Каля літаратуры. Валянціна Андрэева
Description
Беларускім жыхарам Кракава відавочна пашэнціла: там, на чацвёртым паверсе старой камяніцы, размясцілася выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр” — утульная прастора, якая прыме не толькі аматараў беларускіх кніжак і гісторыі, але і нават тых, хто хоча “простапагаварыць”.
Кіруе гэтай прасторай Валянціна Андрэева — рэдактарка, тэкстолаг, якая правяла ні адзін год, узіраючыся ў рукапісы Быкава і Караткевіча, а сёння вычытвае кнігі сучасных аўтараў і выдае іх ва ўласным выдавецтве.
У падкасце Валянціна раскажа пра сёлетнія кніжныя навінкі “Гутэнберг Паблішэр”, а таксама звернецца да частых набалелых пытанняў: як выдаць сваю першую кніжку? Калі праца рэдактараў нарэшце пачне належным чынам аплачвацца? І галоўнае: “рэзаць, правіць альбо пакідаць?” – пытанне, над якім кожны сапраўдны рэдактар думае ўвесь час.
00:00 Каля літаратуры
01:17 Як паўстала выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр”
03:30 Адкуль у супрацоўнікоў выдавецтва цікавасць да гісторыі
04:09 Як выдавецтва атрымала “назву з прэтэнзіяй”
05:24 Як аўтару выдаць кнігу (пакрокавы гайд ад Валянціны Андрэевай)
10:11 Як знайсці сабе рэдактара
13:21 Чаму рэдактар — гэта важны чалавек і чаму мы не атрымаем добрай літаратуры, пакуль праца рэдактара не будзе ў пашане
16:13 Пра свой рэдактарскі досвед у выдавецтвах і часопісе
17:06 Пра кнігі, якія сёлета выйшлі ў “Гутэнберг Паблішэр”
20:57 Наклады і попыт
23:14 Выдавецкая палітыка “Гутэнберг Паблішэр”: хто ў прыярытэце, а хто не мае шанцаў. Пераклад апавяданняў Вашынгтона Ірвінга як эталон жыццесцвярджальнай літаратуры
26:19 Чаму навучыў досвед працы з класікай. Пытанне аўтарскай творчай волі: “рэзаць” або пакідаць?
31:30 Выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр” як культурны кластар беларусаў у Кракаве: лекцыі, кіно, кніжны клуб і нават проста “гутаркі па серадах”