У Варшаве беларусы адзначылі «Восеньскія дзяды»
Description
У Варшаве беларусы ў суботу і нядзелю адзначалі «Восеньскія дзяды». У суботу падаваліся памінальныя запіскі на службе ў грэка-каталікоў, у нядзелю на акцыі «Дзяды» ля помніка Каперніку ўспаміналі беларусаў, што ахвяравалі сваімі жыццямі за свабоду Беларусі і Украіны.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскай арганізацыі «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:
– У беларусаў некалькі разоў на год ёсць дзень, калі аддаецца даніна павагі памяці памерлых. Але менавіта восеньскія дзяды – яны асаблівыя. Вясной на Радаўніцу мы ідзем адведаць памерлых на могілкі. А восенню мы завём іх да сябе ў госці.
Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі: Гэтая акцыя як раз падкрэслівае тое, што адбываецца проста сёння. Тое, што ў Беларусі фактычна нішчыцца памяць народа.
Акрамя успамінаў пра слынных сыноў Айчыны, чыталі вершы, спявалі песні. Таксама абмеркавалі і апошнія навіны па Беларусі ў сувязі з закрыццём Літвой мяжы.
Апошні акорд акцыі – сумесны фотаздымак.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-1 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У Варшаве беларусы адзначылі «Восеньскія дзяды» appeared first on Рацыя.