Адкуль бяруцца кнігі. Артур Клінаў
Description
Артур Клінаў ставіцца да творчасці як да авантуры і ўвесь час спрабуе сябе ў нечым новым. Ён стваральнік міфа пра “Горад Сонца” і аўтар прыгодніцкіх раманаў “Шалом”, “Шклатара”, “Локісаў”. А таксама — канцэптуальны мастак, фатограф, калекцыянер, руплівы гаспадар сядзібы ў Каптарунах, шматгадовы рэдактар часопіса “Партызан”, мастак-пастаноўшчык фільма “Масакра” ды шмат хто яшчэ. Такая бурлівая дзейнасць вымагае дынамічнага падыходу. У новым выданні падкаста Артур распавядае пра тое, як піша раман літаральна за два месяцы, і раіць свой “метад поўнага пагружэння”.
0:00 Адкуль бяруцца кнігі
Асабістыя гісторыі
1:01 Вяртанне бацькі, які “загінуў на вайне”
5:09 Як Клінаў выпадкова напісаў бестселер пра Горад Сонца
9:08 Смерць бацькоў і раман пра адзіноту
10:38 Брутальнае каханне і абсалютная любоў
12:42 Менск — любімая пачвара
16:12 Каньяк “Версаль”, апеты ў прозе
17:59 Чаму раманы Клінава такія кінематаграфічныя
21:08 Залатая ліхаманка 80-х і гандаль хахламой
23:50 Кафка і жыццё ўнутры трупа
29:31 Падарожжа як скразны матыў
32:42 Віражы з мастацтва ў фота, кіно, літаратуру і назад
Творчыя прыёмы
38:35 Пісьменніцкія рытуалы
42:02 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор
43:25 Калі прыходзіць натхненне
44:18 Рэдактура
45:37 Ці важны для пісьменніка жыццёвы досвед
46:53 Адкуль бяруцца сюжэты
49:29 Ці крыўдуюць прататыпы герояў і што з гэтым рабіць
50:23 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?
51:11 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?
52:01 Чаму здараецца пісьменніцкае маўчанне
54:13 Як знайсці свой голас
55:47 Тры парады тым, хто піша