DiscoverЛітрадыёАдкуль бяруцца кнігі. Саша Філіпенка
Адкуль бяруцца кнігі. Саша Філіпенка

Адкуль бяруцца кнігі. Саша Філіпенка

Update: 2023-08-30
Share

Description

Саша Філіпенка — сапраўдная фабрыка прозы. За апошнія дзесяць год ён выдаў шэсць раманаў, найвядомейшыя з якіх — “Былы сын”, “Чырвоны крыж”, “Крэмулятар”. У кожнай кнізе Саша эксперыментуе з формамі і жанрамі. Але пра што б ён ні пісаў — пра юнацтва ў непрытомнай Беларусі, пра жыццё падлеткаў у дзіцячым доме, пра цкаванне журналістаў, пра сталінскія рэпрэсіі або пра дырэктара крэматорыя, — усе ягоныя раманы заснаваны на рэальных падзеях, якія ўражваюць і пужаюць больш за любы вымысел.  

 

У новым выданні падкасту Саша дзеліцца развагамі пра каханне, Мінск як месца сілы, працу фларыстам і няспраўджаную кар’еру кантрабасіста, пра любоў да сына і перманентнае адчуванне трывогі. А таксама распавядае, як гуляе па могілках ды асвойвае авіясімулятар, каб лепш разумець сваіх герояў. Як ідэі раманаў прыходзяць яму цалкам “пад ключ”. Навошта публікуе плэйлісты да сваіх тэкстаў і чаму пісьменніцтва — гэта не пра натхненне, а пра вінаробства.


0:00 Адкуль бяруцца кнігі


Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніка 

1:23 Дзяцінства, шчаслівае і траўматычнае  

3:40 Як Саша не стаў кантрабасістам 

5:26 Беларуская кома 

7:33 Ці існуе каханне? 

8:49 Мінск, у якім адбывалася ўсё 

10:11 Музыка, што пранікае ў тэкст 

12:41 Любоў да віна і прышчэпка ад палення  

13:31 Боязь чорных кубкаў і перманентная трывога 

15:08 Ад прадаўца сантэхнікі да сцэнарыста  

17:22 Васіль Быкаў, Джонатан Літэл ды іншыя натхняльныя хлопцы 

18:57 Праца ў архіве як наркотык 

23:09 Ці складана быць сынам пісьменніка  

25:51 Чаму літаратура не можа дакрычацца да грамадства 

28:05 Бясконцыя вандроўкі і жыццё ў цягніках 

30:31 Ці загартоўвае пісьменніка патрэба зарабляць грошы 

35:15 Прынцып “Недапушчальнае недапушчальна” 

 

Творчыя прыёмы 

37:23 Пісьменніцкія рытуалы 

40:54 Пісьменніцкая дысцыпліна  

43:00 Калі прыходзіць натхненне 

44:10 Чарнавікі. 

45:30 Адкуль бяруцца ідэі 

48:55 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор 

50:47 Ці можна распавядаць пра кнігу, якая яшчэ пішацца 

52:11 Колькі часу пішацца раман і ці можна пісаць дзве кнігі адначасова? 

53:33 Першы чытач 

57:51 Як абраць паміж буйной і кароткай формай 

59:42 Пісьменніцкія блокі і што з імі рабіць 

1:00:56 Што цікавей пісаць — праўду ці вымысел? 

1:03:31 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей 

1:06:39 Як пісаць пра досвед, які аўтар не перажываў  

1:10:13 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?  

1:11:05 Ці складана пісаць пра асабістае  

1:12:00 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Адкуль бяруцца кнігі. Саша Філіпенка

Адкуль бяруцца кнігі. Саша Філіпенка