«Ноч паэтаў»: у Беластоку ўшануюць ахвяр сталінскіх рэпрэсій
Description
29 кастрычніка ў Беластоку пройдзе традыцыйная акцыя памяці беларускіх паэтаў і дзеячаў культуры, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — так званая «Ноч (не)расстраляных паэтаў».
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Ініцыятарам самой традыцыі стала экскурсавод і даследчыца Валерыя Чарнаморцава. Менавіта яна ў 2017 годзе разам з грамадскімі актывістамі ўпершыню арганізавала вечарыну чытання вершаў расстраляных творцаў у Курапатах — месцы, дзе, як мяркуецца, былі пахаваныя многія з ахвяр:
– Вельмі рада, што гэтая ноч стала вядомая, дзякуючы паэтам. Выдатна, што яна так распаўсюдзілася. У 2017 годзе гэта была мая ідэя. Мы са Змітром Дашкевічам правялі дзве імпрэзы, менавіта ўночы 2017 года 29 кастрычніка. Зараз я лічу патрэбным памятаць не толькі паэтаў, памятаць усіх расстраляных і ўсіх рэпрэсаваных.
Такім чынам, “Ноч (не)расстраляных паэтаў” 29 кастрычніка адбудзецца і ў Беластоку. Яна пачнецца а 17-й ля консульства Рэспублікі Беларусь у скверы Вольнай Беларусі паэтычнай акцыяй. Пазней а 18:30 будзе спектакль «Бежанцы 1915», які пройдзе ў сценах Музея Памяці Сібіры. Квіткоў на спектакль ужо няма.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Беларускай дыяспары ў Беластоку.
The post «Ноч паэтаў»: у Беластоку ўшануюць ахвяр сталінскіх рэпрэсій appeared first on Рацыя.



