэлектуальна працую.





РР: То бок ты працягваеш працаваць над слоўнікам? Ці думаеш як гэты слоўнік захаваць?





Алег Мінкін: Сёння мая «Антыкалька», а я яе пераназваў, назваў проста «Новы руска-беларускі слоўнік», памерам роўны акадэмічнаму слоўніку пад рэдакцыяй Крапівы. Але там усё па-іншаму. Вельмі многа прыказак, прымавак, няма механічных перакладаў. Я выкрэсліваў, дзе мог, калькі. Цікавы слоўнік.





РР: У нас ёсць шэраг розных слоўнікаў, і яны досыць істотна адрозніваюцца, – ёсць слоўнік Ластоўскага, ёсць слоўнік Станкевіча, ёсць іншыя. Ты прыхільнік якога слоўніка?





Алег Мінкін: Я прачытаў уважліва ўсе гэтыя слоўнікі і шмат дыялектычных слоўнікаў. Зараз заканчваю другое чытанне Станкевіча. Ужо на літары «С». Хутка скончу другое чытанне Станкевіча. Я ўвабраў у свой слоўнік усе іхнія здабыткі. Канешне, падпадаеш па іхныя памылкі. Потым выпраўляеш і вяртаешся назад. Трэба проста глядзець і карыстацца. Але гэта, канешне, не для навучання слоўнік, а для творцаў, для літаратараў.





У мяне велізарны блок дыялектызмаў, так званых, таму што часам вельмі шкада, што яны не трапілі ў акадэмічныя слоўнікі. Калі нараджалася сучасная літаратурная беларуская мова, недзе ў часы філаматаў-філарэтаў, як мне здаецца, пачала з’яўляцца інтэлігенцыя. Яна стаяла перад дыялектычным морам. Велізарным. Багатым. І пачала тварыцца сучасная беларуская літаратурная мова. І дзякуй богу! Паколькі нашая мова была пад пагрозай знікнення. Таму пра захаванне дбалі збіральнікі. Напэўна не адзін народ у Еўропе не мае столькі дыялектычных слоўнікаў, як беларусы. І тая стыхія, якая была перад тымі першымі беларускімі інтэлігентамі, у тым ліку літаратарамі, яна захавалася да нашых дзён.





Літаратурная мова неяк узнікла, неяк мянялася. Я адкінуў усё гэта. І паставіў сябе на месца тых людзей, якія адпачатку стваралі літаратурную мову. Толькі тады яны чулі жывую гаворку, а ў дыялектычных слоўніках захавалася тая жывая гаворка ўжо ў пісьмовым выглядзе. Ну і дзякуй богу! Лягчэй працаваць. Таму я адкінуў гэтае разуменне, што гэта дыялекты, а гэта літаратурная мова. Таму што наша літаратурная мова развівалася ў складаных умовах – саветызацыя, збліжэнне з рускай мовай, збліжэнне нацыяй, адзіны савецкі народ. Таму я пачаў працу адпачатку.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Алег Мінкін: Сёння я працую выключна над сваім руска-беларускім слоўнікам appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Алег Мінкін: Сёння я працую выключна над сваім руска-беларускім слоўнікам

Алег Мінкін: Сёння я працую выключна над сваім руска-беларускім слоўнікам

Ales