DiscoverРацыяУ Беластоку падпісалі дарожную мапу развіцця ўсходніх рэгіёнаў Еўропы
У Беластоку падпісалі дарожную мапу развіцця ўсходніх рэгіёнаў Еўропы

У Беластоку падпісалі дарожную мапу развіцця ўсходніх рэгіёнаў Еўропы

Update: 2025-10-29
Share

Description

Урачыстым падпісаннем Падляшскай дэкларацыі завяршыўся Форум супольнасці і памежнага развіцця Еўрапейскага Звяза, які прайшоў у Беластоку. Дакумент утрымлівае шэсць асноўных пастулатаў, скіраваных на падтрымку рэгіёнаў, што знаходзяцца ўздоўж знешніх межаў ЕЗ.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Адзін з падпісантаў, кіраўнік Цэнтра прасоўвання інавацый і развіцця, каардынатар Кластара металаапрацоўкі Себасцьян Рынкевіч адзначае, што Дэкларацыя не адмаўляе памежную супрацу з Беларуссю ў перспектыве:





– Беларусь, Украіна, Расея – былі для падляшскіх фірм традыцыйнымі партнёрамі. Рэалізоўвалі мы гаспадарчыя кантакты на працягу некалькіх дзясяткаў гадоў. Зараз сітуацыя нязвыкла цяжкая. Але маем надзею, што ў будучыні вернемся на той добры кірунак супрацы з нашымі партнёрамі з усходу. Думаю, усе хацелі б жыць у міры, жыць у добрым суседстве, а не жыць у кепскім суседстве.





Кажа удзельнік форуму, прафесар Даніэль Бацькоўскі:





– Працуем у кірунку ўкраінскім, падтрымліваючы Украіну, разам з Літвой. І стрымліваем дзейнасць Лукашэнкі, выразна скіраваную праз Пуціна.





Сярод ключавых прапаноў дакумента — наданне асаблівага статусу рэгіёнам памежжа, стварэнне спецыяльных фінансавых і заканадаўчых інструментаў, падтрымка стратэгічных інвестыцый у бяспеку, транспарт і энергетыку, а таксама праграмы развіцця чалавечага патэнцыялу і адукацыі.





Падляшская дэкларацыя
Форум супольнасці і памежнага развіцця Еўрапейскага Звяза, Беласток, 28 кастрычніка 2025 года





1. Асаблівы статус развіцця і бяспекі для памежных рэгіёнаў

Устанавіць у заканадаўстве Еўрапейскага Звяза прызнанне ўнікальных выклікаў рэгіёнаў, размешчаных уздоўж знешніх межаў ЕЗ, у тым ліку іх ролі ў ахове межаў і кіраванні наступствамі геапалітычных крызісаў.

2. Спецыяльныя фінансавыя і заканадаўчыя інструменты

Забяспечыць больш высокі ўзровень фінансавання, сістэму падатковых ільгот, пераважнае стаўленне пры размеркаванні сродкаў, а таксама гнуткія правілы тэматычнай канцэнтрацыі сродкаў палітыкі згуртавання.

3. Падтрымка стратэгічных інвестыцый

Фінансаваць праекты ў сферах бяспекі, транспартнай інфраструктуры, аховы здароўя, кіберустойлівасці, энергетыкі і сельскай гаспадаркі — як элементы агульнай устойлівасці і згуртаванасці Еўрапейскага Звяза.
Падкрэсліваецца, што перанакіраванне сродкаў палітыкі згуртавання на чыста ваенныя мэты можа аслабіць патэнцыял развіцця найменш заможных і памежных рэгіёнаў.

4. Механізмы кампенсацыі і эканамічнага аднаўлення

Увесці падтрымку для прадпрыемстваў, мясцовых супольнасцяў і сектараў, якія пацярпелі ад страты гандлёвых сувязяў, крызісаў і міграцыйных наступстваў.

5. Праграмы ўмацавання і развіцця чалавечага патэнцыялу

Інвеставаць у адукацыю, прафесійную мабільнасць, кампетэнцыі будучыні і сацыяльныя інавацыі, каб утрымліваць таленты і развіццё ў рэгіёнах.

6. Сталая еўрапейская ініцыятыва для памежных рэгіёнаў

Стварыць пастаянны механізм падтрымкі памежных тэрыторый з выразным мандатам, уласным бюджэтам і сістэмай каардынацыі паміж узроўнямі ўлады.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя





Фота UWP.


The post У Беластоку падпісалі дарожную мапу развіцця ўсходніх рэгіёнаў Еўропы appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

У Беластоку падпісалі дарожную мапу развіцця ўсходніх рэгіёнаў Еўропы

У Беластоку падпісалі дарожную мапу развіцця ўсходніх рэгіёнаў Еўропы

Ales