Супердудко. Ігар Бабкоў
Description
Новы госць "Супердудко" філосаф, паэт, празаік, аўтар прарыўнога рамана беларускай літаратуры "Хвілінка" Ігар Бабкоў.
Ігар правядзе экскурсію па беларускай метафізіцы. Раскажа, колькі разоў перачытвае кожны сказ сваіх твораў, каб дасягнуць дасканаласці, чым яму блізкія Картасар, Сэлінджэр і Борхес і чаму не ставіцца з пагардай да дзяржаўнай літаратуры.
00:00 "Такога паняцця, як беларуская метафізічная лірыка, не існуе"
07:40 "А потым прыйшоў Разанаў"
11:40 "Беларусы нашмат больш метафізічная нацыя, чым усе нашы суседзі"
14:00 Пад уплывам чаго адбыўся пераход на беларускую мову
18:00 Як чытаць Рыльке
23:55 Хто рэдактар Ігара Бабкова. Пра патрэбнасць ці непатрэбнасць рэдактуры
34:18 "Я ўсё жыццё пішу дзве кнігі"
39:00 "Другая частка была практычна незаўважана"
42:51 Дзе знаходзілася "Хвілінка", што цяпер на яе месцы?
44:40 Картасар, Борхес і Сэлінджэр
52:09 Уплыў эзатэрыкі і рэлігійнай літаратуры
57:33 "Мэта кожнага мастацтва — спадабацца Богу"
1:02:19 "Вы былі ў цэнтры літпрацэсу, а зараз у цішы…"
1:06:35 "На сёння мы маем пяць кшталтаў беларускай культуры"
1:09:40 Пра неабходнасць актуальнай павесткі ў літаратурных творах
1:15:00 "Мне вельмі цікавыя іх рэфлексіі пасля таго, як яны выйдуць з другога боку"