Зміцер Грынкевіч чакае вырашэння лёсу ў аэрапорце Кішынёва
Description
Беларускі блогер і актывіст Зміцер Грынкевіч чакае вырашэння свайго лёсу ў пакоі для дэпартаваных асобаў у аэрапорце Кішынёва.
Як паведаміў ён у размове з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя, сітуацыя ўзнікла пасля яго прыбыцця ў Малдову раніцай 6 лістапада. Паводле Грынкевіча, пасля прызямлення яго затрымалі супрацоўнікі памежнай службы і адвялі на допыт.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Распавядае Зміцер Грынкевіч:
-Вылецеў з Ерэвана для таго, каб зрабіць візеран, у Кішынёў. І тут, калі я падышоў да стойкі пашпартнага кантролю, мяне адразу накіравалі ў пакой, дзе людзей трымаюць перад тым, як вырашыць, што з імі рабіць. Некалькі разоў дапытвалі, фоткалі, што ў мяне ў фотаапараце, глядзелі мой ютуб-канал, тэлеграм, здзіўляліся, што я карыстаюся толькі тэлеграмам для камунікацыі. Дапытвалі, ці маю я знаёмых у Малдове, альбо ў Расеі.
Па словах Змітра, прадстаўнікі памежных службаў аэрапорта паводзяць сябе вельмі тактоўна, аднак яму не тлумачаць, куды яго будуць дэпартаваць.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Зміцер Грынкевіч чакае вырашэння лёсу ў аэрапорце Кішынёва appeared first on Рацыя.



