Мацей Жыўна: Нават у варунках «цяжкога суседства» супраца з Беларуссю можа аднавіцца
Description
У межах Форуму Супольнасці і Пагранічнага Развіцця Еўрапейскага Звяза адбылася прэс-канферэнцыя, якая падсумавала першыя вынікі сустрэчы і вызначыла асноўныя напрамкі супрацоўніцтва на памежных тэрыторыях.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>На прэс-канферэнцыі выступіў Сенатар XI склікання і віцэ-маршалак Сената XI склікання Мацей Жыўна, які адзначыў важнасць падтрымання дыялогу з Беларуссю нават у складаных геапалітычных умовах:
– Колькі гадоў таму на эканаміных форумах і спатканнях у Беластоку мы гаварылі пра будаўніцтва добрасуседства з Беларуссю, Украінай, Літвой. Сёння, у сувязі з вайной ва Украіне з Расеяй, да якой дэ-факта далучылася і Беларусь, стала суседства цяжкім. Аднак варта выкарыстоўваць сродкі Еўразвяза, каб усё ж такі разлічваць на вяртанне той ранейшай супрацы.
Асобна Мацей Жыўна агучыў магчымасць адкрыцця мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, адзначаючы, што рашэнні будуць прымацца з улікам бяспекі, эканамічных і рэгіянальных інтарэсаў.
– Маю надзею, што прэм’ер Дональд Туск зрэагуе на тыя сігналы, якія з’явіліся. Каб прынамсі яшчэ адзін памежны пераход з Беларуссю у Падляшскім ваяводстве адкрыць. Бо тут маем сямейныя і сваяцкія адносіны паміж жыхарамі памежных рэгіёнаў. Таму варта гэтую прастору прыадкрыць.
Прэс-канферэнцыя стала знакам салідарнасці мясцовых уладаў, бізнесу і еўрапейскіх інстытуцый у справе развіцця памежных рэгіёнаў і ўмацавання стабільнасці.
Як паведамляецца, на 15-й гадзіне на Форуме чакаецца прысутнасць прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, які зробіць заяву для ўдзельнікаў і СМІ.
Цалкам размова:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-3 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Мацей Жыўна: Нават у варунках «цяжкога суседства» супраца з Беларуссю можа аднавіцца appeared first on Рацыя.



