DiscoverЛітрадыёКаля літаратуры. Генрых Кіршбаўм
Каля літаратуры. Генрых Кіршбаўм

Каля літаратуры. Генрых Кіршбаўм

Update: 2024-08-151
Share

Description

Генрых Кіршбаўм правёў дзяцінства ва Уладзівастоку і Алматы, але даўно жыве ў Берліне, а сваю дэбютную кніжку эсэ — “Беларускі брыкалаж” — наогул прысвяціў актуальным падзеям у Беларусі (першапачаткова яна выйшла па-нямецку, а па-беларуску пабачыла свет дзякуючы перакладу славісткі, паэткі, літаратуразнаўцы Яраславы Ананка). Сёння прафесар-славіст Фрайбургскага ўніверсітэта ў сваіх навуковых пошуках усё часцей звяртаецца да беларускага кантэксту, беларускіх твораў і аўтараў.


У размове для Litradio спадар Генрых апавядае, як выношваў задуму напісаць кнігу пра беларусаў XIX стагоддзя, а напісаў пра беларусаў XXI-га, чаму жанр эсэ лепш перадае дух часу, чым “гатовы прыгожанькі наратыў”, а таксама чаму будаваць сваю ідэнтычнасць вакол ідэй “залатога нацыяльнага мінулага” — трэнд мінулых часоў. А таксама — што такое дэкаланізацыя, як майстэрства французскіх эсэістаў “правісаць ва ўласным даданым сказе” дае чытачу магчымасць пашырыць гарызонты мыслення і пра што ж нарэшце кніга “Беларускі брыкалаж”.


00:00 У эфіры “Каля літаратуры”

00:12 Backstage

01:16 Знаёмства

02:26 З агульнай славістыкі — да зацікаўленасці беларусазнаўствам

04:27 Адкуль сваякі Генрыха і ці мае гэта ўплыў на яго ідэнтычнасць

05:44 Як з’явілася назва “Беларускі брыкалаж”

08:01 Як даўно Генрых працуе ў жанры эсэ. Ідэя кнігі “Беларускі бідэрмаер” пра данацыянальную літаратуру

11:46 Чаму эсэ — адзін з самых цікавых жанраў і як гэта звязана з Акудовічам

14:06 Стыль Генрыха Кіршбаўма: сінтэз паэзіі, навуковасці і нататак пра паўсядзённае

16:31 Для каго пісалася кніга. Пераклад з нямецкай на беларускую, хто дапамагаў у рэдагаванні. Рэакцыя чытачоў

19:55 Традыцыя французскай эсэістыкі як узор — сумнеў на ўзроўні сінтаксісу. Чаму навуцы трэба адмовіцца ад “метамовы” 

21:44 Ці збіраецца далей працаваць у жанры эсэ і чаму не хоча паўтарацца

23:38 Славістыка ў нямецкіх універсітэтах: хто вывучае і навошта? Месца беларусістыкі ў славістыцы

27:40 Чаму ў сучаснай гуманітарнай навуцы сталі папулярныя ідэі дэкаланізацыі

29:40 Дык пра што кніга “Беларускі брыкалаж?”


Litradio.by

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Каля літаратуры. Генрых Кіршбаўм

Каля літаратуры. Генрых Кіршбаўм

We and our partners use cookies to personalize your experience, to show you ads based on your interests, and for measurement and analytics purposes. By using our website and our services, you agree to our use of cookies as described in our Cookie Policy.