DiscoverРацыяКараль Лапатэцкі: Наваградскае ваяводства – феномен палітычнай культуры свайго часу
Караль Лапатэцкі: Наваградскае ваяводства – феномен палітычнай культуры свайго часу

Караль Лапатэцкі: Наваградскае ваяводства – феномен палітычнай культуры свайго часу

Update: 2025-11-20
Share

Description

Грант з Narodowego Programu Rozwoju Humanistyki для даследчыка з Універсітэта ў Беластоку — адна з самых значных навін апошніх тыдняў. 950 тысяч злотых атрымала каманда прафесара Караля Лапатэцкага, якая пачынае праект «Akta sejmikowe powiatu słonimskiego w XVIII stuleciu».
Праект ахоплівае таксама Наваградскае ваяводства, якое прафесар Лапатэцкі называе феноменам дэмакратыі і высокай палітычнай культуры свайго часу. У працы актыўна ўдзельнічаюць беларускія даследчыкі, якія дапамагаюць апрацоўваць архіўныя матэрыялы і тлумачыць кантэкст рэгіёнаў сучаснай Беларусі.





<figure class="wp-block-image size-large"><figcaption class="wp-element-caption">Караль Лапатэцкі</figcaption></figure>



Падрабязней пра праект і важнасць вывучэння праўнай спадчыны Вялікага княства Літоўскага распавядае Госць Рацыі – прафесар Караль Лапатэцкі:





РР: Калі мы кажам выкарыстанне ў гэтым праекце дакументаў, якія паходзяць з архіваў у Менску, то гэтыя дакументы ўжо маюцца, ці толькі плануецца мажлівы доступ навукоўцаў з Польшчы ў архівы Беларусі?





Караль Лапатэцкі: Так, мы маем прыгатаваныя матэрыялы. То бок, матэрыялы, якія датычныя Беларусі і Менска, ужо апрацаваныя. І праца будзе ісці ў кірунку ў вывучэнні дакументаў з тэрыторый Літвы, Германіі і Польшчы. Беларускія, у звязку з навуковымі працамі двух выдатных даследчыкаў Андрэя Мацука і Андрэя Радамана, ужо апрацаваныя. А таксама Вітольд Філіпчак, які шмат гадоў займаецца гэтымі тэрыторыямі. Мы ўсе разам аб’ядналіся ўжо шмат гадоў таму. Зараз у дзяржаўным архіве ў Менску адбываецца рамонт, і я так думаю, што нейкі працяглы час мы не здолеем ім карыстацца.





РР: Колькі па часе будзе працягвацца гэты праект?





Караль Лапатэцкі: Пяць гадоў. І ўсё залежыць ад таго, калі мы падпішам канчатковыя ўмовы. Таму канкрэтныя тэрміны цяжка вызначыць. Думаю, 2026-2030. І ўжо ў 30-ым годзе будзе праца завершана.





Слонімскі павет таму так важны, бо там у 18-ым стагоддзі дзейнасць мясцовага Семіка выглядала надзвычай добра, асабліва ў параўнанні з усёй Рэччу Паспалітай і Каронай Княства Літоўскага. У Слонімскім павеце сярэдняя шляхта функцыянавала вельмі добра. Уплыў магнатэрыі быў абмежаваны. І ўвогуле, калі разглядаем Наваградскае ваяводства, то там шляхецкая дэмакратыя праз усе 300 гадоў вельмі добра функцыянавала.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Караль Лапатэцкі: Наваградскае ваяводства – феномен палітычнай культуры свайго часу appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Караль Лапатэцкі: Наваградскае ваяводства – феномен палітычнай культуры свайго часу

Караль Лапатэцкі: Наваградскае ваяводства – феномен палітычнай культуры свайго часу

Ales