DiscoverЛітрадыёСупердудко. Наста Манцэвіч
Супердудко. Наста Манцэвіч

Супердудко. Наста Манцэвіч

Update: 2024-09-28
Share

Description

Сёння ў найсуб'ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць. Неўзабаве выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” мае выдаць другую кнігу пісьменніцы. Наша размова — пра доўгія паўзы ў пісьме, адсутнасць ідэнтычнасці паэткі ці празаіка, і чаму цэнтральная метафара зборніка “Птушкі” такая злая і трывожная.


Першую кнігу Насты Манцэвіч палічылі “скандальнай” і “правакатыўнай”. Аўтарка раскажа, чаму гэта былі гамафобныя рэакцыі і як з гэтым быць. А таксама пра сваё дзяцінства ў Вілейцы, чым так вабяць птушкі, пра крохкасць існавання, няўпэўненасць і немагчымасць аднаго чалавека ўзвысіцца над іншым.


00:00 Вілейка і дзяцінства ў правінцыі

05:44 “Мне не блізкая рыторыка, быццам штосьці можна перарасці”

09:08 Першая кніжка “Птушкі” — пяцьдзясят старонак цягам пяці гадоў

11:59 Плыткасць і фрагментаванасць творчасці Насты Манцэвіч

15:47 Мікракніжыца "Гэта ня лічыцца"

16:50 Гамафобныя рэакцыі

20:33 Ці мела Кісліцына рацыю?

25:10 Птушкі з цэнтральнага апавядання — непрыдуманая метафара

29:45 У выдавецтве “Пфляўмбаўм” выходзіць другая кніга

34:52 Перыяд літаратурнага маўчання

38:40 “Пісьменнік мусіць мець мужнасць не прымаць ніякіх парад”

43:40 Што чытае Наста Манцэвіч



Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Супердудко. Наста Манцэвіч

Супердудко. Наста Манцэвіч