Адкуль бяруцца кнігі. Альгерд Бахарэвіч
Описание
Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”.
У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Разважае пра боль, з якога нараджаюцца кнігі, пра полымя амбіцый, уласцівае кожнаму аўтару. Пра раннія тэксты, якія хацеў бы забыць, пра эмпатыю і талент пераўвасаблення, веру ў натхненне і рытуал чытання ўголас. А таксама пра непаўторнае дыханне літаратуры, без якога аўтар не можа жыць ужо 30 гадоў.
1:13 Пісьменніцтва як рытмічнае дыханне
8:08 Пачуццё іншасці ў Шабанах і пошук паратунку ў кнігах
11:34 Знаёмства з нямёртвым пісьменнікам
13:17 Мастацтва з нічога стварыць усё
15:17 Літаратура — высакародны падман
16:05 Як Конан-Дойль навучыў курыць
17:13 З якога болю нараджаюцца кнігі
22:43 Старыя майстры: Кафка, Джойс і Набокаў
24:29 Тэрыторыя поўнай свабоды
25:17 Добры тэкст мусіць нешта змяняць
26:21 Галоўны пісьменніцкі страх
28:13 Праца без адпачынку
29:16 Важная постаць перакладчыка
30:38 Вольны час як прывілей і праклён
31:39 Ідэальнае месца для пісьма
32:38 Першая чытачка і музычнасць прозы
34:18 Раннія тэксты, якія хочацца забыць
35:40 Залежнасць ад працэсу і чытацкай пахвалы
40:40 Ці кантралюе аўтар уласны твор
42:28 Эмпатыя і майстэрства пераўвасаблення
43:38 Чаму фантазія небяспечнейшая за праўду
46:14 Вера ў натхненне
47:40 Тры парады тым, хто піша