Адкуль бяруцца кнігі. Юля Цімафеева
Описание
Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой род і зямлю. Менавіта вясковае дзяцінства дало Юлі сапраўды экзістэнцыйныя назіранні — нараджэння і памірання ўсяго жывога або прыгажосці зорак. І як бы далёка аўтарка ні была ад дому, вёска бясконца праяўляецца ў яе вершах вытанчанымі і змрочнымі вобразамі.
Паэзія Юлі — шмат у чым дакументальная, заснаваная на маленькіх гісторыях, на аскепках памяці. Нядаўна яна скончыла новую кнігу вершаў, у якой паводле лістоў і сведчанняў блізкіх піша сваю гісторыю выгнання — высялення яе сям’і з вёскі, якая апынулася ў зоне адчужэння.
У чарговым выданні падкасту Юля Цімафеева распавядае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць. Як пісала “Менскі дзённік” у пальчатках ангельскай мовы. Пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. А таксама тлумачыць, навошта чытае ўсе раманы Альгерда Бахарэвіча ўголас і як яе захапаленне калажамі звязана з траўмай эміграцыі.
Асабістыя падзеі
00:00 Адкуль бяруцца кнігі
02:27 Як Ясенін і Мандэльштам адкрылі паэзію ў 3D
04:08 Экзістэнцыя вясковага жыцця
06:00 Імя Юля ў гонар паэткі
08:02 Як у 14 гадоў з’ехала ад бацькоў
09:45 Досвед высялення і страты дома
17:05 Паездка ў Германію і адкрыццё іншага свету
20:03 Калаж і досвед эміграцыі
22:48 Узрушэнне Вальжынай Морт
23:41 Сустрэча з Альгердам Бахарэвічам
Творчыя прыёмы
27:11 Пісьменніцкія рытуалы
30:04 З чаго пачынаюцца вершы
32:51 Што дае пісанне на замежнай мове
37: 22 Як рабіць персанажамі блізкіх людзей
41:55 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
43:41 Ці ўплывае перакладчыцкая праца на паэзію
46:08 Ці можа паэзія прадбачыць
47:50 Што прываблівае больш — працэс ці вынік
48:47 Тры парады тым, хто піша