Адкуль бяруцца кнігі. Андрэй Хадановіч
Description
Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гуллівыя. Але ўсё адно грэюць і даюць надзею.
У новым выданні падкасту Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары.
00:00 Удар токам і першы непрыстойны верш
02:49 Шчаслівае лета ў Чачэрску
06:15 Хуліганская лірыка пра каханне
08:30 Сны пад грукат бацькавай друкаркі
10:21 Паэзія ў спадчыну і сімпатыя да рускамоўных аўтараў
13:20 Як пахмелле можа натхніць на вершы
15:45 Прысвячэнне загінулай сяброўцы дзяцінства
18:32 Як КВЗ і “Што? Дзе? Калі?” адгукаюцца ў паэзіі
20:43 Уменне кіраваць грузавіком
22:30 Фізічны боль як камертон
24:15 Сталенне гераіні “Нататак таткі”
26:13 Барыс Віян, Вольга Такарчук і нараджэнне талентаў
Творчыя прыёмы
31:26 Паэтычныя рытуалы
34: 39 Калі прыходзіць натхненне
39:06 Паэзія пішацца рацыянальна, або радкі прыходзяць самі?
41:25 Ці забівае паэзію побыт
43:47 З чаго пачынаецца верш
45:36 Ці заўжды паэзія нараджаецца з траўмы
47:24 Паэзію трэба пачынаць пісаць у маладосці?
50:13 Як мяняецца паэзія з узростам
56:28 Першая чытачка
1:00:58 Ці важная для паэта манера чытання?
1:06:24 Ці можа паэзія прадбачыць
1:09:09 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?
1:12:33 Тры парады тым, хто піша