Дзяніс Кандакоў: Беларусы Францыі не выпадаюць з календара беларускіх падзей
Description
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Дзяніс Кандакоў</figcaption></figure>Адзначэнне Дзядоў і наведванне французскіх могілкаў, дзе ёсць магілы ці помнікі беларускім дзеячам, правядзенне літаратурнай імпрэзы пад назвай “Ноч (не)расстраляных паэтаў” ды ўдзел у візіце Святланы Ціханоўскай. Гэта самыя важныя падзеі за апошні месяц для беларусаў Францыі, — распавёў адзін з лідараў беларускай дыяспары ў Францыі Дзяніс Кандакоў:
– За апошні час шмат адбылося падзей. І шмат было значных дат, якія былі агульнацікавыя для ўсіх беларусаў ва ўсім свеце. Гэта і «Ноч (не)расстраляных паэтаў», якая прайшла ва ўсім свеце і шмат у якіх краінах Еўропы. І ў Амерыцы адзначалася гэтая дата. Беларусы Францыі таксама яе адзначылі. Прынамсі ў Парыжы збіраліся ў царкве і там чыталі вершы паэтаў, дарэчы і сучасных паэтаў, не толькі тых паэтаў, якія загінулі ў 1937 годзе. І такія паралелі праводзілі паміж сучаснай сітуацыяй і тым, што адбывалася ў 20-м стагоддзі. Гэта была такая ў нас значная падзея.
Затым былі Дзяды, і мы працягнулі гэтую тэму, хадзілі на могілкі Пер-Лашэз, дзе ляжаць не так ужо і мала нараджэнцаў Беларусі. Прынамсі мы зайшлі да трох, гэта – Валерый Урублеўскі, палкоўнік паўстання 1863 года, які потым стаў генералам Парыжскай камуны. І далей зайшлі да Міколы Абрамчыка, колішняга прэзідэнта Рады БНР, і да ягонай жонкі Ніны.
Цалкам размова:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Знайсці абвесткі бліжэйшых мерапрыемстваў можна, напрыклад, праз суполку ў фэйсбук Беларусы Францыi/Biélorusses de la France.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбука Дзяніса Кандакова.
The post Дзяніс Кандакоў: Беларусы Францыі не выпадаюць з календара беларускіх падзей appeared first on Рацыя.



