“Пасля заканчэння вайны з’явіцца шанец для Беларусі”
Description
Пасля таго як завершыцца вайна – з’явіцца шанец для Беларусі. Ён можа быць прадастаўлены праз паўгода ці нават год. Але да гэтага моманту трэба рыхтавацца ўжо зараз, – перакананы беларускі грамадскі дзеяч, які жыве ў Нямеччыне, Антон Малкін:
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Антон Малкін. Фота: ютуб-канал «БелДыяспара ТБ»</figcaption></figure>– Тут якраз і пачынаем працаваць над такімі праектамі, якія забяспечаць пераход улады не да Карпянкова ці Караева, а больш ліберальным сілам. Таму што Лукашэнку зараз вельмі страшна. У яго, канешне, пазіцыя чым далей, тым слабей. Я не гарантую лібералізацыі ці вызвалення адразу, але гэта ў любым выпадку будзе вялікі крок наперад.
Вайна ва Украіне не спыняецца тры з паловай гады. Перамовы пра яе завяршэнне пачаліся ў лютым бягучага году. А ў мінулую пятніцу, 15 жніўня, завяршылася перамоўная частка Расеі і ЗША ў Анкарыджы на Алясцы. Дональд Трамп заявіў, што ў сустрэчы не ўдалося прыйсці да пагаднення па Украіне, але быў дасягнуты прагрэс.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Пасля заканчэння вайны з’явіцца шанец для Беларусі” appeared first on Рацыя.



