DiscoverЛітрадыёКаля літаратуры. Аляксандр Пажытак і Ігар Юхневіч
Каля літаратуры. Аляксандр Пажытак і Ігар Юхневіч

Каля літаратуры. Аляксандр Пажытак і Ігар Юхневіч

Update: 2024-09-05
Share

Description

Трэнды дызайну нараджаюцца ў сферы тэхналогій, каб потым доўгімі шляхамі трапіць у культурніцкія праекты. Праваднікі гэтых трэндаў у беларускім культурным асяроддзі Саша Пажытак і Ігар Юхневіч завіталі ў падкаст “Каля літаратуры”. І распавялі, як гістарычныя траўмы беларусаў паўплывалі на “духоту белорусского дизайна”, як адрозніць з’явы імпульсныя ад рэзанансных і як трапіць кніжнай вокладкай у Zeitgeist.


Размова склалася нібыта дыджэй-сэт: няспешна, але ўпэўнена героі вагаюцца на хвалях разважанняў. Ад глабальных праблем да прыватных міжсабойных спрэчак, ад функцыянальнага мінімалізму да саламяных павукоў, ад праблемы нязручнай вокладкі да таго, як прыцягнуць увагу ў інстаграме. Слухайце і натхняйцеся.


00:00 Бэкстэйдж

01:40 Знаёмства

02:05 Коратка пра Ігара Юхневіча і яго праекты

03:17 Коратка пра Сашу Пажытка і яго працу з “Літрадыё”

07:13 Як Ігар і Саша працуюць над вокладкамі выдавецтва “Мяне няма”

08:26 Як прыдумалі размясціць контур рукі Валянціна Акудовіча на вокладцы кнігі “Мяне няма” (2023)

10:04 Што такое дызайн і чаму яму лепей быць “своечасовым”, чым “сучасным”

19:32 Чаму ў наш час дыгіталізацыі ўвага да вокладак асабліва пільная. Ці праўда, што візуал рашае?

24:00 Пра імпульсныя і рэзанансныя з’явы ў дызайне

26:42 Як выглядае ідэальная супраца з аўтарамі кніг

30:22 “Духота” беларускага дызайну і яе прычыны

33:35 Ігар пра свае найбольш удалыя праекты: фотаальбом “Змена” Сяргея Брушко, зборнік прац удзельнікаў дзіцячай Школы архітэктурнага мыслення, “Мое баба — діректор морга” Волі з Ополя

40:40 Саша пра афармленне вокладкі для рамана “Варшава” Уладзіміра Казлова

44:01 Ці патрэбная акадэмічная адукацыя? Хочаш быць дызайнерам — будзь дызайнерам. Як інтэрнэт адкрывае шлях у прафесію

46:23 Ігар пра з’яўленне ідэй для афармлення літаратурных прэмій

48:22 Ці можа сучасны дызайн быць не гульнявым і не іранічным?

51:57 Як развівацца ў дызайне, дзе шукаць курсы

54:27 Ігар і Саша выказваюцца ў абарону мяккіх вокладак

01:00:32 Што прывяло Ігара і Сашу ў культурныя праекты

01:04:44 Саша пра шрыфт Рамана Гарніцкага “Времена”, які выкарыстоўвае выдавецтва “Мяне няма”

01:05:37 Ігар пра запуск сайта выдавецтва “Мяне няма” і паспяховасць ці непаспяховасць белых вокладак.

01:07:02 Саша пра тое, як былі выбраныя шрыфт і тон вокладак кніг выдавецтва “Мяне няма”

01:09:26 Ігар пра жаданне функцыянальнага і мінімалістычнага дызайну

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Каля літаратуры. Аляксандр Пажытак і Ігар Юхневіч

Каля літаратуры. Аляксандр Пажытак і Ігар Юхневіч