Арцём Брухан: Павінна быць больш Еўропы у Беларусі
Description
Госць Рацыі – спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан. З ім паразмаўлялі пра адкрыццё межаў з Польшчай і Літвой.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>РР: Пачнем нашую размову з таго, што і літоўска-беларуская мяжа адкрываецца.
Арцём Брухан: Я бы пачаў з таго, што агулам адкрыццё межаў для пасажырскіх транспартных сродкаў — гэта вельмі добрая рэч, бо сапраўды адразаць беларусаў ад Еўропы – не вельмі добра, таму для пасажырскіх пераходаў адкрыццё межаў – гэта сапраўды вельмі добрая рэч. Што тычыцца санкцыйнага ціску і гандлёвых пераходаў – гэта ўжо іншая рэч. Але тое, што беларусы змогуць хутчэй прыязджаць у Еўропу – гэта безумоўны плюс. Павінна быць больш Еўропы у Беларусі і ў беларусаў больш магчымасці ездзіць у Еўропу. Ужо геапалітычны кантэкст, чаму гэта адбываецца, мне падаецца, гэта ўжо асобная тэма. Але ў любым выпадку магчымасць мабільнасці для беларусаў можна толькі вітаць.
РР: Тут і іншыя навіны з’яўляюцца. Пішуць карыстальнікі памежных чатаў, што ў пункты пропуску на беларуска-польскую мяжы вярнуліся кэдэбісты. Была там раней такая сітуацыя, калі кэдэбісты бралі сабе на размовы асобных пасажыраў на мяжы. І вось вярнуліся. Гэта што паказвае: маўляў, ніякія перамены ў Беларусі пакуль не прадбачацца.
Арцём Брухан: Безумоўна ўнутраная палітыка ў дачыненні да грамадства з боку рэжыму не змяняецца. Гэтыя заявы робяцца толькі на знешнее поле. Рыжанкоў, напрыклад, заяўляе пра жаданне паляпшэння. З той жа Германіяй. Там пра суседзяў размовы. Але агулам пакуль унутраная рэпрэсіўная палітыка рэжыму ў дачыненні да беларускага грамадства не змянілася і я думаю, што бліжэйшым часам змяняцца не будзе.
Што тычыцца спробаў наладзіць сувязі і кантакты з суседзямі і зменшыць міграцыйны ціск, таксама ў гэтым кантэксце я лічу, што рэжым Лукашэнкі не да канца самастойны. Мы можам пабачыць яшчэ некаторыя крокі з боку Расеі. Ці павелічэнне колькасці мігрантаў на тэрыторыі Беларусі, якія будуць спрабаваць прарвацца ў Еўропу. Ці, напрыклад, як мы нядаўна бачылі на тэрыторыі Польшчы, правакацыі, за якімі стаіць Расейская Федэрацыя. Дарэчы гэта было сімвалічна, што ў дзень адкрыцця межаў адбыўся тэракт на чыгуначным шляху. Гэта сведчыць пра тое, што апошняе слова ў гэтых кантактах, на жаль, будзе належыць Пуціну.
Цалкам размова:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Арцём Брухан: Павінна быць больш Еўропы у Беларусі appeared first on Рацыя.



