DiscoverЛітрадыёАдкуль бяруцца кнігі. Света Бень
Адкуль бяруцца кнігі. Света Бень

Адкуль бяруцца кнігі. Света Бень

Update: 2024-10-041
Share

Description

Света Бень — паэтка, сонграйтарка, музыка, акторка і тэатральная рэжысёрка. А таксама ўважлівая назіральніца за людзьмі, вандроўніца па кнігах і снах, натхнёная даследчыца штодзённасці — усё жыццё для яе няспынны творчы працэс.

Менавіта творчасць — адзінае ратаванне ад бясконцага болю. Альбом “Прыём”, які Света Бень запісала разам з кампазітаркай Галяй Чыкіс, — пра чалавечую крохкасць, пра жах, безнадзейнасць і касмічную прыгажосць гэтага свету. І кожны канцэрт ператвараецца ў калектыўны сеанс пражывання нашай усеагульнай траўмы. Большасць тэкстаў альбома былі напісаныя даўно, але ў іх містычным чынам прарываецца адчуванне і прадчуванне сённяшніх падзеяў. У апошнія 10 год боль знутры і звонку толькі нарастае, таму аўтарка часам злуецца, калі сябры больш любяць ранейшыя жыццярадасныя песні часоў “Срэбнага вяселля”. 

У новым выданні падкасту Света Бень распавядае пра каханне, якое, нягледзячы ні на што, жыве ў кожным вершы, пра дачок, якія для яе найлепшыя сябры і крытыкі, пра тэрапеўтычнасць паэзіі і веру ў людзей, якія па сваёй прыродзе добрыя.



Асабістыя падзеі

00:00 Першае сутыкненне з дабром і злом

05:16 Шчаслівае віцебскае дзяцінства

06:44 Каханне ў кожным вершы

07:44 Прастора сноў

10:24 Смерць і нараджэнне новай сябе

11:30 Кнігі як хобі і залежнасць

13:37 Безліч і нуль аўтараў, якія паўплывалі

14:18 Няўклюднасць і самаіронія

16:09 Праца санітаркай

17:12 Алкаголь для знаёмства з тыпажамі

19:10 2014 год, у які ўсё перакулілася

21:44 Дзеці — антыдэпрэсант і хрысціянскі трэнажор

25:22 Кнігі ў абмен на шклатару

27:37 Боль як натуральны стан

29:54 Вера ў Бога і ў чалавека


Творчыя прыёмы

32:55 Паэтычныя рытуалы

34:16 Ці ёсць у паэзіі момант самапрымусу, або радкі прыходзяць самі?

35:12 З чаго пачынаюцца вершы?

38:08 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?

40:17 Ці ёсць у паэтаў здольнасць прадбачыць

41:12 Ці мусіць паэзія рэагаваць на актуальныя падзеі

44:02 Што найперш — сэнс ці форма?

45:24 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы

46:48 Чарнавікі

48:15 Першы чытач

49:50 Ці бывае няёмка за ранейшыя вершы

52:58 Ці існуе адмысловы паэтычны зрок ці слых

55:19 Тры парады тым, хто піша


Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Адкуль бяруцца кнігі. Света Бень

Адкуль бяруцца кнігі. Света Бень