ПодборкаЛітрадыёАдкуль бяруцца кнігі. Зараслава Камінская
Адкуль бяруцца кнігі. Зараслава Камінская

Адкуль бяруцца кнігі. Зараслава Камінская

Обновить: 2024-10-19
поделиться

Описание

Зараслава Камінская — аўтарка трох кніг, у якіх захапляльна і вострасюжэтна, у форме дэтэктыва або містычнага трылера, распавядае пра невідавочныя скарбы беларускай культуры. Дэбютная аповесць “Русалкі клічуць” прысвечана загадкавай наіўнай мастачцы Алене Кіш, у зборніку “Калядны стол” успаміны дзяцінства пераплятаюцца з традыцыйнымі стравамі. А ў новым рамане “Па той бок” аўтарка ў рэаліях камп’ютарнай гульні паказвае пантэон беларускіх народных лялек, пра якія ўвогуле мала хто чуў.  Пісьменніца доўгі час працавала ў рэкламным агенцтве і ведае, як найлепш зрабіць прамоцыю таму, што падабаецца ёй самой.


У новым выданні падкасту Зараслава распавядае, як з маленькай дачкой на руках умудрылася напісаць тоўсты раман. Пра Школу маладога пісьменніка, што дапамагла ёй паверыць у сябе. Пра рытуал пісання а 5-й раніцы, ратаванне літаратурай у цёмныя часы і любоў да хэпі-эндаў.


Асабістыя падзеі

00:00 Бацькавы казкі ў цемры

6:26 Выпадковасць па імені Андрэй Хадановіч

12:03 Каханне і камп’ютарныя гульні

13:59 Праца ў рэкламе, якая стала дэкарацыяй кніг

19:58 Як напісала вялікі раман пасля нараджэння дачкі

23:32 Полацк як вяршыня Беларусі

25:14 Літаратура — найлепшае хобі

26:44 Караткевіч і Арлоў

29:28 Патойбочны свет, які пужае і прыцягвае

33:05 Вера ў магію і сілу шаптух


Творчыя прыёмы

34:34 Пісьменніцкія рытуалы

36:08 Дысцыпліна

39:14 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?

40:58 Адкуль бяруцца ідэі

48:18 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор

49:45 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы 

52:00 Ці важны для пісьменніка жыццёвы досвед

53:24 Першы чытач

55:11 Ці варта звяртацца да экспертаў пры напісанні кнігі

58:22 Што прасцей пісаць — праўду ці вымысел?


59:42 Тры парады тым, хто піша

Комментарии 
loading
На канале
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Адкуль бяруцца кнігі. Зараслава Камінская

Адкуль бяруцца кнігі. Зараслава Камінская