DiscoverЛітрадыёКаля літаратуры. Кацярына (блог "Кніжныя размовы")
Каля літаратуры. Кацярына (блог "Кніжныя размовы")

Каля літаратуры. Кацярына (блог "Кніжныя размовы")

Update: 2024-09-13
Share

Description

Інстаграм-блог “Кніжныя размовы” нарадзіўся ў Мінску як рэакцыя на кавід і шчасліва існуе ўжо чатыры гады, за якія істотна пашырыўся, павялічыў аўдыторыю, а яго аўтарка Кацярына нават пераехала з сям’ёй у іншую краіну. Пры гэтым яна прызнаецца, што чытае кнігі паміж прасаваннем, гуляннем з дзецьмі ў пясочніцы і паходамі ў краму, а допісы стварае без усялякага кантэнт-плана і SMM-стратэгіі.


Хто ж гэтая таямнічая Кацярына, да кніжных парадаў якой прыслухоўваюцца яе дзве тысячы падпісчыкаў — аматараў навінак літаратуры па-беларуску? І чаму гэты як быццам бы нішавы “мамскі блог” прыцягвае ўсё больш і больш тых, хто цікавіцца беллітам? Слухайце — і чарговы раз пераканаецеся: рабі тое, што любіш, а астатняе складзецца само.


00:12 Чаму ў беларускіх медыя заўсёды былі праблемы з сістэматычнымі літаглядамі і ў чым каштоўнасць блога “Кніжныя размовы” 

02:38 Якая ў Кацярыны адукацыя і адкуль у яе зацікаўленасць беларускай літаратурай

06:16 Блог з’явіўся як рэакцыя на кавід

08:28 Як ствараюцца допісы і робяцца фотаздымкі для блога

10:10 Стасункі з аўдыторыяй 

14:14 Кацярына раіць найлепшыя кнігі беларускіх аўтараў для дзяцей: Святлана Татарнікава “Дзе расце пячэнне”, “Хто нам дорыць рукавічкі”, “Адкуль прылятае сыр”, Надзея Ясмінска “Кусь-Кусяндра” і “Сподачак для цмока” 

19:07 Найлепшыя кнігі беларускіх аўтараў для падлеткаў: “Вольнеры” і “Казік з Каменнай Горкі” Валера Гапеева, “Гарэзлівы пацалунак” Евы Вайтоўскай, “Капітан Лятучая Рыба” Альгерда Бахарэвіча, “Соня, стой!” Сашы Гук

24:27 Чаму дзіцячая літаратура карысная і для дарослых

25:05 “Бессістэмнае” вядзенне блога без кантэнт-плана: як Кацярына чытае/слухае кнігі і робіць допісы. Ці можна раскруціць блог без умення ствараць рылсы?

29:01 Кацярына пра ўлюбёныя аўдыякнігі: “Локісаў” у агучцы Віктара Сямашкі і “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Віня-Пых” у агучцы Алега Гарбуза

30:35 Кнігі для дарослых: Вольга Бабкова “І цуды, і страхі”, “Ніхто не чакае” — вершы Машы Калекі ў перакладзе з нямецкай на беларускую Ігара Крэбса 

33:30 Кацярына пра ідэю ўласнага падкасту пра дзіцячую літаратуру для падлеткаў. Прымаюцца парады і ідэі!

36:06 Навошта дзецям чытаць па-беларуску? І што дапамагае захаваць сваю ідэнтычнасць у замежжы


Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Каля літаратуры. Кацярына (блог "Кніжныя размовы")

Каля літаратуры. Кацярына (блог "Кніжныя размовы")