Фракцыя «Моладзевы Наступ»: Мы не сыходзім з КР
Description
На фоне выхаду фракцыі «Воля» з Каардынацыйнай Рады «Моладзевы Наступ» застаецца і заяўляе пра стабільнасць. Фракцыя «Воля» сыйшла з КР, спасылаючыся на ігнараванне большасцю галасавання аб праходжанні паліграфа і неабходнасць развіваць уласныя праекты самастойна.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Маргарыта Ворыхава</figcaption></figure>Сітуацыю каментуе лідар фракцыі «Моладзевы Наступ» Маргарыта Ворыхава:
– Прапанова ў іх выглядзе без нейкіх зменаў не з’яўляецца добрай парламентарскай практыкай. Калі не ўлічваць інтарэсы розных бакоў, то, канешне, іх пастанова не будзе прынятая. Маўляў, калі не будзе па-іхняму, то не будзе ніяк, і вырашылі сысці. Мы застаемся ў Каардынацыйнай радзе і мы заявілі пра тое, што мы не сыходзім з Каардынацыйнай рады. Мы як фракцыя, якая знаходзіцца ў апазіцыі да кааліцыі большасці, за ўвесь тэрмін нашага знаходжання ў КР, змаглі правесці рашэнні, якія нам былі патрэбныя.
Такім чынам, фракцыя «Моладзевы Наступ» падкрэслівае сваю паслядоўную пазіцыю і статус адной з самых стабільных маладзёвых груп у дэмакратычным асяроддзі.
Цалкам размова:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Фракцыя «Моладзевы Наступ»: Мы не сыходзім з КР appeared first on Рацыя.



