Адкуль бяруцца кнігі. Ганна Севярынец
Description
Для Ганны Севярынец пісьменніцтва пачалося з даследчыцкай цікаўнасці. Пошукі ў архівах. Паездкі па мясцінах расстраляных паэтаў. І стосы дакументаў — фотаздымкі, лісты, даведкі, дзённікі — паступова ажылі, замільгацелі дэталямі. Склаліся ў трохмерную карціну менскага літаратурнага жыцця 20—30-х гадоў. Раманы “Дзень Святога Патрыка” і “Гасцініца Бельгія” нарадзіліся з сапраўднага кахання да блізкіх па духу беларускіх аўтараў. У сённяшнім выданні падкасту Ганна распавядзе, як без шкадавання крэсліць няўдалыя старонкі, чым у літаратуры ёй дапамагае агарод і чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак.
0:00 Адкуль бяруцца кнігі
Раздзел Першы. Асабістыя падзеі, якія паўплывалі на пісьменніцу
1:06 Падарожжы ў часе да сябе дванаццацігадовай
3:04 Як Ганна атрымала крыху Нобелеўскай прэміі
4:46 Мужчыны, ад кахання з якімі нараджаюцца кнігі
8:10 Балючы Мінск і вечная Унорыца
9:53 Смерць, якая заўжды з табой
11:52 Як у градах растуць сюжэты кніг
12:50 Чаму Ганну Севярынец больш не цікавіць алкаголь
14:15 Пісьменніцтва не радасць, а бясконцы зуд
16:36 Вандроўка ў Тамбоў
19:13 Чаму без пакутаў чалавек — трава
20:33 Як дзеці вылекавалі Ганну ад сэксізму
22:31 Праца ў гандлі як школа жыцця
25:11 Страх касмічнага ўзроўню
Раздзел другі. Творчыя прыёмы
26:57 Як знайсці час на пісьменніцтва
30:51 Пісьменніцкая дысцыпліна
32:31 Што вабіць больш — працэс ці вынік?
34:02 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
36:57 Адкуль бяруцца сюжэты
40:05 Як ідэя разрастаецца да рамана
42:51 Першы чытач
44:18 Як пачаць пісаць
48:50 Ці важны ў пісьменніцтве жыццёвы досвед
50:17 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?
52:38 Што рабіць з пісьменніцкімі блокамі
56:51 Этапы напісання твора
1:02:24 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор
1:05:10 Ці этычна браць гісторыі іншых людзей
1:09:53 Ці думае аўтар пра глыбінныя сэнсы твора
Эпілог
1:11:51 Тры парады тым, хто піша